Беларусы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Беларусы | |
|---|---|
| Колькасьць | каля 10 мільёнаў |
| Рэгіёны пражываньня | Беларусь, Расея, Украіна, Казахстан, Латвія, Канада, Бразылія, Польшча, Летува, Эстонія ды інш. |
| Мова | беларуская мова |
| Рэлігія | Пераважна праваслаўе (РПЦ). Частка беларусаў вызнаюць каталіцызм, альбо зьяўляюцца атэістамі. |
| Блізкія этнасы | славяне, асабліва ўсходнія (украінцы, расейцы, русіны) |
Белару́сы (да першай паловы ХІХ стагодзьдзя - "ліцьвіны") – усходнеславянскі народ, які кампактна пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, некаторых тэрыторыях Польшчы (Беласточчына), Расеі, Летувы і Ўкраіны. Некаторая частка імігравала ў Злучаныя Штаты, Бразылію і Канаду ў пачатку 20 стагодзьдзя. Пасьля распаду СССР некалькі тысяч беларусаў імігравала ў краіны Эўрапейскага Зьвязу, ЗША, Канаду і Расею.
У наш час болей чым 10 млн. чалавек ва ўсім сьвеце адносяць сябе да беларусаў. Нацыянальнай мовай беларусаў зьяўляецца беларуская мова.
[рэдагаваць] Этнагенэз беларусаў
Згодна з археолягам В.В.Сядовым, П.М.Трацьцяковым, В.Ф.Салаўёвай, мовазнаўцам В.А.Жучкевічам, этнографам М.Я. Грынблатам паходжаньне беларусаў як этнасу адбылася ў выніку асыміляцыі прышэльцамі-славянамі старажытнага балцкага насельніцтва, якое пражывала на сучаснай тэрыторыі Беларусі. Гэты працэс прывёў да зьяўленьня асаблівасьцей, што адрозьніваюць беларускі народ ад іншых славянскіх народаў.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Нацыянальны склад насельніцтва Беларусі | |
|---|---|
| Беларусы • Азэрбайджанцы • Армяне • Габрэі • Летувісы • Немцы • Палякі • Расейцы • Татары • Украінцы • Цыганы |

