Юрбург

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Юрбург
Jurbarkas
Юрбург
Jurbarkas COA.gif
Герб Юрбургу
Першыя згадкі: 1259
Горад з: 1611
Павет: Таўроскі
Мэр: Аўдроніс Качусіс
Насельніцтва: 13 797
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°05′ пн. ш. 22°46′ у. д. / 55.083° пн. ш. 22.767° у. д. / 55.083; 22.767Каардынаты: 55°05′ пн. ш. 22°46′ у. д. / 55.083° пн. ш. 22.767° у. д. / 55.083; 22.767
Юрбург на мапе Летувы
Юрбург
Юрбург
Юрбург
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.jurbarkas.lt/

Ю́рбург, Ю́барк (па-летувіску: Jurbarkas) — горад у заходняй Летуве на рацэ Нёман. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Юрбурскага раёну Таўроскага павета. Насельніцтва налічвае каля 13,8 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.

Першыя ўспаміны аб паселішчы адносяцца да 1259 года як аб крыжацкім замку Георгенбург. Замак знаходзіўся прыкладна ў 3 км на захад ад сучаснага горада, на ўзвышшы Біспілукаі. Крыжакі заставілі замак толькі пасьля Грунвальдзкай бітвы ў 1410 годзе, і ён перайшоў пад уладу Вялікага княства Літоўскага стаўшы памежным паселішчам з мытнай заставай.

У 1611 годзе Юрбург атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Вазы магдэбурскае права. У 1795 годзе, пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай Юрбург трапіў у склад Расейскай імпэрыі і быў уключаны ў склад Ковенскай губэрні (17951915 г.г.). У складзе Расеі Юрбург належаў фаварыту царыцы Кацярыны — Плятону Зубаву, які прадаў горад ўраду ў 1840 годзе. У 1846 годзе цар Мікалай І падараваў князю Васількавічу. Горад разьвіваўся разам з ростам гандлёвага абароту на Нёмане, але пасьля пракладкі чыгуначных ліній прыйшоў у заняпад. У 1831 годзе, пад час паўстаньня 1830—1831 гадоў, горад быў часова заняты войскам паўстанцаў.

У 1909 годзе ў Юрбургу была тэлеграфная станцыя, прыстань, мытная застава і аптэка. Большасьць насельніцтва горада складалі габрэі.

Пасьля 1920 году Юрбург быў у складзе Летувіскай Рэспублікі, насельніцтва налічвала 4 409 чалавек (зь якіх 2 350 былі габрэямі). Пасьля 1940 году Юрбург увайшоў у склад СССР. Практычна ўсё габрэйскае насельніцтва было зьнішчана пад час Другой Сусьветнай вайны.

З 1950 году Юрбург стаў раённым цэнтрам.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Юрбургсховішча мультымэдыйных матэрыялаў