Вількамір

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Каардынаты: 55°15′ пн. ш. 24°45′ у. д. (G)(O)

Вількамір
Ukmergė
Панарама Вількаміру
Герб
Павет Віленскі павет
Першыя згадкі 1225
Статус гораду 1486
Плошча 82,4 км²
Насельніцтва
 - шчыльнасьць
28 759
340
Геаграфічныя каардынаты 55°15′ пн. ш. 24°45′ у. д. (G)
Часавы пас
 - улетку
+2
+3
Месцазнаходжаньне Вількаміру
Афіцыйны сайт

Вількамі́р (па-летувіску: Ukmergė) — горад у цэнтральнай Летуве, знаходзіцца ў 60 км на паўночны захад ад Вільні. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 29 тыс. чалавек. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Вількамірскага раёну Віленскага павету. Праз горад цячэ рака Сьвятой.

[рэдагаваць] Гісторыя

Вількамір зьяўляецца адным з самых старажытных гарадоў Летувы. Зьвесткі аб Вількамірскім замку датуюцца 1225 годам, але археалягічныя дасьледаваньні датуюць першыя паселішчы Х стагодзьдзем. У ХІІІ стагодзьдзі горад быў захоплены крыжакамі, але ў 1391 годзе замак быў узяты Вітаўтам. 1 верасьня 1435 году тут адбылася буйная бітва, паміж войскам Жыгімонта Кейстутавіча і войскам Сьвідрыгайлы, якая скончылася паразай Сьвідрыгайлы. Вількамір руйнаваўся крыжакамі ў 1333, 1365, 1378, 1386 і ў 1391 гадах. Крыжацкія набегі скончыліся толькі пасьля Грунвальдзкай бітвы. У ХV стагодзьдзі тут была пабудаваная сядзіба княжацкага старасты. З 1566 году Вількамір стаў цэнтрам староства. Замак быў зруйнаваны пад час войнаў са Швэцыяй. У 1792 годам Вількамір атрымаў гарадзкія правы і герб ад караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Замкавая гара ў Вількаміры

У 1795 годзе горад трапіў у склад Расейскай імпэрыі, увайшоўшы ў склад Віленскага губэрнатарства. У 1812 годзе ў навакольлі Вількаміра адбылася бітва паміж расейскім і францускім войскамі. Пад час паўстаньня 1830 году горад быў узяты войскам паўстанцаў на некалькі месяцаў. У 1843 годзе горад увайшоў у склад Ковенскага губэрнатарства. Жыхары гораду актыўна ўдзельнічалі ў паўстаньні 1863—1864 гадоў.

У 1876 годзе ў Вількаміры быў пабудаваны запалкавы завод. У гэты час у навакольлі гораду нарадзіўся адзін зь першых летувіскіх прэзыдэнтаў Антанас Сьмятона. У 1882 годзе ў горадзе адкрылася друкарня.

У 1918 годзе горад трапіў у склад Летувы, але ў 1919 годзе ён быў заняты Чырвоным Войскам. У 1920 годзе горад спрабавалі заняць польскія войскі, але пасьля некалькіх сутычак, была заключаная дамова, якая ўсталявала мяжу паміж краінамі.

Паміж сусьветнымі войнамі тут выдавалася пяць газэт, была адкрытая электрастанцыя, і іншыя невялікія прадпрыемствы.

Пасьля ўваходу Летувы ў склад СССР Вількамір трапіў у памежную зону, якая была акупаваная нямецкімі войскамі 22 чэрвеня 1941 году. Пад час нямецкай акупацыі ў горадзе, з дапамогай летувіскай паліцыі, былі забітыя 10 000 чалавек габрэйскага насельніцтва горада. У 1944 годзе горад быў значна зруйнаваны ў выніку савецкіх і нямецкіх бамбардаваньняў.

У 1964 годзе ў навакольлі Вількаміру, па загадзе Мікіты Хрушчова, былі ўсталяваныя атамныя ракеты SS-4 і R-12 Дзьвіна. Атамная вайсковая база была зачыненая ў 1987 годзе, пасьля дамовы паміж СССР і ЗША па атамнай зброі.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Вількамірсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Асабістыя прылады