Пісьменнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Узровень пісьменнасьці па краінах на 2011 год

Пісьме́ннасьць — традыцыйна вызначаецца як здольнасьць чалавека чытаць і пісаць або ўменьне карыстацца мовай, каб чытаць, пісаць альбо размаўляць. Традыцыйна пад «пісьменны» маюць на ўвазе чалавека, які мае ўмеласьць чытаць і пісаць, ці толькі чытаць, на якой-небудзь мове. У сучасным сэнсе гэта азначае здольнасьць пісаць згодна ўстаноўленым нормам граматыкі й правапісу. Людзей, якія ўмеюць толькі чытаць, таксама называюць «паўпісьменнымі». У статыстыцы пад пісьменнасьцю разумеецца здольнасьць чалавека прачытаць, зразумець і напісаць кароткі прасты тэкст, які тычыцца ягонага штодзённага жыцьця. Узровень пісьменнасьці дарослага насельніцтва ёсьць паказчыкам долі пісьменных ва ўзросьце 15 гадоў і болей. Індэкс пісьменнасьці, які часам называецца проста пісьменнасьцю, пэўнага народу ёсьць суадносінамі паміж лічбай пісьменных і колькасьцю ўсяго насельніцтва. Стаўленьне гэтых парамэтраў звычайна выяўляецца ў адсотках. Пісьменнасьцю, выражаную ў адсотках, калі не вымяраецца, але, па меншай меры, яскрава характарызуецца ступень народнай адукацыі.

Пісьменнасьць зьяўляецца падмуркам, на якім можна пабудаваць далейшае разьвіцьцё чалавека. Адкрываючы доступ да кнігі, надаецца магчымасьць карыстацца скарбніцай думкі й ведаў, створаных чалавецтвам. Але магчымасьць яшчэ не зьяўляецца фактам. Ступені распаўсюджваньня пісьменнасьці ў дадзеным народзе характарызуецца ступеньню ўдзелу ўсяго народа ў разумовым жыцьці чалавецтва, але характарызуецца толькі да пэўнай ступені, бо непісьменныя народы ўдзельнічаюць і ўдзельнічалі, хоць і нязначна, у назапашваньні разумовых і маральных скарбаў чалавецтва.

Шмат намаганьняў для росту пісьменнасьці, то бок пераадоленьню непісьменнасьці, робіць ЮНЭСКО. Гэтая міжнародная арганізацыя лічыць пісьменнасьць адным з базавых правоў чалавека[1].

Эканамічны аспэкт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Многія аналітыкі разглядаюць ровень пісьменнасьці як ключавы фактар у каштоўнасьці людзкога капіталу. Так, пісьменных людзей лягчэй навучыць, адрозна ад непісьменных, і яны зазвычай маюць вышэйшы сацыяльна-эканамічны статус.[2] Пісьменныя людзі маюць лепшыя пэрспэктывы ў пошуку працы і атрыманьні вышэйшай адукацыі.

Каратаеў і суаўтары выявілі істотную залежнасьць паміж роўнем пісьменнасьці на пачатку XIX стагодзьдзя і посьпехамі ў мадэрнізацыі і эканоміцы ў канцы XX стагодзьдзя, бо «пісьменных людзей можна апісаць як болей інавацыйна актыўных, што дае магчымасьць мадэрнізацыі, разьвіцьця і эканамічнага росту»[3].

Да ўзору, сьмяротнасьць сярод жанчын і дзяцей Кералы ў Індыі значна паменшылася ў 1960-х гадох: жанчыны, што навучаліся паводле парэформавых адукацыйных праграмах пасьля 1948 году, пачалі заводзіць сем’і. Але ня толькі пісьменнасьць можа параджаць дабрабыт: наадварот, агульны дабрабыт можа прасоўваць падвышэньне пісьменнасьці, дзякуючы агульнапрынятым культурным звычаям і палегчанаму доступу да адукацыі.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

11 сьнежня 1920 году стварылі Надзвычайную камісію ліквідацыі непісьменнасьці ў Беларускай ССР. Народны камісарыят асьветы Беларускай ССР зрабіў яе сваёй спэцыяльнай камісіяй, якая кіравала навучаньнем малапісьменных у 1920—1930 гадах. У 1921—1922 навучальным годзе ў школах для непісьменных займалася 12 200 чалавек. У 1923 годзе стварылі грамадзкае аб’яднаньне «Далоў непісьменнасьць», удзельнікаў якой зь ліку інтэлегенцыі, навучэнцаў і работнікаў называлі культармейцамі. У 1929 годзе ў БССР працавала каля 4000 гурткоў і пунктаў ліквідацыі непісьменнасьці на 75 000 навучэнцаў. Да 1932 году ў Беларускай ССР пераадолелі непісьменнасьць сярод дарослага насельніцтва[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Literacy. Education. UNESCO
  2. ^ Phonics. It's Profitable (анг.) The Phonics Page
  3. ^ Korotayev, Andrey; Zinkina, Julia; Bogevolnov, Justislav; Malkov, Artemy Global Unconditional Convergence among Larger Economies after 1998?  (анг.) // Journal of Globalization Studies. — Лістапад 2011. — Т. 2. — № 2.
  4. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 11 сьнежня 2013. — № 233 (27598). — С. 8. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]