Бірштаны
| Бірштаны | |||||
| Birštonas | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1382 | ||||
| Горад з: | 1529 | ||||
| Павет: | Ковенскі | ||||
| Плошча: | 13 км² | ||||
| Насельніцтва • колькасьць: • шчыльнасьць: |
3138 241 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°37′ пн. ш. 24°02′ у. д. / 54.617° пн. ш. 24.033° у. д.Каардынаты: 54°37′ пн. ш. 24°02′ у. д. / 54.617° пн. ш. 24.033° у. д. | ||||
|
Бірштаны на мапе Летувы
Бірштаны
|
|||||
| http://www.birstonas.lt/ | |||||
Біршта́ны (па-летувіску: Birštonas) — горад у паўднёвай Летуве, на правым беразе ракі Нёман. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Бірштанскага гарадзкога раёну Ковенскага павету. Насельніцтва налічвае каля 4 тыс. чалавек. Бірштаны знаходзяцца за 39 км на поўдзень ад Коўна.
Вакол гораду шмат сасновых лясоў, тут пабудаваны некалькі санаторыяў. Мясцовая мінэральная вада ўтрымлівае між іншым і магній.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Першыя згадкі аб Бірштанах адносяцца да 1382 году, калі тут заснавалі паселішча крыжакі, а ў 1529 годзе паселішча атрымала гарадзкія правы і герб. Пасьля 1410 году паселішча ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Тут часта спыняліся вялікія князі літоўскія пад час каралеўскіх паляваньняў у мясцовых лясах.
Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў Расейскай імпэрыі. У 1846 годзе тут былі адкрытыя крыніцы мінэральнай вады, з гэтага часу паселішча атрымала значнае разьвіцьцё як курортны цэнтар.
Пасьля Першай сусьветнай вайны горад трапіў у склад Летувы, зрабіўшыся самым значным курортам Летувы, але пасьля Другой сусьветнай вайны ён саступіў гэты статус Друскенікам.
У 1966 годзе Бірштаны пераўтвораны з пасёлка гарадзкога тыпу ў горад.
[рэдагаваць] Фэстывалі
У горадзе праводзяцца шматлікія фэстывалі. Адзін зь іх — гэта фэстываль джазу, акі праводзіцца кожныя два гады ў канцы сакавіка. Гэты фэстываль прываблівае тысячы аматараў джазу, ня толькі зь Летувы, а і зь іншых краінаў. Бірштанскі фэстываль джазу праводзіцца ўжо на працягу апошніх дваццаці гадоў.
[рэдагаваць] Турызм
Бірштаны вядомыя сваімі крыніцамі мінэральнай вады, вакол якіх пабудаваныя санаторыі. Мінэральная вада выкарыстоўваецца для лячэбных працэдураў (мінэральных басэйнаў) і г. д. У навакольлі гораду існуюць два самыя вядомыя санаторыі: Бірштаны — Тулпы і Вэрсмэ Бос, якія прапаноўваюць агульную тэрапію, водную тэрапію, мінэральныя басэйны і масаж, а таксама шмат іншых лячэбных працэдураў.
У сучасных Бірштанах шмат невялікіх гатэляў, а ў навакольлях гораду існуюць сельскія домікі для адпачынку. Недалёка ад гораду ёсьць Вітаўтаў холм, дзе праводзіліся паляваньня вялікіх князёў літоўскіх. Сучасныя Бірштаны — гэта буйны летувіскі курорт.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Бірштаны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў