Народ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Наро́д — супольнасьць людзей, якія адчуваюць сваю еднасьць на падставе якіх-небудзь прыкметаў, напрыклад агульнай мовы, этнічнага паходжаньня, веравызнаньня, гістарычнага мінулага.

Найбольш значнай прыкметай народу звычайна зьяўляецца агульная мова, але гэта не абавязкова. Існуюць розныя народы, якія размаўляюць на адной мове — напрыклад, немцы і аўстрыйцы размаўляюць на нямецкай мове, ангельцы і амэрыканцы — на ангельскай мове. Таксама існуюць народы якія размаўляюць на розных мовах — напрыклад швайцарцы размаўляюць на нямецкай, францускай і рэтараманскай, беларусы — на беларускай і расейскай.

Некаторыя народы выводзяць сваё паходжаньне ад нейкага агульнага, звычайна мітычнага, продка. Як напрыклад палякі ад Леха.

Цяпер азначэньне «народ» лічаць не вельмі трапным, таму для вызначэньня супольнасьцяў людзей існуе яшчэ некалькі азначэньняў — племя, этнас, народнасьць, нацыянальнасьць, нацыя і культурная супольнасьць.

Навука вывучаючая побыт і культуру розных народаў (ці дакладней — этнасаў) — этнаграфія.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Народсховішча мультымэдыйных матэрыялаў