Жагоры
| Жагоры | |||||
| Žagarė | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1633 | ||||
| Горад з: | 1924 | ||||
| Павет: | Шавельскі | ||||
| Мэр: | Рамалдас Газейскіс | ||||
| Насельніцтва: | 2028 | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Тэлефонны код: | 426 | ||||
| Паштовы індэкс: | LT-84019 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 56°22′ пн. ш. 23°15′ у. д. / 56.367° пн. ш. 23.25° у. д.Каардынаты: 56°22′ пн. ш. 23°15′ у. д. / 56.367° пн. ш. 23.25° у. д. | ||||
|
Жагоры на мапе Летувы
Жагоры
|
|||||
| http://www.joniskis.lt/ | |||||
Жаго́ры (па-летувіску: Žagarė) — горад у паўночнай Летуве, знаходзіцца ў складзе Янішкаўскага раёну Шавельскага павету. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 2 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота. Жагоры аддалены ад Янішак на 26 км і знаходзяцца на мяжы з Латвіяй.
Першыя гістарычныя згадкі аб паселішчы адносяцца да 1633 году. У гэты час усё навакольле належала да вялікакняскіх уладаньняў Шавельскай эканоміі. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай паселішча трапіла ў склад Расейскай імпэрыі. Расейская царыца Кацярына ІІ падарыла Жагоры свайму фаварыту Плятону Зубаву. У 1857 годзе паселішча набыў граф Нарышкін. Да гэтай сям’і Жагоры належалі да Першай сусьветнай вайны, пасьля якой горад трапіў у склад Летувы. Хутка пасьля гэтага, у 1924 годзе, Жагоры атрымалі статус гораду.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Жагоры — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў