Друскенікі
| Друскенікі | |||||
| Druskininkai | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1563 | ||||
| Горад з: | 1793 | ||||
| Павет: | Аліцкі | ||||
| Самакіраваньне: | Друскеніцкае | ||||
| Плошча: | 22 км² | ||||
| Насельніцтва (2001) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
16 453 704 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°01′ пн. ш. 23°58′ у. д. / 54.017° пн. ш. 23.967° у. д.Каардынаты: 54°01′ пн. ш. 23°58′ у. д. / 54.017° пн. ш. 23.967° у. д. | ||||
|
Друскенікі на мапе Летувы
Друскенікі
|
|||||
| www.druskininkai.lt | |||||
Друске́нікі, часам Друзге́нікі (па-летувіску: Druskininkai,
Druskininkai.ogg , па-польску: Druskieniki) — горад у паўднёвай Летуве. Насельніцтва налічвае каля 16,5 тыс. чалавек. Горад разьмяшчаецца на беразе Нёману, пры ўпадзеньні ў яго ракі Ратнічы. Знаходзіцца за 129 км ад Вільні і за 42 км ад Горадні. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія. У горадзе месьціцца Парк Грутас — музэй савецкага мінулага.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Упершыню горад узгадваецца ў 1563 годзе, але археалягічныя дасьледаваньні выявілі існаваньне прускіх паселішчаў яшчэ раней. Тут нават існаваў прускі горад, які ў 1308 годзе згарэў, пасьля чаго навакольле абязьлюдзела.
З ХІV стагодзьдзя горад увайшоў у склад Вялікага княства Літоўскага. У 1793 годзе Друскенікі атрымалі статус курорту, пасьля таго, як ўласны ўрач караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага пацьвердзіў лекавыя ўласьцівасьці мясцовых мінэральных крыніцаў.
У Расейскай імпэрыі [рэдагаваць]
Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расейскай імпэрыі. У 1837 годзе па загадзе расейскага цара Мікалая І тут пачалося будаўніцтва курортных пабудоваў. Хутка курорт атрымаў вялікую папулярнасьць.
У Польскай Рэспубліцы [рэдагаваць]
Пасьля Першай сусьветнай вайны горад адышоў да Польскай Рэспублікі.
Утвараў гарадзкую гміну ў Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. У 1934 годзе ў Друскенікі была пракладзена чыгунка (адгалінаваньне ад станцыі Парэчча).
У БССР [рэдагаваць]
У лістападзе 1939 году Друскенікі былі далучаныя да Беларускай ССР. У 1940 годзе — цэнтар сельскага і пасялковага саветаў у Парэцкім раёне Беластоцкай вобласьці БССР.
У Летувіскай ССР і Летуве [рэдагаваць]
1—2 кастрычніка 1940 году горад быў перададзены Летувіскай ССР. З 1990 году Друскенікі ўтвараюць асобную адміністрацыйную адзінку, якой кіруе непасрэдна летувіскі ўрад.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Друскенікі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||||||