Сяды
| Сяды | |||||
| Seda | |||||
Цэнтар гораду |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | ХІІІ стагодзьдзе | ||||
| Горад з: | 1950 | ||||
| Магдэбурскае права: | 1780 | ||||
| павет: | Цельшыцкі | ||||
| раён: | Мажэйкаўскі | ||||
| Насельніцтва: | 1 161 (2010) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Паштовы індэкс: | LT-89051 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 56°10′ пн. ш. 22°06′ у. д. / 56.167° пн. ш. 22.1° у. д.Каардынаты: 56°10′ пн. ш. 22°06′ у. д. / 56.167° пн. ш. 22.1° у. д. | ||||
|
Сяды на мапе Летувы
Сяды
|
|||||
Сяды (па-летувіску: Seda) — горад у паўночнай Летуве, у Мажэйкаўскім раёне Цельшыцкага павету. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 1,2 тыс. чалавек. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць. Горад аддалены ад Мажэек на 24 км на паўднёвы ўсход.
Упершыню Сяды ўзгадваюцца ў гістарычных крыніцах у XIIІ стагодзьдзі. З ХV стагодзьдзя каля гораду праходзіла мяжа паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівонскім ордэнам. У 1655 годзе Сяды атрымалі прывілей на правядзеньне кірмашоў. Паселішча хутка разьвівалася, таму што мела важнае гандлёвае значэньне на шляху паміж Лівоніяй і Жамойцю. У 1780 годзе Сяды атрымалі Магдэбурскае права. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай Сяды трапілі ў склад Расейскай імпэрыі. Пасьля паўстаньня 1831 году, паселішча было канфіскаванае ў іх гаспадароў Сапегаў і стала дзяржаўным уладаньнем. У 1950 годзе Сяды паўторна атрымалі гарадзкія правы.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сяды — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў