Кыргыстан
| Кыргыстан Кыргыз Республикасы Кыргызская Республика |
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: няма | |||||
| Дзяржаўны гімн «Дзяржаўны гімн Кыргыстану» |
|||||
| Афіцыйная мова | кыргыская, расейская | ||||
| Сталіца | Бішкек | ||||
| Найбуйнейшы горад | Бішкек | ||||
| Форма кіраваньня | Рэспубліка Курманбэк Бакіеў дэ юрэ Роза Атунбаева дэ факта Даніяр Усенаў дэ юрэ |
||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
86-е месца ў сьвеце 199 900 км² 3,6 |
||||
| Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
110-е месца ў сьвеце 5 482 000 27,4/км² |
||||
| СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
134-е месца ў сьвеце $11,604 млрд $2184 |
||||
| Валюта | Сом (KGS) |
||||
| Незалежнасьць — ад СССР |
31 жніўня 1991 |
||||
| Аўтамабільны знак | KS | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .kg | ||||
| Тэлефонны код | +996 | ||||
Кыргыстан (па-кыргыску: Кыргызстан), афіцыйная назва Кыргыская Рэспубліка (па-кыргыску: Кыргыз Республикасы) — дзяржава на паўночным усходзе Сярэдняй Азіі, галоўным чынам у заходняй і цэнтральнай частцы Цянь-Шаня. Мяжуе з Казахстанам, Таджыкістанам, Узбэкістанам і Кітаем.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
[рэдагаваць] Гісторыя Кыргыстана да 1991 году
- Першыя дзяржаўныя ўтварэньні на тэрыторыі сучаснага Кыргыстану паўсталі ў II стагодзьдзі да н. э., калі паўднёвыя земляробчыя раёны краіны ўвайшлі ў склад дзяржавы Паркан (магчыма Сагдыяна).
- V стагодзьдзе: пачаўся пераход да аселага ладу жыцьця і ў качэўнікаў, якія засялялі Паўночны Кыргыстан.
- XIII стагодзьдзе: землі сучаснага Кыргыстану былі заваяваныя манголамі.
- 1710: утварэньне Какандзкага ханства з цэнтрам у Фэргане, пры ўдзеле кыргызаў, якія становяцца ядром новага дзяржаўнага ўтварэньня.
- 1825: закладзеная какандзкая крэпасьць Пішпек — сталіца сучаснага Кыргыстану.
- 1855—1863: тэрыторыя Паўночнага Кыргыстану ўвайшла ў склад Расейскае імпэрыі. Паўднёвы Кыргыстан (разам з Фэрганой і поўначчу Таджыкістану) была заваяваная ў 1876 годзе ў зьвязку з разгромам Какандзкага ханства.
- Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі кыргызы разам зь іншымі народамі Сярэдняй Азіі ўвайшлі ў склад Савецкай рэспублікі.
- 1918: частка Туркестанскай АССР.
- 1924: заснаваная Кара-Кыргыская (пазьней Кыргыская) аўтаномная вобласьць у складзе РСФСР (з 1926 — Кыргыская АССР).
- 1936: атрымаў статус саюзнай рэспублікі (ССР).
- 1990: канфлікт у Ошскай вобласьці паміж мясцовымі ўзбэкамі і кыргызамі з-за зямельных участкаў на мяжы дзьвюх дзяржаваў.
- 1990: абраны першы прэзыдэнт Кыргыстану Аскар Акаеў.
[рэдагаваць] Незалежны Кыргыстан
- 31 жніўня 1991: падчас распаду СССР абвешчаная незалежнасьць Кыргыстану.
- 5 траўня 1993: прынятая першая Канстытуцыя Кыргыскай Рэспублікі як незалежнай сувэрэннай дзяржавы.
- 10 траўня 1993: у Кыргыстане ўведзеная ўласная нацыянальная валюта — сом.
- 1999 і 2000: спробы паўстанцаў Ісламскага руху Ўзбэкістану прабіцца на тэрыторыю Кыргыстана (цяперашняя Баткенская вобласьць), так званыя Баткенскія падзеі. Аддзелы паўстанцаў зь цяжкасьцямі атрымалася разьбіць.
- 16—18 сакавіка 2002: сутыкненьні паміж насельніцтвам і праваахоўнымі органамі ў Аксыйскім раёне. Насельніцтва выступіла ў абарону асуджанага дэпутата парлямэнта Азымбэка Бекназарава, а таксама патрабавала адмовіцца ад ратыфікацыі дамовы 1999 году аб кыргыска-кітайскай дзяржаўнай мяжы. Апазыцыя арганізавала ў шэрагу раёнаў краіны і ў Бішкеку шматлікія акцыі пратэсту. У сутыкненьнях зь міліцыяй пяцёра жыхароў Аксыйскага раёну загінулі і некалькі дзясяткаў атрымалі раненьні. Крызыс у Аксы прывёў да адстаўкі прэм’ер-міністра Курманбэка Бакіева і ўраду.
- 24 сакавіка 2005: Рэвалюцыя тульпанаў — востры крызыс улады ўзьнікае пасьля чарговых парлямэнцкіх выбараў, калі паведамленьні аб падтасоўцы вынікаў выклікаюць гнеў жыхароў адносна бедных паўднёвых абласьцей (пераважна Джалал-Абадзкай і Ошскай). Зьбіраюцца шматтысячныя мітынгі пад сьцягамі і лёзунгамі розных партыяў, уключаючы моладзевыя «Келкел» і «Бірге». Дэманстранты захопліваюць будынкі абласных адміністрацыяў, праходзяць сутычкі з АМАПам. Вынікам паўстаньня становіцца захоп дэманстрантамі ўлады ў Бішкеку і зьвяржэньне рэжыму Аскара Акаева. Да ўлады прыходзіць апазыцыя на чале з Курманбэкам Бакіевым.
- Празь некаторы час Аскар Акаеў, што быў уцёк з краіны, у выніку перамоваў з прадстаўнікамі апазыцыі падпісвае заяву аб сваім сыходзе з прэзыдэнцкай пасады.
- У выніку праведзеных улетку 2005 датэрміновых выбараў прэзыдэнтам абраны адзін з кіраўнікоў апазыцыі — Курманбэк Бакіеў. Прэм'ер-міністрам становіцца Фэлікс Кулаў. Гэта, аднак, не прыводзіць да нармалізацыі жыцьця ў краіне, а сярод дзеячаў былой апазыцыі працягваецца дужаньне за ўладу.
- У лютым 2006 старшыня кыргыскага парлямэнта Амурбэк Тэкебаеў, які ўвайшоў у канфлікт з прэзыдэнтам краіны Курманбэкам Бакіевым, падае ў адстаўку. 2 сакавіка 2006 новым старшынём парлямэнта абраны Марат Султанаў, які пры Аскары Акаеве займаў пасады кіраўніка Нацыянальнага банка і міністра фінансаў.
- 29 красавіка новая апазыцыя праводзіць мітынг з патрабаваньнямі выкананьня абяцаньняў, дадзеных тандэмам Бакіева-Кулава падчас прэзыдэнцкіх выбараў. У прыватнасьці — аб правядзеньні канстытуцыйнай рэформы. Таксама патрабавалі недапушчэньня крымінальных элемэнтаў ва ўладу. Бакіеў з Кулавым вышлі да мітынгоўцаў і паабяцалі выканаць патрабаваньні.
- Працэс рэфармаваньня зацягнуўся. Прэзыдэнт Бакіеў першапачаткова стварыў Канстытуцыйную Нараду. Аднак неўзабаве і нечакана для многіх Бакіеў пашырае склад Канстытуцыйнай Нарады, бюрократызуючы працэс падрыхтоўкі новай канстытуцыі. Распрацаваны пашыраным складам Канстытуцыйнай нарады (парадку 300 чалавек) праект не здымаў пытаньні апазыцыі, і нават сам прэзыдэнт Бакіев спрабаваў працягнуць працу па яго абмеркаваньні і дапрацоўцы. Працэсу дапрацоўкі не было відаць канца, што ўзмацняла напружанасьць сярод апазыцыі і былых паплечнікаў Бакіева і Кулава пэрыяду рэвалюцыі 2005 году.
- 2 лістапада 2006: апазыцыя пачала бестэрміновы мітынг супраць зацягваньня канстытуцыйнай рэформы. Мітынгоўцы патрабавалі адстаўкі прэзыдэнта Бакіева і прэм'ер-міністра Кулава.
- 6 лістапада і 7 лістапада 2006: кульмінацыя крызысу ў парлямэнце. Апоўдні 7 лістапада абвешчана аб прыняцьці канстытуцыі. Паводле яе выбарныя органы — прэзыдэнт і парлямэнт — захоўваюць свае паўнамоцтвы да 2010 году. Урад будзе новым, а прэзыдэнт ня будзе прымаць удзелу ў яго фармаваньні.
- 19 сьнежня 2006: Урад Рэспублікі сыйшоў у адстаўку. Меркавалася, што адстаўка Ўраду і чаканы пасьля таго роспуск парлямэнта павінны былі дазволіць паўнавартасна ўступіць у сілу Асноўнаму закону, па якім фармаваць Урад павінна партыя, якая выйграла на выбарах.
- 30 сьнежня 2006: пад пагрозай роспуску парлямэнта прэзыдэнтам Бакіевым, а таксама з удзелам прапрэзыдэнцкіх дэпутатаў парлямэнт прымае новую (другую за два месяцы) рэдакцыю Канстытуцыі, якая ўступіла ў сілу з моманту апублікаваньня 16 студзеня 2007 г. У ёй прэзыдэнт вярнуў страчаныя ў папярэдняй канстытуцыі пазыцыі, узмацніўшы сваю ўладу.
- Студзень 2006: палітычны тандэм прэзыдэнта Бакіева і прэм'ер-міністра Кулава разваліўся. Кулаў двойчы ня змог набраць галасоў дэпутатаў для зацьвярджэньня яго прэм'ер-міністрам. Прэзыдэнт Бакіеў ня стаў у трэці раз прапаноўваць яго кандыдатуру.
- 30 студзеня 2007: парлямэнт зацьвердзіў на пасадзе прэм'ер-міністра ўрада краіны Азыма Ісабэкава, які выконваў абавязкі міністра сельскай гаспадаркі.
- 14 верасьня 2007: рашэньнем Канстытуцыйнага Суду Кыргыскай Рэспублікі скасаваная рэдакцыя Канстытуцыі, што дзейнічала з 16 студзеня 2007 г. У сілу ізноў уступіў варыянт Канстытуцыі ад 18 лютага 2003 г.
- 24 сьнежня 2007: парлямэнт зацьвердзіў прэм'ер-міністрам Ігара Чудзінава.
[рэдагаваць] Дзяржаўны лад
Дзяржаўны лад Кыргыскай Рэспублікі вызначаецца Канстытуцыяй, якая была прынятая 5 траўня 1993 году. Ачольнік дзяржавы — прэзыдэнт, абіраецца ўсенародным галасаваньнем тэрмінам на 5 гадоў. Чарговыя выбары — у 2010. Аднапалатны парлямэнт — Жагорку Кенэш, складаецца з 90 дэпутатаў, абіраных тэрмінам на пяць гадоў па партыйных сьпісах. Ачольнік ураду — прэм’ер-міністар, прызначаецца прэзыдэнтам па прадстаўленьні парлямэнта (дэпутатаў ад палітычнай партыі, што атрымала больш 50 адсоткаў мандатаў).
[рэдагаваць] Геаграфічныя дадзеныя
Больш 3/4 тэрыторыі Кыргыстана займаюць горы вышынёй да 7439 м (пік Перамогі — вышэйшая кропка краіны).
Тэрыторыя Кыргыстана разьмешчаная ў межах дзьвюх горных сыстэмаў. Паўночна-ўсходняя яе частка (большая) ляжыць у межах Цянь-Шаня, паўднёва-заходняя — Паміра-Алая. Межы Кыргыстану праходзяць на вялікім працягу па грэбнях найвышэйшых хрыбтоў і толькі на поўначы і паўднёвым захадзе — па падножжах гораў і перадгорных раўнінах (Чуйская даліна, ускраіны Фэрганскай даліны).
Уся тэрыторыя рэспублікі ляжыць вышэй 500 м над узроўнем мора; больш паловы яе разьмяшчаецца на вышынях ад 1000 да 3000 м і прыкладна траціна — на вышынях ад 3000 да 4000 м. Горныя хрыбты займаюць каля чвэрці тэрыторыі і разьлягаюцца раўналежнымі ланцугамі ў асноўным у шыротным кірунку. На ўсходзе галоўныя хрыбты Цянь-Шаня зьбліжаюцца ў раёне Мэрыдыянальнага хрыбта, увараючы магутны горны вузел. Тут (на мяжы з Кітаем) уздымаецца пік Перамогі (7439 м).
Найважнейшыя араграфічныя элемэнты:
- масыў Акшыйрак,
- хрыбет Кокшалтоа (вышэйшая кропка — пік Данкова, 5982 м),
- хрыбет Церскей-Алатоа,
- хрыбет Кунгей-Алатоа,
- Кыргыскі хрыбет,
- Фэрганскі хрыбет.
На крайнім паўночным усходзе знаходзіцца адна з асноўных славутасьцяў Кыргыстану — горнае возера Ісык-Куль, на беразе якога разьмешчаныя шматлікія дамы адпачынку і турыстычныя базы. Возера знаходзіцца ў Ісык-Кульскай катлавіне, паміж хрыбтамі Церскей-Алатоа (з поўдня) і Кунгей-Алатоа (з поўначы).
Заходняя частка Кыргыстана разьмешчаная ў межах Заходняга Цянь-Шаня. Яго найважнейшыя араграфічныя элемэнты:
- Талаская даліна,
- хрыбет Таласкі Алатоа,
- Чаткальскі хрыбет.
На паўднёвым захадзе ў межы Кыргыстана ўваходзяць паўночная, усходняя і паўднёвая ўскраіны Фэрганскай катлавіны зь перадгор'ямі. Самая Фэрганская даліна збольшага належыць Узбэкістану.
На поўдні да Кыргыстану належаць паўночны схіл Туркестанскага хрыбта, Алайскі хрыбет, Алайская даліна і паўночны схіл Заалайскага хрыбта (пік Леніна, 7134 м), што ўтвараюць паўночную ўскраіну Паміра.
Геаграфічна Кыргыстан выразна падзелены на дзьве часткі — поўдзень і поўнач. Адасобленыя, падзеленыя непераадольнымі горнымі хрыбтамі, гэтыя рэгіёны традыцыйна процістаяць адзін аднаму. Паўночныя і паўднёвыя рэгіёны злучаныя толькі высакагорнай аўтамагістральлю Бішкек — Ош.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
- Бішкек
- Баткенская вобласьць
- Чуйская вобласьць
- Джалал-Абадзкая вобласьць
- Нарынская вобласьць
- Ошская вобласьць
- Талаская вобласьць
- Ісык-Кульская вобласьць
- Ош
[рэдагаваць] Палітычныя партыі
- Ак-Жол (Народны рух) — Курманбэк Бакіеў
- Соціал-Демократіалык Партіясы (Сацыял-Дэмакратычная партыя Кыргызтана (СДПК)) — Алмазбэк Атамбаеў
- Ата-мэкен (Радзіма) — Амурбэк Тэкебаеў
- Коммуністер Партіясы (Партыя камуністаў Кыргызтана) — Ісхак Масаліеў
[рэдагаваць] Эканоміка
У 2004 сукупны ВУП дасягнуў толькі $2,4 млрд, гэта значыць $430 на душу насельніцтва. Кыргыстан — другая пасьля Таджыкістану па беднасьці краіна ў рэгіёне. Больш паловы насельніцтва занята сельскай гаспадаркай і жывёлагадоўляй.
На пачатак лютага 2005 кыргыская вонкавая дзяржаўная запазычанасьць дасягнула $1,92 млрд. За 1990—1996 гады кыргыская эканоміка паменшылася амаль удвая, у асноўным з-за спыненьня прамысловых прадпрыемстваў на поўначы краіны. Прамысловасьць забясьпечвае толькі чвэрць кыргыскага ВУП. На думку назіральнікаў, прамысловасьць у аграрным Кыргыстане была створаная ў савецкі час штучна і ўжо наўрад ці можа быць адноўленая. Прыкладна 40 % прамысловай вытворчасьці дае здабыча золата — адзіная галіна прамысловасьці рэспублікі, якая актыўна разьвіваецца (у 2003 годзе Кыргыстан здабыў 22,5 т золата, заняўшы трэцяе месца ў СНД пасьля Расеі і Узбэкістану).
У Кыргыстане, па розных ацэнках, прыватызавана больш за 70 % дзяржпрадпрыемстваў. Большасьць буйных прадпрыемстваў кантралявалася сваякамі першага прэзыдэнта Акаева.
Кантрольныя пакеты голдынгаў энэргетычнага сэктара Кыргыстану — ААТ «Электрычныя станцыі» і АООТ «Кыргызнефтегаз» — знаходзяцца ў дзяржуласнасьці.
[рэдагаваць] Расейскі кантроль кыргыскай эканомікі
Расея займае 5-е месца па аб'ёме інвэстыцыяў у эканоміку Кыргыстана — пасьля ЗША, Канады, Турэччыны і Казахстану. Самыя буйныя праекты ў Кыргыстане вядуць РАТ «ЕЭС» (пастаўкі электраэнэргіі, будаўніцтва, рэканструкцыя і мадэрнізацыя цепла- і гідраэлектрастанцыяў) і «Газпром» (у выплату даўгоў Кыргыстану перад Расеяй яму быў перададзены ў кіраваньне дзяржаўны пакет буйнейшай нафтагазавай кампаніі краіны «Кыргызнефтегаз», якая здабыла ў 2004 68,6 тысячы тон нафты і 28,3 млн кубамэтраў газа.
Расея атрымала ў выплату даўгоў Кыргыстані ў сваё кіраваньне пакеты акцыяў некалькіх абаронных прадпрыемстваў — абароннай карпарацыі «Дастан» і АТ «Айнур».
Расея і Кыргыстан сумесна кіруюць Кара-Балцінскім горнарудным камбінатам, які займаецца здабычай і перапрацоўкай ураназьмяшчальных рудаў, малібдэна, торыя, срэбра і золата. Камбінат вырабляе ў год 2000 тон урана.
Расейскія кампаніі спрабуюць набыць дзяржаўны пакет Кадамжайскага сурмянага камбіната — найбуйнейшага вытворцы мэталічнай сурмы ў СНД і асноўнага яе пастаўшчыка ў Расею.
[рэдагаваць] Сацыяльна-эканамічнае становішча
Паводле афіцыйных зьвестак, за рысай беднасьці жывуць 44,4 % насельніцтва краіны.
Беспрацоўе, паводле афіцыйных зьвестак, — 73,4 тысячы чалавек (3,5 % эканамічна актыўнага насельніцтва)[1], у рэальнасьці — ня меней за 200 тысяч.
У сакавіку 2006 году сярэдні заробак складаў 3057 сомаў або 80 даляраў ЗША[2].
[рэдагаваць] Насельніцтва
Насельніцтва Кыргыстану — 5,05 млн чалавек (дадзеныя бягучай статыстыкі за 2006 год). Гэта значна больш, чым пражывала ў краіне ў 1959 (2,065 млн), 1970 (2,935 млн), 1979 (3,523 млн), 1989 (4,258) і 1999 (4,823) гадах. Да 1960-х гадоў насельніцтва рэспублікі хутка расло за кошт міграцыйнага і натуральнага прыросту, які быў асабліва значным у сельскіх кыргызаў, узбэкаў і іншых сярэднеазіяцкіх народаў. Асноўнай крыніцай росту насельніцтва краіны пасьля 1970-х гадоў стаў натуральны прырост, які паступова скарачаўся.
Ядро насельніцтва рэспублікі — 58,6 % (1995) — складаюць кыргызы. Кыргызы пражываюць на ўсёй тэрыторыі краіны і пераважаюць у большасьці сельскіх раёнаў. Расейцы складаюць 17,1 % насельніцтва, большасьць зь іх пражываюць у гарадох. Узбэкі сканцэнтраваныя ў асноўным у Ошскай вобласці. Зь іншых значных этнічных групаў варта згадаць дунган, украінцаў, немцаў, татараў, габрэяў, казахаў, уйгур і таджыкаў.
Кыргызы спачатку інтэнсіўна вярталіся ў краіну з суседніх Таджыкістану і КНР у першыя гады незалежнасьці, але пасьля 2000 году інтэнсыўна выязджаюць за яе межы, у асноўным па эканамічных прычынах, у РФ і Казахстан.
Вялікая частка насельніцтва засяроджаная ў далінах — Чуйскай на мяжы з Казахстанам і Фэрганскай на мяжы з Узбэкістанам, — далінах рэк Нарын і Талас, а таксама ў Ісык-Кульскай катлавіне.
[рэдагаваць] Дзяржаўныя сьвяты
| Дата | Назва | Назва па-кыргыску | Зацемка |
|---|---|---|---|
| 1 студзеня | Новы Год | Жаңы жыл | ~ |
| 23 лютага | Дзень узброеных сіл | Jookerler kunu | ~ |
| 8 марта | Міжнародны жаночы дзень | Аялдар күнү | ~ |
| 21 марта | Навруз | Нооруз | Нооруз майрамы |
| 24 марта | Дзень народнай рэвалюцыі | Элдик революция күнү | ~ |
| 1 траўня | Сьвята вясны і працы | Ішчілер күнү; | ~ |
| 5 траўня | Дзень Канстытуцыі | Конституция күнү; | ~ |
| 9 траўня | Дзень Перамогі | Жеңиш күнү | ~ |
| 31 жніўня | Дзень Незалежнасьці | Эгемендүлүүк күнү | ~ |
| ~ | Сьвята ахвяраваньня | Курман айт | Дата сьвята вызначаецца па месяцовым каляндары |
| ~ | Сьвята разгавеньня | Орозо айт | Дата сьвята вызначаецца па месяцовым каляндары |
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Кыргыстан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Дзяржаўны інтэрнэт-партал
- Каталёг сайтаў афіцыйных органаў і арганізацыяў Кыргыстана
- Нацыянальны статыстычны камітэт Кыргыстана
- Пасольствы КР у замежных краінах
- Дынаміка колькасьці і зьмены ў разьмяшчэньні насельніцтва Кыргыстана (1897—1999 г.)
- Горналыжныя базы Кыргыстану
- Цэнтральнаазіяцкі гістарычны сэрвэр
[рэдагаваць] Форум
[рэдагаваць] Навіны
- відэа навіны Кыргыскай Рэспублікі
- электронны навінавы сайт Кыргыскай Рэспублікі ў акіпресс
- Першы інфармацыйна-забаўляльны Інтэрнэт-партал Кыргыскай Рэспублікі
[рэдагаваць] Літаратура і мастацтва
[рэдагаваць] Фотагалерэя
[рэдагаваць] Турызм і адпачынак
| Краіны Азіі | |
|---|---|
|
Аб’яднаныя Арабскія Эміраты · Азэрбайджан · Аман · Армэнія · Аўганістан · Банглядэш · Бахрэйн · Брунэй · Бутан · Віетнам · Грузія · Емэн · Ізраіль · Інданэзія · Індыя · Ірак · Іран · Казахстан · Камбоджа · Катар · Кіпр · Кітай · Кувэйт · Кыргыстан · Лаос · Лібан · Малайзія · Мальдыўскія выспы · Манголія · М’янма · Нэпал · Пакістан · Паўднёвая Карэя · Паўночная Карэя · Расея · Рэспубліка Кітай (Тайвань) · Саудаўская Арабія · Сынгапур · Сырыя · Таджыкістан · Тайлянд · Туркмэністан · Турэччына · Узбэкістан · Усходні Тымор · Філіпіны · Шры-Ланка · Эгіпет · Японія · Ярданія
|
|
| Непрызнаныя і залежныя тэрыторыі | |
| Арганізацыя па бясьпецы й супрацы ў Эўропе | |
|---|---|
| Чальцы |
Азэрбайджан · Альбанія · Андора · Армэнія · Аўстрыя · Баўгарыя · Беларусь · Босьнія і Герцагавіна · Бэльгія · Ватыкан · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грузія · Грэцыя · Данія · Злучаныя Штаты Амэрыкі · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан · Канада · Кіпр · Кыргыстан · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Македонія · Малдова · Мальта · Манака · Нарвэгія · Нідэрлянды · Нямеччына · Партугалія · Польшча · Расея · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Таджыкістан · Туркмэністан · Турэччына · Узбэкістан · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія
|
| Партнэры |
Альжыр · Аўганістан · Ізраіль · Манголія · Марока · Паўднёвая Карэя · Тайлянд · Эгіпет · Японія · Ярданія
|