Электрэны
| Электрэны | |||||
| Elektrėnai | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1961 | ||||
| Горад з: | 1962 | ||||
| Павет: | Віленскі | ||||
| Мэр: | К. Вайтукайціс | ||||
| Плошча: | 21 км² | ||||
| Насельніцтва • колькасьць: • шчыльнасьць: |
14 050 658 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°46′ пн. ш. 24°38′ у. д. / 54.767° пн. ш. 24.633° у. д.Каардынаты: 54°46′ пн. ш. 24°38′ у. д. / 54.767° пн. ш. 24.633° у. д. | ||||
|
Электрэны на мапе Летувы
Электрэны
|
|||||
| http://www.elektrenai.lt/ | |||||
Электрэ́ны (па-летувіску: Elektrėnai) — горад у цэнтральнай Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Электрэнскага раёна Віленскага павета. Электрэны знаходзяцца за 49 км ад Вільні. Насельніцтва налічвае каля 13,8 тыс. чалавек. Праз горад ідзе шаша Вільня — Коўна — Клайпеда. Электрэны адносяцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота. Тут знаходзіцца электрастанцыя. За 5 км ад горада знаходзіцца чыгуначная станцыя. Горад разьмяшчаецца на беразе штучнага возера, якое было створана каля электрастанцыі.
Гісторыя [рэдагаваць]
Горад узьнік як пасёлак гарадзкога тыпу пры будаўніцтве цеплавой электрастанцыі, будова якой пачалася ў 1960 годзе. Афіцыйнай датай пачатку будаўніцтва лічыцца 18 ліпеня 1961 года. У 1972 годзе была скончана апошняя частка будаўніцтва. З 2000 года Электрэны сталі адміністрацыйным цэнтрам раёна.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Электрэны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў