Шаркоўшчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шаркоўшчына
лац. Šarkoŭščyna
Усьпенская царква
Усьпенская царква
Герб Шаркоўшчыны Сьцяг Шаркоўшчыны
Першыя згадкі: 1503
Магдэбурскае права: 1767
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Шаркоўшчынскі
Плошча: 9,46 км² [1]
Вышыня: 127 м н. у. м.
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 6248 чал.[2]
шчыльнасьць: 660,47 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2154
Паштовы індэкс: 211910
СААТА: 2255551000
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°22′0″ пн. ш. 27°28′0″ у. д. / 55.36667° пн. ш. 27.46667° у. д. / 55.36667; 27.46667Каардынаты: 55°22′0″ пн. ш. 27°28′0″ у. д. / 55.36667° пн. ш. 27.46667° у. д. / 55.36667; 27.46667
Шаркоўшчына на мапе Беларусі ±
Шаркоўшчына
Шаркоўшчына
Шаркоўшчына
Шаркоўшчына
Шаркоўшчына
Шаркоўшчына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Шарко́ўшчына[3], Ша́ркаўшчына[4] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Дзісьне. Адміністрацыйны цэнтар Шаркоўшчынскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6248 чалавек[2]. Знаходзіцца за 197 км ад Віцебску. Чыгуначная станцыя на лініі Каралеўшчына — Друя, аўтамабільныя дарогі зьвязваюць мястэчка з Глыбокім, Браславам, Мёрамі і іншымі.

Шаркоўшчына — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася драўляная Прачысьценская царква ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Сарэйка

Сарыка або Сарака (Saricho, Saracho) — імя германскага паходжаньня[5].

Географ Вадзім Жучкевіч зьязвае тапонім з назвамі Шаркі (Віцебскі раён), Шаркоўка (Лепельскі раён), Шаркішкі (Браслаўскі раён) і мяркуе, што ўсе яны маюць патранімічнае паходжаньне ад прозьвішчаў, вытворных ад беларускага слова шэры[6]. Тым часам на думку краязнаўцы Алеся Адамковіча, назва Шаркоўшчына (аўтар лічыць правільнай форму Ша́ркаўшчына[4]) мае «незразумелы, магчыма, балтыйскі» корань Шарк- і беларускі патранімічны суфікс -шчына. Таксама аўтар зазначае шмат паселішчаў з назвамі тыпу Šarka у сумежных зь Беларусьсю раёнах Летувы[7].

Паводле народнага паданьня, назва паселішча паходзіць ад чалавека зь мянушкай Шарачок (ад шэрага колеру вачэй), на палетку якога забруілася крыніца. Адпаведна, гэтую мясьціну назвалі Шаракоўшчынай або Шаркоўшчынай[8].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Шаркоўшчыну датуецца 1503 годам, калі вялікі князь Аляксандар перадаў яе старосьце дзісенскаму і кашталяну смаленскаму Юрыю Дэспат-Зяновічу. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва[9].

У 1604 годзе Зяновічы прадалі Шаркоўшчыну канцлеру вялікаму Льву Сапегу, пазьней яна знаходзілася ў валоданьні Дамброўскіх. У 1743 годзе маёнтак набыў ваявода берасьцейскі Мікалай Тадэвуш Лапацінскі. Лапацінскія нямала зрабілі дзеля разьвіцьця Шаркоўшчыны: яны збудавалі тут мураваны палац, капліцу, аранжарэю, цяпліцу. Побач з маёнткам існавалі мястэчкі Новая Шаркоўшчына і Старая Шаркоўшчына[10].

У 1767 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку Новай Шаркоўшчыне Магдэбурскае права[11].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) абодва мястэчкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзісенскім павеце (з 1795 году ў Менскай, з 1843 году — Віленскай губэрні).

У 1802 годзе ў маёнтку Шаркоўшчыне правялі парцэляцыю, у выніку чаго яго падзялілі на некалькі невялікіх двароў і фальваркаў. У 1863 годзе ў мястэчку Шаркоўшчыне адкрылася народная вучэльня. На 1866 год у Новай Шаркоўшчыне дзеяў малітоўны дом, працавалі 6 крамаў, карчма; у Старой Шаркоўшчыне дзеялі 2 капліцы, працавалі 2 карчмы. На 1897 год у Новай Шаркоўшчыне было 119 дамоў, 2 малітоўныя дамы, 23 крамы, аптэка, 2 карчмы; у Старой Шаркоўшчыне — 16 двароў, крама, карчма. У пачатку XX стагодзьдзя Старая і Новая Шаркоўшчыны злучыліся ў адно паселішча.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Шаркоўшчыну занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шаркоўшчына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году паводле пастановы І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У 1919 годзе Шаркоўшчыну занялі польскія войскі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва. Па пабудове чыгункі Варапаева — Друя ў 1932 годзе тут зьявілася чыгуначная станцыя.

У 1939 годзе Шаркоўшчына ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку і стала цэнтрам раёну (у 1962—1966 гадох у Мёрскім раёне). У Другую сусьветную вайну з 30 чэрвеня 1941 да 1 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 500 чал. у Новай Шаркоўшчыне, 150 чал. у Старой Шаркоўшчыне[12]; 1881 год — 215 чал. у Старой Шаркоўшчыне[11]; 1897 год — 1038 чал. у Новай Шаркоўшчыне, 127 чал. у Старой Шаркоўшчыне
  • XX стагодзьдзе: 1939 год — 1802 чал.; 1999 год — 7760 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 7,6 тыс. чал.[13]; 2005 год — 7,3 тыс. чал.; 2006 год — 7,2 тыс. чал.; 2008 год — 7,0 тыс. чал.; 2009 год — 6934 чал.[14] (перапіс); 2016 год — 6424 чал.[15]; 2017 год — 6330 чал.[16]; 2018 год — 6248 чал.[2]

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1994 годзе ў Шаркоўшчыне збудавалі новы касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Шаркоўшчыне працуюць 2 сярэднія, спартовая дзіцяча-юнацкая, дзіцячая школа мастацтваў.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзеюць 2 бібліятэкі, дом культуры, цэнтар рамёстваў.

Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдаецца раённая газэта «Кліч Радзімы».

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаркоўшчына забудоўваецца згодна з генэральным плянам, распрацаваным у 1974 годзе, пераважна 1-павярховымі сядзібнымі дамамі. У цэнтры мястэчка стаяць 2—5-павярховыя жылыя будынкі.

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
17 верасьня вуліца Дзісенская вуліца Юзэфа Пілсудзкага вуліца

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Царкоўная вуліца[17].

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ПУП «Шаркоўшчынскі кансэрвава-агароднінасушыльны завод».

Вырабляе мясныя, садавіна-гародніныя кансэрвы, віно пладова-ягаднае, сушаныя гародніну ды садавіну. Арганізацыйна далучаны да ПКГУП «Полацкая унівэрсальная база».

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз Шаркоўшчыну праходзяць аўтамабільныя дарогі Р3 (Лагойск — Глыбокае — граніца Латвіі) і Р18 (граніца Расеі — Дрыса — Казяны).

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спыніцца можна ў местачковым гатэлі[18].

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла (1826)
  • Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (1907)
  • Царква (1788)
  • Царква (1785)

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Об установлении границ городских поселков Россоны Россонского района и Шарковщина Шарковщинского района Витебской области(недаступная спасылка)
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
  4. ^ а б Адамковіч А. (03.04.2014) Шаркаўшчына ці Шаркоўшчына?. Наша Ніва.
  5. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1301.
  6. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 407.
  7. ^ Адамковіч А. Літоўскія назвы ў тапаніміцы нашага рэгіёна. — Паставы, 2018. С. 9—12.
  8. ^ Віцебшчына: назвы населеных пунктаў паводле легенд і паданняў / склад., запіс, апрац. А. Ненадаўца. — Менск, 2000. С. 438—442.
  9. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 751.
  10. ^ Немного истории(недаступная спасылка), 500.sharkeva.com
  11. ^ а б Łopaciński A. Szarkowszczyzna // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 797.
  12. ^ Шаркаўшчына(недаступная спасылка), Прыдзвінскі край: Гісторыя і сучаснасць
  13. ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 379.
  14. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа.
  16. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  17. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 51.
  18. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]