Янава (Летува)
| Янава | |||||
| Jonava | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1740 | ||||
| Горад з: | 1864 | ||||
| Павет: | Ковенскі | ||||
| Плошча: | 39,66 км² | ||||
| Насельніцтва • колькасьць: • шчыльнасьць: |
34 528 870,6 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 55°04′20″ пн. ш. 24°16′50″ у. д. / 55.07222° пн. ш. 24.28056° у. д.Каардынаты: 55°04′20″ пн. ш. 24°16′50″ у. д. / 55.07222° пн. ш. 24.28056° у. д. | ||||
|
Янава на мапе Летувы
Янава
|
|||||
| http://www.jonava.lt/ | |||||
Я́нава (па-летувіску: Jonava) — горад у цэнтральнай Летуве. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Янаўскага раёна Ковенскага павета. Насельніцтва налічвае каля 34,5 тыс. чалавек. Горад разьмяшчаецца на рацэ Віліі за 106 км ад Вільні і за 32 км ад Коўна. Янава адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.
Гісторыя [рэдагаваць]
Горад узьнік на месцы драўлянага касьцёла, які быў пабудаваны па загаду уладальніцы навакольнага маёнтка Марыі Касакоўскай у 1740 годзе. У 1750 годзе вялікі князь Жыгімонт Ваза падараваў прывілей Касакоўскай на пабудову мястэчка з кірмашом і пасяліць тут вольных людзей рознага веравызнаньня.
Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай паселішча трапіла у склад Расейскай імпэрыі, дзе ў 1864 годзе атрымаў статус горада. А ў 1919 годзе ў склад Летувіскай Рэспублікі. У 1940 годзе Янава ўвайшло ў склад СССР.
На мясцовых могілках пахаваныя тры ксяндзы, якія былі забітыя ў 1940 годзе савецкай уладай.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Янава (Летува) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў