Вярзбалаў
| Вярзбалаў | |||||
| Virbalis | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе | ||||
| Магдэбурскае права: | 1593 | ||||
| Былая назва: | Новая Воля | ||||
| Павет: | Мар'ямпальскі | ||||
| раён: | Ваўкавішкаўскі | ||||
| Насельніцтва: | 1 205 (2010) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°37′30″ пн. ш. 22°49′20″ у. д. / 54.625° пн. ш. 22.82222° у. д.Каардынаты: 54°37′30″ пн. ш. 22°49′20″ у. д. / 54.625° пн. ш. 22.82222° у. д. | ||||
|
Вярзбалаў на мапе Летувы
Вярзбалаў
|
|||||
Вярзба́лаў (па-летувіску: Virbalis, пачатковая назва: Но́вая Во́ля) – горад у заходняй Летуве. Знаходзіцца ў Ваўкавішкаўскім раёне Мар’ямпальскага павету. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 1,2 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Сувалкія.
У навакольлі будучага Вярзбалава першыя паселішчы пачалі зьяўляцца ў 1422 годзе. Першыя згадкі пра Вярзбалаў датуюцца 1529 годам, калі ён быў пералічаны ў сьпісе паселішчаў Вялікага Княства Літоўскага. У гэты час паселішча мела назву Новая Воля. У 1593 годзе Вярзбалаў атрымаў Магдэбурскае права. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расейскай імпэрыі. Хуткае разьвіцьцё Вярзбалава пачалося пасьля 1860 года, калі праз яго прайшла чыгунка Варшава – Санкт-Пецярбург.
У 1993 годзе быў зацьверджаны сучасны герб горада.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Вярзбалаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў