Пакістан
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: ا اتحاد، تنظيم، يقين محکمIttehad, Tanzim, Yaqeen-e-Muhkam (адзінства, дысцыпліна, цьвёрдая вера) | |||||
| Афіцыйная мова | урду, ангельская | ||||
| Сталіца | Ісьлямабад | ||||
| Найбуйнейшы горад | Карачы | ||||
| Урад | рэспубліка Первез Мушараф Шаўкат Азіз |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
36-е месца ў сьвеце 803 940 км2 3,1 |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2007) - Шчыльнасьць |
6-е месца ў сьвеце 156 770 000 206/км² |
||||
| СУП - Агульны (2007) - на душу насельніцтва |
25 месца ў сьвеце 475,6 млрд.$ 3 004,5 $ |
||||
| Валюта | Пакістанская рупія (PKR) |
||||
| Часавы пас - улетку |
UTS (UTC+5) +6 (UTC) |
||||
| Незалежнасьць - ад Вялікабрытаніі |
14 жніўня 1947 | ||||
| Дзяржаўны гімн | Qaumi Tarana | ||||
| Аўтамабільны знак | PAK | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .pk | ||||
| Тэлефонны код | +92 |
||||
Пакіста́н (на урду پاکستان) - краіна ў Паўднёвай Азіі. Краіна ўзнікла ў выніку падзела тэрыторыі Брытанскай імпэрыі.
Мае выхад да Арабійскага мора на поўдні, мяжуе з Аўганістанам на паўночным захадзе (2 430 км), з Іранам на паўднёвым захадзе (909 км), з Кітаем на поўначы (523 км) і Індыяй на ўсходзе (2 912 км).
Краіна была афіцыйна заснаваная як Дамініён Пакістан ў 1947 годзе пад кіраўніцтвам Мухамада Алі Джыны (Muhammad Ali Jinnah) і ачольванай ім Мусульманскай лігі, а ў 1956 годзе перайменаваная ў Ісламскую Рэспубліку Пакістан.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Імя краіны "Пакістан" азначае "краіна чысьціні" на урду і фарсі. Яго прыдумаў ў 1934 годзе (спачатку як "Пакстан") Чоўдгуры Рахмат Алі (Choudhary Rahmat Ali), які і апублікаваў яго ў сваім артыкуле "Цяпер ці ніколі".(Choudhary Rahmat Ali (January 28, 1933). Now or never: Are we to live or perish for ever?). Імя мусіла абазначаць "трыццаць мільёнаў мусульманаў ПАКСТАНУ, якія жывуць у пяці Паўночных правінцыях (Брытанскае) Індыі — Панджабе, Аўганіі (вядомай таксама як Паўночна-Заходняя памежная правінцыя), Кашміры, Сындху і Бэлуджыстане". (Wolpert, Stanley A. (1984). Jinnah of Pakistan. New York: Oxford University Press. ISBN 0195034120).
[рэдагаваць] Палітыка
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Правінцыі:
1. Белуджыстан
2. Паўночна-заходняя правінцыя
3. Пэнджаб
4. Сынд
Тэрыторыі:
5. Сталічная тэрыторыя Ісьлямабад
6. Фэдэральная адміністратыўная тэрыторыя плямёнаў
Пакістанскі адміністратыўны падзел Кашміру:
7. Азад Кашмір
8. Фэдэральная адміністратыўная Паўночная тэрыторыя
[рэдагаваць] Геаграфія
[рэдагаваць] Клімат
На клімат краіны ўплываюць мусоны, на большай частцы Пакістану клімат трапічны, па паўночным захадзе – субтрапічны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад +12°С да +16°С, ліпеня – ад +30°С да +35°С. Колькасьць ападкаў на раўніне складае 100 – 400 мм, у гарах – да 1 000 мм. Год у Пакістане дзеліцца на тры сэзона: прахалодны (з кастрычніка да сакавіка), сьпякотны (з сакавіка да чэрвеня) і дажджавы (з ліпеня да верасьня).
[рэдагаваць] Эканоміка
Пакістан – аграрна-індустыйная краіна. Большая частка насельніцтва працуе ў сельскай гаспадарцы.
[рэдагаваць] Сельская гаспадарка
Сельская гаспадарка – гэта аснова эканомікі каіны. Галоўная сельскагаспадарчая культура – пшаніца (18,2 млн.т.). Так сама вырошчваецца рыс (6,3 млн.т.), кукуруза (5 млн.т.), цукровы трысьнёг (48 млн.т.) і бавоўна (5 млн.т.). У Пакістане існуе разьвітая арашальная сетка (арашае 6,7 млн.га земляў).
[рэдагаваць] Прамысловасьць
У 1952 годзе былі вынайдзены першыя радовішчы прыроднага газу ў Белуджыстане, потым так сама знайшлі газ і ў Сіндзе і Пэнджабе. Вынайдзена 7 радовішчаў нафты (запасы ацэньваюцца ў 300 млн. барэляў). З іншым карысных выкапняў вядзецца здабыча вугля, хромавай руды, мармура, солі, вапняку, урану, фасфатаў, барытаў, серы, каштоўных і паўкаштоўных камянёў.
Самай разьвітай галіной апрацоўваючай прамысловасьці краіны, зьяўляецца тэкстыльная, якая выкарыстоўвае мясцовую сыравіну. Існуюць нафтапераапрацоўчыя заводы, мэталюргічны камбінат, разьвіваецца мелкая вытворчасьць спартовых тавараў і фармацэўтычная прамысловасьць.
У красавіку 2005 года Пакістан пачаў вытворчасьць уласных аўтамабіляў REWO, існуе сборачны завод КАМАЗ у Карачы.
Энэргетыка Пакістану заснавана ў асноўным на гідраэлектрастанцыях. Вытворчасьць электрычнай энэргіі ў 2003 годзе склала 76,92 млрд кВт пры спажываньні 71,54 млрд. кВт.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Этнічны склад насельніцтва: пэнджабцы (55%), сындхі (20%), пуштуны і муджахіры (20%), белуджы (5%) і інш.
[рэдагаваць] Культура
[рэдагаваць] Спорт
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Краіны Азіі |
|---|
| Азэрбайджан | Аман | Армэнія | Аўганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Брунэй | Бутан | Віетнам | Грузія | Емэн | Злучаныя Арабскія Эміраты | Ізраіль | Інданэзія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувэйт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдыўскія выспы | Манголія | М'янма | Нэпал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расея | Рэспубліка Кітай (Тайвань) | Саудаўская Арабія | Сынгапур | Сырыя | Таджыкістан | Тайлянд | Туркмэністан | Турцыя | Тымор-Лешці | Узбэкістан | Філіпіны | Шры Лянка | Эгіпет | Японія | Ярданія |
| Спэцыяльныя тэрыторыі: Абхазія | Ганконг | Курдыстан | Макао | Нагорны Карабах | Палестына |


