Шкуды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Шкуды
Skuodas
Шкуды
Skuodas COA.gif
Герб Шкудаў
Першыя згадкі: 1259
Горад з: 1572
Павет: Клайпедзкі
Плошча: 5,96 км²
Насельніцтва: 7 408
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 56°16′ пн. ш. 21°32′ у. д. / 56.267° пн. ш. 21.533° у. д. / 56.267; 21.533Каардынаты: 56°16′ пн. ш. 21°32′ у. д. / 56.267° пн. ш. 21.533° у. д. / 56.267; 21.533
Шкуды на мапе Летувы
Шкуды
Шкуды
Шкуды
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.skuodas.lt/

Шку́ды (па-летувіску: Skuodas) — горад у паўночнай Летуве за 2 км ад мяжы з Латвіяй. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Шкудзкага раёна Клайпедзкага павета. Насельніцтва налічвае каля 7,4 тыс. чалавек. Ад Клайпеды аддалены на 80 км. Праз горад праходзіць чыгунка Крэтынга — Прэкуле. Шкуды адносяцца да адміністрацыйнага рэгіёна Жамойць.

Упершыню ўзгадваецца ў 1259 годзе ў ордэнскіх хроніках як жамойцкае паселішча. У 1568 годзе Шукуды былі падараваны Жыгімонтам Аўгустам Хадкевічам. У 1572 годзе паселішча атрымала магдэбурскае права і ўласны герб. Пасьля сьмерці Хадкевіча ў 1621 годзе Шкуды перайшлі ва ўласнасьць Казіміра Сапегі.

Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расейскай імпэрыі. У 1919 годзе апынуўся ў складзе Летувіскай Рэспублікі. З 1940 года — у складзе СССР. З 1950 года Шкуды сталі раённым цэнтрам.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Шкудысховішча мультымэдыйных матэрыялаў