Маляты
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Маляты | |||||
| Molėtai | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1387 | ||||
| Горад з: | 1539 | ||||
| Павет: | Уцянскі | ||||
| Плошча: | 3,77 км² | ||||
| Насельніцтва • колькасьць: • шчыльнасьць: |
7 221 1 872 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 55°14′ пн. ш. 25°25′ у. д. / 55.233° пн. ш. 25.417° у. д.Каардынаты: 55°14′ пн. ш. 25°25′ у. д. / 55.233° пн. ш. 25.417° у. д. | ||||
|
Маляты на мапе Летувы
Маляты
|
|||||
| http://www.moletai.lt/ | |||||
Маля́ты (па-летувіску: Molėtai) — горад ў паўночна-ўсходняй Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Маляцкага раёна Ўцянскага павета. Насельніцтва налічвае каля 7 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.
Маляты зьяўляюцца адным з самых старажытных гарадоў Аўкштоты. У пісьмовых крыніцах Маляты ўпершыню ўзгадваюцца ў 1387 годзе, як паселішча якое належала віленскаму біскупу.
У нашы дні горад зьяўляецца папулярным месцам адпачынку для вільнян з-за таго што горад знаходзіцца ў прыгожым месцы, абкружаны з усіх бакоў сасновымі лясамі, а ў навакольлі ёсьць некалькі невялікіх азёраў (самае вядомае Аісета). У Малятах знаходзіцца адзіная ў Летуве астрафізычная абсэрваторыя.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Маляты — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў