Езяросы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Езяросы
Zarasai
Панарама места
Панарама места
Coat of arms of Zarasai.svg
Герб Езяросаў
Павет: Уцянскі
Насельніцтва: 7571 (2010)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°44′ пн. ш. 26°15′ у. д. / 55.733° пн. ш. 26.25° у. д. / 55.733; 26.25Каардынаты: 55°44′ пн. ш. 26°15′ у. д. / 55.733° пн. ш. 26.25° у. д. / 55.733; 26.25
Езяросы на мапе Летувы
Езяросы
Езяросы
Езяросы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Езяро́сы (лет. Zarasai, польск. Jeziorosy) — места ў Летуве, паміж азёрамі Оса і Асіда. Адміністрацыйны цэнтар Езяроскага раёну Уцянскага павету. Насельніцтва 7571 чал. (2010). Знаходзяцца за 49 км ад Уцяны, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Турмонты; на шашы Коўна — Дзьвінск.

Езяросы — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўспамін пра Езяросы як уладаньне Віленскага біскупства датуецца 1522 годам, калі пры мясцовым касьцёле заснавалі алтарыю. У 1530 біскуп віленскі Ян з князёў літоўскіх дадаткова дараваў плябаніі ў Езяросах зямлю і сялянаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясьціна ўвайшла ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва.

Краявід Езяросаў, 1864

У 1610 коштам караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы ў Езяросах збудавалі новы драўляны касьцёл. На Радзівілаўскай мапе (1613) паселішча значыцца як мястэчка. Станам на 1631 тут было 22 дымы. У Трынаццацігадовую вайну (16541667) мястэчка разбурылі маскоўскія захопнікі (у 1674 адноўлены касьцёл). На 1669 у Езяросах было 34 дымы, карчма, 5 вуліцаў. За часамі Вялікай Паўночнай вайны мястэчка зноў значна пацярпела.

3 пач. XVIII ст. у ваколіцах Езяросаў пачалі сяліцца стараверы з Маскоўскай дзяржавы. У 2-й пал. XVIII ст. у мястэчку адкрылася школа. Станам на 1721 і 1739 у Езяросах было 17 дымоў, на 1772 — 21 дым, на 1790 — 47 дымоў[1].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Езяросы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. Па адкрыцьці шашы Коўна — Дзьвінск (1836) расейскія ўлады зьмянілі назву места на Новааляксандраўск, сюды перанесьлі адміністрацыйны цэнтар Браслаўскага павету. У 1842 утварыўся асобны Нова-Аляксандраўскі павет у складзе Ковенскай губэрні. Станам на 1857 у месьце было 8 мураваных і 155 драўляных будынкаў.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Езяросы апынуліся ў складзе Летувы. Новыя ўлады палічылі традыцыйную назву паселішча за палянізм і сканструявалі новую — лет. Ežerėnai (Эжэрэнай; ад лет. ežeras — возера), якую аднак па працяглых дыскусіях у 1929 зьмянілі на лет. Zarasai (Зарасай).

2 жніўня 1946 Езяросы атрымалі статус места. У 1996 адбылося зацьверджаньне мескага гербу.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1857 — 3459 чал. (1838 муж. і 1631 жан.), зь іх 2030 каталікоў, 404 праваслаўныя, 119 старавераў, 7 эвангелістаў, 909 юдэяў[2]; 1865 — 4770 чал.; 1896 — 7556 чал. (3761 муж. і 3792 жан.), зь іх паводле веры: 2322 каталікі, 512 праваслаўных, 323 стараверы, 28 пратэстантаў, 4277 юдэяў, 44 магамэтаніны, 50 іншай веры; паводле стану: 272 шляхты, 36 духоўнікаў, 64 ганаровых грамадзянаў і купцоў, 6796 мяшчанаў, 265 вайскоўцаў, 82 сялянаў, 41 іншага стану[3]; 1897 — 6,3 тыс. чал.
  • XX стагодзьдзе: 1923 — 3785 чал.; 1939 — 4,5 тыс. чал.; 1959 — 4,7 тыс. чал.; 1970 — 6624 чал.; ; 1976 — 7,4 тыс. чал.; 1979 — 7250 чал.; 1989 — 8916 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 — 8365 чал.; 2010 — 7571 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1878)
  • Малельня стараверская
  • Царква Ўсіх Сьвятых (1885)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Езяросы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 213.
  2. ^ Nowoaleksandrowsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich(пол.). Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 240.
  3. ^ Новоалександровск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Езяросысховішча мультымэдыйных матэрыялаў