Літаратурная мова
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Літаратурная мова — унармаваная форма натуральнай агульнанароднай мовы, якая валодае вызначальнымі рысамі наддыялектнасьці, поліфункцыянальнасьці, нарматыўнае апрацаванасьці (артаэпічнай, артаграфічнай, лексычнай, граматычнай), наяўнасьці пісьмовай (пісьмова-кніжнай) і вуснай (вусна-гутарковай) формаў рэалізацыі, максымальнай стылевай дыфэрэнцыянаванасьці.
У адрозьненьне ад дыялектаў, моўныя нормы літаратурнай мовы характарызуюцца большай абавязковасьцю і асэнсаванасьцю, а таксама кадыфікаванасьцю.
Літаратура [рэдагаваць]
- Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.