Андора
| Андора Principat d'Andorra |
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: Virtus Unita Fortior | |||||
| Дзяржаўны гімн «El Gran Carlemany, Mon Pare» |
|||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | Каталёнская | ||||
| Сталіца | Андора ля Вэлья | ||||
| Найбуйнейшы горад | Андора ля Вэлья | ||||
| Форма кіраваньня | Княства Альбэрт Пінтат |
||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
178-е месца ў сьвеце 468 км² нязначны |
||||
| Насельніцтва • агульнае (2003) • шчыльнасьць |
182-е месца ў сьвеце 69 150 144,5/км² |
||||
| Этнічны склад | гішпанцы (50%), каталёнцы (29%), французы (8%), партугальцы (7%), брытанцы (2%)[1] | ||||
| Канфэсійны склад | каталікі (94%)[1] | ||||
| Пісьменнасьць | болей 99%[1] | ||||
| СУП • агульны (?) • на душу насельніцтва |
? месца ў сьвеце ? ? |
||||
| Валюта | Эўра (EUR) |
||||
| Часавы пас • улетку |
CET (UTC+1) CEST (UTC+2) |
||||
| Незалежнасьць -Заснаваная |
1278 |
||||
| Аўтамабільны знак | ? | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .ad | ||||
| Тэлефонны код | +376 | ||||
Княства Андора (па-каталёнску: Principat d’Andorra, па-француску: Principauté d’Andorre, па-гішпанску: Principado de Andorra) — малая, сухапутная краіна ў паўднёва-заходняй Эўропе, мяжуе з Францыяй і Гішпаніяй.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Самыя раннія археалагічныя знаходкі, якія сведчаць аб існаванні чалавека у Андоры, датуюцца часам першага ледніковага перыяду. Керамічныя вырабы, ланцугі і іншыя прылады сведчаць аб засяленні рэгіёну яшчэ да пачатку бронзавай эры. Іншыя археалагічныя знаходкі — гэта каменныя гравюры каля Ардына Ordino, пячорны жывапіс у Ла Рока дэ лес Брукс La Roca de les Bruixes. Першыя згадкі пра насельнікаў далін ўпершыню з’явіліся ў тэксце грэцкага гісторыка Палібіюса ў (2 стагаддзе да нашай эры). Палібіюс апісаў пераправу Ганібала праз Пірынэі і ў сувязі з гэтым гістарычным выпадкам нагадаў пра плямёны андазінаў.
У Сярэднявеччы жыхары Андоры змагаліся з маўрамі. За гэта Карл Вялікі дараваў ім правы гораду. Потым горад перайшоў ва ўласнасьць графа з Ургеля, а ў 1133 годзе перайшоў ва ўладаньне Ургельскага біскупа. У ХІІ стагодзьдзі горад стаў цэнтрам спрэчак паміж біскупамі і францускімі графамі з Фоікс. У 1278 годзе канфлікт быў вырашаны і уладарамі горада сталі адначасова гішпанскі біскуп і францускі граф. У 1419 годзе жыхары горада атрымалі права на ўласны парлямэнт, які называўся Тэрытарыяльная Рада (Consell de la Terra), які пазьней быў пераўтвораны ў Генэральную Раду (Consell General). У 1607 годзе францускі кароль Генры ІV, выдаў эдыкт згодна зь якім яму перадаваліся правы на ўладаньне горадам ад графа Фоікскага.
У 1812—1813 годзе напаліонаўская Францыя заняла Каталёнію, падзяліўшы яе на дэпартамэнты. У гэты пэрыяд Андора ўваходзіла ў склад аднаго з гэтых дэпартамэнтаў (départament de Sègre).
У 1933 годзе Францыя зноў заняла Андору. З 1936 да 1940 г.г. у Андоры знаходзіўся францускі гарнізон, з мэтай блякаваць наступствы гішпанскай грамадзянскай вайны. Пад час Другой Сусьветнай вайны Андора заставалася нэўтральнай, але толькі ў 1958 годзе падпісала мірную дамову з Германіяй пасьля Першай Сусьветнай вайны, зь якой яна заставалася фармальна ў стане вайны да гэтага часу.
У 1993 годзе Андора стала ўдзельніцай ААН.
Палітыка [рэдагаваць]
Андора зьяўляецца канстытуцыйнай манархіяй. Функцыі кіраўніка дзяржавы выконвае адначасова: з боку Францыі (прэзыдэнт Францыі) і з боку Гішпаніі (біскуп гішпанскі). Заканадаўчая ўлада належыць Генэральнай Радзе, якая складаецца з 28 дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца ва ўсеагульных выбарах.
Адміністрацыйны падзел [рэдагаваць]
Тэрыторыя Андоры дзеліцца на 7 парокій:
- Андора ла Велья (Andorra la Vella),
- Канілья (Canillo),
- Ла Масана (La Massana),
- Ардзіна (Ordino),
- Сант Жулія дэ Лорыя (Sant Julià de Lòria),
- Энкамп (Encamp),
- Эскальдэс-Энгардані (Escaldes-Engordany).
Геаграфія [рэдагаваць]
Андора знаходзіцца ў Пірэнейскім гарах, і зьяўляецца горнай краінай (большая частка краіны — гэта узвышшы і горы). Сярэдняя вышыня паверхні складае 1 996 м над узроўнем мора. Самай высокай кропкай Андоры зьяўляецца гара Пік Альт дэ ла Кома Пэдроса (2 946 м), а самай нізкай кропкай зьяўляецца рака Рыў Рунэр (840 м) на мяжы з Гішпаніяй. Клімат Андоры — міжземнаморскі. Самая даўгая рака — Валіра, якая зьяўляецца прытокам гішпанскай ракі Сэгрэ. У Андоры знаходзяцца радовішчы жалеза, медзі, волава.
Эканоміка [рэдагаваць]
Да 1970-х г.г. Андора заставалася беднай, сельскагаспадарчай краінай. У наступныя гады, эканамічныя зьмены мадэрнізавалі будову эканомікі гэтай мінікраіны. Сюды перасялілася каля 30 тыс. мігрантаў, якія працуюць практычна ва ўсіх галінах актыўна разьвіваючайся эканомікі. Асаблівае разьвіцьцё атрымаў турызм і банкаўскі сэктар. 80% нацыянальнага прыбытку забясьпечвае турызм. Штогод сюды прыязджае 9 млн турыстаў. Дзякуючы мяккім фіскальным і мытным законам Андора стала папулярнай афшорнай зонай, у якой хутка разьвіваецца банкаўскі сэктар, а так сама хутка будуюцца штаб кватэры прамысловых кампаній.
Дэмаграфія [рэдагаваць]
У 1970-х гадах колькасьць насельніцтва краіны ацэньвалася ў 22 тыс. чалавек, амаль усе зь якіх былі андорцамі. Хуткі эканамічны рост краіны, асабліва турыстычнага сэктару, выклікаў значны ўзрост мігрантаў, якія ў 2002 годзе склалі 62% насельніцтва (зь якіх 26 тыс. — гішпанцы, 7 тыс. — партугальцы, 4,3 тыс. — французы). Андорцы сталі нацыянальнай меншасьцю ва ўласнай краіне. Дзяржаўнай мовай зьяўляецца каталонская, але большасьць насельніцтва выкарыстоўвае гішпанскую і францускую. Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва складае 150 чал. на км², але амаль усё насельніцтва жыве ў даліне ракі Энваліры, дзе знаходзіцца сталіца Андоры. Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца каталіцызм. Амаль усё насельніцтва займаецца абслугоўваньнем турыстаў, а так сама занятыя ў банкаўскім сэктары.
Транспарт [рэдагаваць]
Культура [рэдагаваць]
Спорт [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Андора — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||||||
|
||||||||
