Салечнікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Салечнікі
Šalčininkai
Салечнікі
Salcininkai COA.gif
Герб Салечнікаў
Першыя згадкі: 1311
Горад з: 1956
Павет: Віленскі
Мэр: Леанард Тальмант
Плошча: 2,98 км²
Насельніцтва
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

6 644
2 230
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°19′ пн. ш. 25°23′ у. д. / 54.317° пн. ш. 25.383° у. д. / 54.317; 25.383Каардынаты: 54°19′ пн. ш. 25°23′ у. д. / 54.317° пн. ш. 25.383° у. д. / 54.317; 25.383
Салечнікі на мапе Летувы
Салечнікі
Салечнікі
Салечнікі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.salcininkai.lt/

Салечні́кі (па-летувіску: Šalčininkai, па-польску: Soleczniki) — горад у паўднёва-ўсходняй Летуве, на мяжы з Беларусьсю, на рацэ Солча. Знаходзіцца за 45 ка ад Вільні і зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Салечніцкага раёна Віленскага павета. Насельніцтва налічвае каля 4,7 тыс. чалавек, зь якіх 72% — палякі, 13% — летувісы, 7% — расейцы, 4% — беларусы, 4% — іншыя. Праз горад ідзе шаша Вільня — Ліда і чыгунка Вільня — Ліда. Салечнікі адносяцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню паселішча ўзгадваецца ў 1311 годзе (у прускіх хроніках узгадваецца пад назвай Salsniken ці Saletzniken), калі паселішча было захоплена і зруйнавана ордэнскім войскам з 150 рыцараў і 2 тыс. пяхоты, пад кіраўніцтвам ордэнскага камтура Генрыха. Немцы захапілі вялікую здабычу і 700 палонных. Напады на паселішча войска Тэўтонскага Ордэна ажыцьцяўляла ў 1378, 1382 і 1394 г.г.

З XIV стагодзьдзя паселішча належала Глебавічам. У 1410 годзе быў пабудаваны першы касьцёл. У 1523 годзе Глебавічы перадалі Салечнікі мясцовай каталіцкай парафіі. У гэты час ў паселішчы існавала пратэстанцкая капліца і габрэйскі малітоўны дом. У 1655 годзе горад быў заходлены і зьнішчаны войскам Масковіі.

Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай Салечнікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1812 годзе Салечнікі былі зьнішчаны Напаліонаўскім войскам. У пачатку ХІХ стагодзьдзя Салечнікі часта наведваў Адам Міцкевіч.

Жыхары паселішча ўзялі актыўны ўдзел у паўстаньні 1830—1831 гадоў. Паўстанцы з Салечнікаў змагаліся з расейскімі войскамі пад кіраўніцтвам Людвіка Нарбута. Пасьля ліквідацыі прыгоннага права ў 1861 годзе Салечнікі пачалі хутка разьвівацца. Асаблівы штуршок у разьвіцьці горада адбыўся пасьля 1882 года, калі праз Саелчнікі прайшла чыгунка.

У 1929 годзе тут жыло 587 чалавек. Пасьля 1923 года Салечнікі як частка Сярэдняй Літвы трапілі ў склад Польскай Рэспублікі. Да 1939 года насельніцтва павялічылася да 844 чалавек.

У верасьні 1939 года горад быў заняты савецкімі войскамі і ў лістападзе 1939 далучаны да Беларускай ССР.

Пасьля уваходу Летувы ў склад СССР восеньню 1940 Салечнікі (разам з Друскенікамі і Адуцішкамі) былі перададзены ў склад Летувіскай ССР.

Пад час Другой Сусьветнай вайны большасьць жыхароў-габрэяў была зьнішчана нямецкімі акупантамі.

Статус горада Салечнікі атрымалі ў 1956 годзе, а ў 1972 годзе сюды быў перанесены з Эйшышак цэнтар раёна.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Салечнікісховішча мультымэдыйных матэрыялаў