Панявеж
| Панявеж | |||||
| Panevėžys | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1503 | ||||
| Раён: | Панявескі гарадзкі | ||||
| Павет: | Панявескі | ||||
| Плошча: | 50 км² | ||||
| Насельніцтва: | 129 014 | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 55°44′ пн. ш. 24°21′ у. д. / 55.733° пн. ш. 24.35° у. д.Каардынаты: 55°44′ пн. ш. 24°21′ у. д. / 55.733° пн. ш. 24.35° у. д. | ||||
|
Панявеж на мапе Летувы
Панявеж
|
|||||
| http://www.panevezys.lt | |||||
Паняве́ж (па-летувіску: Panevėžys, мянушка: Aukstaitjos sostine (сталіца Аўкштоты)) — горад у цэнтральнай Летуве, разьмяшчаецца на рацэ Нявежа (прыток Нёмана). Насельніцтва налічвае 129 тыс. чалавек. Гэта пяты па колькасьць насельніцтва горад Летувы. Займае прыкладна 50 км². Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Панявескага павета і Панявескага гарадзкога раёна. Праз горад ідзе аўтамагістраль Вільня — Рыга. Чыгункай злучаецца з Дзьвінскам і Шаўлямі, дзейнічаюць два аэрапорты мясцовага значэньня. Панявеж лічыцца сталіцай этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.
Упершыню горад узгадваецца 7 верасьня 1503 года ў грамаце вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелончыка, дзе бурмістру Рымгалаў даравалася зямля з умовай пабудовы на ёй касьцёла. На правым беразе Нявяжы утварылася паселішча з касьцёлам, гандлёвай плошчай, карчмой, броварняй і лазьняй, якое атрымала назву Стары Панявеж. У пачатку ХVІ стагодзьдзя на левым беразе Нявяжы на дзяржаўных землях утварылася новае паселішча, якое атрымала назву Новы Панявеж. Абедзьве часткі аб’ядналіся ў 1780 годзе. У 1727 годзе ў Панявежы заснаваўся ордэн піяраў, які пабудаваў касьцёл, манастыр і калегію — першую сярэднюю школу ў горадзе.
У нашы дні, Панявеж зьяўляецца цэнтрам прамысловасьці Летувы, тут разьмяшчаюцца некалькі буйных прадпрыемстваў, якія былі заснаваныя яшчэ у часы СССР. Насельніцтва сучаснага Панявежа складаецца з летувісаў (96%), расейцаў (2,6%), беларусаў (0,2%), украінцаў (0,2%) і іншых (3,6%).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Панявеж — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў