Гелгудышкі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Гелгудышкі | |||||
| Gelgaudiškis | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | XV стагодзьдзе | ||||
| Горад з: | 1958 | ||||
| Павет: | Мар'ямпальскі | ||||
| Мэр: | Вінцас Дабравольскіс | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Тэлефонны код: | 345 | ||||
| Паштовы індэкс: | LT-71430 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 55°05′ пн. ш. 22°59′ у. д. / 55.083° пн. ш. 22.983° у. д.Каардынаты: 55°05′ пн. ш. 22°59′ у. д. / 55.083° пн. ш. 22.983° у. д. | ||||
|
Гелгудышкі на мапе Летувы
Гелгудышкі
|
|||||
Гелгуды́шкі (па-летувіску: Gelgaudiškis) — горад у паўднёвай Летуве, уваходзіць у склад Шацкага раёну Мар’ямпальскага павету. Аддалены ад Шакаў на 15 км. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Судовія. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 2 тыс. чалавек. Гелгудышкі знаходзяцца на беразе Нёмана.
У XV стагодзьдзі фальварак Гелгудышкі належаў да вялікакняскіх земляў. У 1504 годзе Аляксандар Ягелончык падараваў яго свайму сакратару з роду Сапегаў. Потым мясцовасьць пераходзіла ва ўласнасьць Масальскіх, Дэмбінскіх, Азямблоскіх, Гелгудаў, Чартарыйскіх, фон Кеўдэлаў, якія валодалі ім да Першай сусьветнай вайны.
Статус гораду Гелгудышкі атрымалі ў 1958 годзе.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Гелгудышкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў