Аліта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Каардынаты: 54°23′20″ пн. ш. 24°02′50″ у. д. (G)(O)


Аліта
Alytus
Панарама Аліты
Герб
Павет Аліцкі павет
Статус гораду 1581
Плошча 40 км²
Насельніцтва
 - шчыльнасьць
68 835
1 747
Геаграфічныя каардынаты 54°23′20″ пн. ш. 24°02′50″ у. д. (G)
Часавы пас
 - улетку
+2
+3
Месцазнаходжаньне Аліты

Алі́та (па-летувіску: Alytus) — шосты па велічыні горад Летувы, цэнтар этнакультурнага рэгіёну Дзукія. Насельніцтва налічвае каля 70 тыс. чалавек, зь якіх 94,7% — летувісы. Горад знаходзіцца на рацэ Нёман, недалёка ад мяжы з Польшчай і Беларусьсю. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Аліцкага павету Летувы.

[рэдагаваць] Гісторыя

Першыя гістарычныя зьвесткі аб Аліце адносяцца да 1377 году, калі яна ўзгадваецца як абарончы замак пры ўпадзеньні ракі Алітупы ў Нёман. У той час Аліта мела назву Алітэн і адносілася да Тэўтонскага ордэна.

Пасьля Грунвальдскай бітвы замак адышоў да Вялікага княства Літоўскага. 15 чэрвеня 1581 году кароль Стэфан Баторы падараваў Аліце Магдэбурскае права.

Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай заходняя частка гораду належыла Прусіі, а ўсходняя Расейскай імпэрыі.

Пасьля Напалеонаўскіх войнаў Аліта поўнасьцю перайшла пад кантроль Расеі, але адміністрацыйны падзел гораду быў скасаваны толькі пасьля паўстаньня Кастуся Каліноўскага ў 1863 годзе.

У ХІХ стагодзьдзі Аліта ўваходзіла ў склад Царства Польскага. У канцы ХІХ стагодзьдзя Аліта атрымала статус абарончага гораду, тут прайшла чыгунка, былі пабудаваныя абарончыя пабудовы.

Пад час Першай Сусьветнай вайны Аліта была занятая нямецкімі войскамі. 12 лютага 1919 году ў Алісе адбыліся баі паміж летувіскім войскам і Чырвонай Арміяй.

Пасьля польска-летувіскіх баёў і падпісаньня пагадненьня паміж Польшчай і Летувой у 1919 годзе Аліта трапіла ў склад Летувы. У 1940 годзе Аліта апынулася ў складзе СССР. З 1941 да 1944 году горад знаходзіўся ў нямецкай акупацыі, а потым зноў трапіў у склад СССР да 1991 году.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Алітасховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Асабістыя прылады