Дрыса
| Дрыса | |||||
У цэнтры места |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1386 | ||||
| Горад з: | 1938 | ||||
| Вобласьць: | Віцебская | ||||
| Раён: | Верхнядзьвінскі | ||||
| Насельніцтва: | 7360[1] (2009) | ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 2151 | ||||
| Паштовы індэкс: | 211631 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 55°46′ пн. ш. 27°56′ у. д. / 55.767° пн. ш. 27.933° у. д.Каардынаты: 55°46′ пн. ш. 27°56′ у. д. / 55.767° пн. ш. 27.933° у. д. | ||||
|
Дрыса на мапе Беларусі
Дрыса
|
|||||
Дры́са (з 1962 году — Верхнядзьвінск) — места ў Беларусі, на рацэ Дрыса пры ўтоку яе ў Дзьвіну. Адміністрацыйны цэнтар Верхнядзьвінскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 7360[1] чал. (2009). Знаходзіцца за 175 км на паўночны захад ад Віцебску, на аўтамабільнай дарозе Полацак — Дзьвінск; чыгуначная станцыя на лініі Полацак — Дзьвінск.
Зьмест |
Назва [рэдагаваць]
Тапонім «Дрыса» ўтварыўся ад назвы ракі, на якой ўзьнікла паселішча. Тым часам гідронім мае балцка-фінскае паходжаньне ад асновы driksne — рака[2].
Варыянты назвы паселішча ў гістарычных крыніцах — Дрысь, Дриса, Дриза.
Гісторыя [рэдагаваць]
Паводле археалягічных зьвестак, даўняе паселішча існавала тут ужо ў глыбокай старажытнасьці. Першы пісьмовы ўспамін пра Дрысу зьмяшчаецца ў «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М. Стрыйкоўскага і датуецца 1386, калі князь Андрэй Полацкі захапіў тутэйшы замак[3]. Аднак на думку сучасных дасьледнікаў гэтая інфармацыя не выклікаюць даверу[4].
Першыя надзейныя зьвесткі пра Дрысу зьмяшчаюцца ў нататках С. Гербэрштэйна і датуюцца 1517[4]. Яшчэ раней пад 1503 у пагадненьні паміж вялікім князем Аляксандрам і маскоўскім гаспадаром Іванам III згадваецца воласьць Дрыса, падпарадкаваная Полацку. У 1546 упершыню дакумэнтальна згадваецца Дрысенскі замак, будова якога была моцным штуршком для разьвіцьця паселішча ня толькі як фартэцыі, але і як важнага эканамічнага цэнтру Полацкага ваяводзтва. Замак знаходзіўся ў беспасярэднім кіраваньні ваяводы полацкага Давойны, які прызначаў сюды сваіх намесьнікаў.
У 1-й пал. XVI ст. Дрыса была гандлёвым цэнтрам на Дзьвіне, уладаньнем вялікіх князёў. Мясцовае насельніцтва займалася пераважна купляй-продажам лесу. У 1547 тут заснавалі лясную камору, празь якую ішоў гандаль з усходнімі суседзямі. За часамі Інфлянцкай вайны Дрысу спустошылі маскоўскія захопнікі, станам на 1586 ад яе засталося толькі пяць будынкаў[3]. У 1641 соймавая канстытуцыя скасавала ў месьце спагнаньне прыватных мытных збораў.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Дрыса апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, сьпярша ў Пскоўскай, з 1776 у Беларускай, а з 1802 — у Віцебскай губэрні. У 1777 яна атрымала статус места (паўторна) і зрабілася цэнтрам павету. У 1778 адбылося зацьверджаньне рэгулярнага пляну Дрысы. 27 верасьня 1781 паселішча атрымала герб: «у залатым полі Пагоня з чырвоным шчытом, на якім срэбны падвойны крыж»[5]. У вайну 1812 году каля места знаходзіліся ўмацаваныя пазыцыі расейскіх войскаў на чале з М. Барклаям-дэ-Толі («Дрысенскі лягер»).
За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у ваколіцах Дрысы адбыліся актыўныя вайсковыя дзеяньні. Станам на 1864 у месьце было 28 кварталаў, 2 плошчы; дзейнічалі 4 дробныя прадпрыемствы з 28 працаўнікамі. У 1866 непадалёку ад Дрысы прайшла чыгунка Полацак — Дзьвінск. Аднайменная чыгуначная станцыя зрабілася адным з галоўных пунктаў вывазу лёну за мяжу. Вялікія страты Дрысе наносілі паводкі: як сьведчыць «Памятная кніжка Віцебскай губэрні на 1864», у 1865 вялікая паводка затапіла ўсё места, акрамя 7 будынкаў. Чарговая буйная паводка адбылася ў 1878. На 1905 існавалі 525 драўляных і 25 мураваных будынкаў, 14 саматужных прадпрыемстваў, меская і прыходзкая вучэльні, ніжэйшая рамесная школа, лякарня, аптэка.
1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Дрыса ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Дрысу вярнулі БССР, дзе яна зрабілася цэнтрам раёну (з 1944 у Полацкай, з 1954 Віцебскай вобласьці). У 1925 статус паселішча панізілі да мястэчка, аднак 27 верасьня 1938 Дрыса зноў атрымала статус места. З 3 ліпеня 1941 да 12 ліпеня 1944 мясьціна знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 25 сьнежня 1962 камуністы зьмянілі гістарычную назву места на Верхнядзьвінск.
26 ліпеня 2002 адбылося зацьвярджэньне гістарычнага гербу Дрысы з Пагоняй, а 28 лютага 2011 — новага мескага сьцяга[6].
- Места на старых здымках
-
Панарама Дрысы на здымку С. Праскудзіна-Горскага
Насельніцтва [рэдагаваць]

- XVIII стагодзьдзе: 1797 — 1310 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1838 — 828 чал., зь іх пэрсанальнай шляхты 12, разначынцаў 12, сьвятароў з радзінамі 10, адстаўных вайскоўцаў з жонкамі 14, купцоў 3, мяшчанінаў 754, аднадворцаў 3, дваровых людзей 3, чалавек унутранай варты 116, кантаністаў 45[7]; 1848 — 1036 чал.; 1897 — 4238 чал.
- XX стагодзьдзе: 1905 — 5750 чал.; 1939 — 2,7 тыс. чал.; 1959 — 3,6 тыс. чал.; 1969 — 4,9 тыс. чал.[8]; 1991 — 8,1 тыс. чал.[3]
- XXI стагодзьдзе: 2006 — 7,7 тыс. чал.; 2009 — 7360[1] чал. (перапіс)
Адукацыя [рэдагаваць]
У Дрысе працуюць 3 сярэднія, дзіцяча-юнацкая спартовая школы, школа мастацтваў.
Культура [рэдагаваць]
Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэка, дом рамёстваў.
Мас-мэдыя [рэдагаваць]
У месьце выдаецца раённая газэта «Дзьвінская праўда».
Забудова [рэдагаваць]
Паводле ранейшага генэральнага пляну забудовы Дрысы (1970) новая будова вялася ўздоўж рэчак Дзьвіна і Дрыса ў гістарычнай частцы места. У паўднёвай частцы зьявіўся мікрараён з 5-павярховымі дамамі. Згодна з новым генэральным плянам (1981) пры ўезьдзе ў места з паўночнага ўсходу ўтварыўся новы мікрараён. Вядзецца і катэджавая будова. Прамысловая зона разьмяшчаецца пераважна ў паўночнай частцы места.
Эканоміка [рэдагаваць]
Прадпрыемствы лёгкай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Дрысы |
|---|
Транспарт [рэдагаваць]
Праз Дрысу праходзіць аўтамабільная дарога Р18 (граніца Расеі — Шаркоўшчына — Казяны), непадалёк ад места — Р20 (Віцебск — граніца Латвіі).
Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]
Дрыса — цэнтар традыцыйнага мастацкага ткацтва[9]. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Гістарычная забудова (кан. XIX — пач. XX стст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (1840-я)
- Могілкі габрэйскія
- Царква Сьвятога Мікалая (1819)
Страчаная спадчына [рэдагаваць]
Галерэя [рэдагаваць]
- Краявіды места
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
- Ніна Вайтовіч (1913—1976) — беларускі мовазнавец
- Алена Фраленка (нар 1915) — беларускі навуковец-мэдык
- Валеры Шчасны (нар. 1951) — беларускі мастак
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б в Перепись населения — 2009. Витебская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 109.
- ^ а б в Зайцава В., Цярохін С. Верхнядзвінск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 249.
- ^ а б Варонін В. Дрыса // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 605.
- ^ Дрыса // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
- ^ Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86(рас.)
- ^ Гісторыя Дрысы: Дарэвалюцыйны пэрыяд на Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
- ^ Верхнедвинск // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Верхнедвинск // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў і інш. — Кн. 1. — Мн., 1999.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
- Dryssa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 179.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Дрыса — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- м. Дрыса на Radzima.org
- Верхнядзьвінск на Westki.info
- Верхнядзвінск на Прыдзвінскі край: Гісторыя і сучаснасць
- Парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску
- Здымкі на Globus.tut.by(рас.)
- Верхнедвинск. Герб(рас.)
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||