Імпэрыя Гупта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Імпэрыя Гупта
गुप्त साम्राज्य
320550
Месцазнаходжаньне Імпэрыі Гупта

Імпэрыя Гупта ў канцы V стагодзьдзя

Афіцыйная мова санскрыт
Сталіца Паталіпутра
Форма кіраваньня манархія
Цяпер зьяўляецца часткай Індыя, Пакістан, Банглядэш, Нэпал

Імпэрыя Гупта (санскрыт: गुप्त, gupta, гіндзі: गुप्त राजवंश) — дзяржава ў Індыі пад кіраўніцтвам дынастыі Гупта, якая існавала ў пэрыяд прыблізна з 320 па 550 гады.

Дынастыя Гупта аб’яднала пад сваім уладараньнем амаль такую жа вялікую частку Індыі, якой валодаў Чандрагупта. Пачатак дынастыі паклаў у 319 годзе Гупта ці Шры-Гупта, які паходзіў з варны вайш’я. Кіраваньне Гупта, якое знаходзілася ў кантакце з Сасанідамі, было пэрыядам росквіту літаратуры, навукі і брагаманізму, хоць і да будызму яны ня ставіліся варожа. Яно бессумнёўна насіла нацыянальны характар. Сярод пераемнікаў Шры-Гупты асабліва выдаецца Самудрагупта, ад якога засталася вельмі важны ў гістарычным дачыненьні надпіс, які пералічаў усе індыйскія краіны, якія належалі яму, і сьведчыў таксама, што ён быў паэтам і музыкай. Яму належалі лепшыя часткі даліны Ганга, частка Бэнгала, краіна Малава, а таксама некаторыя народы ў Пэнджабу і на Індзе плацілі яму даніну. Пазьней адзін зь яго пераемнікаў, Скандагупта (449—465), пашырыў яшчэ больш межы свайго царства і далучыў паўвостраў Гуджарат з прымежным мацярыком.

У канцы VI стагодзьдзя дзяржава Гупта спыніла сваё існаваньне[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Советская историческая энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия . Под ред. Е. М. Жукова. 1973–1982

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Імпэрыя Гуптасховішча мультымэдыйных матэрыялаў