Санскрыт
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Санскрыт (संस्कृतम्) | |
|---|---|
| Ужываецца ў: | Індыі, Нэпале, Банґлядэшы |
| Рэгіён: | |
| Колькасьць карыстальнікаў: | каля 50 000 |
| Клясыфікацыя: | Індаэўрапейская
|
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў: | Індыі |
| Рэгулюецца: | няма афіцыйнага рэгулятара |
| Код мовы | |
| ISO 639-1 | sa |
| ISO 639-2(B) | san |
| ISO 639-2(T) | san |
| SIL | san |
Санскрыт (дэванагары: संस्कृतम्) — адна з найстарэйшых вядомых моваў, клясычная мова Індыі, літургічная мова індуізму, будызму і джайнізму, адна з 22 афіцыйных моваў Індыі. Санскрыт, мова Ведаў і клясычнай індыйскай культуры, грае істотную ролю перадусім у індуізьме. Гэта - клясычная мова брахманаў, упершыню сыстэматызаваная Паніні ў 4 ст. да Н. Хр.
Узьнік, як мяркуецца, каля 1200 г. да Н. Хр., выкарыстоўваная ў гэты час ведыйская мова аднак адрозьніваецца ад клысчнага санскрыта.
Дзеля ўзбагачэньня мовы гінды выкарыстоўваліся вельмі многія санскрыцкія словы. Ужо колькі стагодзьдзяў як санскрыт запісваецца перадусім пісьмовасьцю дэванагары, але часам і мясцовымі пісьмовасьцямі.
Сёньня санскрыт збольшага "мёртвая" мова, падобна лаціне, але ён застаецца па-ранейшаму сьвятой мовай індуістаў, бо ўсе сьвятыя пісаньні іх ад Ведаў з Упанішадамі да Бгават-Гіты напісаныя на санскрыце дый часьцяком так і выкарыстоўваюцца. Санскрыт таксама выкарыстоўваецца ў рэлігійных рытуалах, як то набажэнствах, вясельлях і памінаньні мёртвых.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Санскрыт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Мовы Індыі | |
|---|---|
| На фэдэральным узроўні: Ангельская • Гіндзі | |
| На ўзроўні штатаў: Асамская • Бода • Бэнгальская • Гіндзі • Гуджараці • Догры • Канада • Кашміры • Конкані • Майтхілі • Малаялам • Маніпуры • Маратхі • Нэпальская • Орыя • Пэнджабская • Санскрыт • Санталі • Сіндхі • Тамільская • Тэлугу • Урду |
