Рыга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рыга
лат. Rīga
Старая Рыга
Старая Рыга
Coat of Arms of Riga.svg Flag of Riga.png
Герб Рыгі Сьцяг Рыгі
Першыя згадкі: 1198
Горад з: 1201
Краіна: Латвія
Мэр: Ніл Ушакоў
Плошча: 304,05 км² [1]
Вышыня: 7 м н. у. м.
Унутраны падзел: 6 раёнаў
Насельніцтва
колькасьць: 701 185 чал. (2014)[2]
шчыльнасьць: 2306,15 чал./км² (2014)
этнічны склад: латышы — 42,39%
расейцы — 40,88%
беларусы — 4,17%
украінцы — 3,84%
палякі — 1,98%
іншыя — 3,47%
ня вызначана — 2,22%
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +371
Паштовы індэкс: LV-1000
Код ATVK: 0010000
Геаграфічныя каардынаты: 56°56′56″ пн. ш. 24°06′25″ у. д. / 56.94889° пн. ш. 24.10694° у. д. / 56.94889; 24.10694Каардынаты: 56°56′56″ пн. ш. 24°06′25″ у. д. / 56.94889° пн. ш. 24.10694° у. д. / 56.94889; 24.10694
Рыга на мапе Латвіі
Рыга
Рыга
Рыга
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.riga.lv

Ры́ґа, Ры́га (па-латыску: Rīga) — сталіца Латвіі. Мае насельніцтва ў 701185 (2014) жыхароў, разам зь Юрмалаю ўтварае буйнейшую аґлямэрацыю ў Балтыі з насельніцтвам у амаль 1 мільён жыхароў. Рыґа ляжыць на Дзьвіне (па-латыску: Daugava), недалёка ад Рыскага заліву. Колькасьць насельніцтва пасьля атрыманьня Латвіяй незалежнасьці ў 1991 годзе значна скарацілася.

Рыґа ёсьць палітычным, эканамічным і культурным цэнтрам краіны. Стары ганзэйскі горад знакаміты помнікамі архітэктуры ў добра захаваўшымся Старым месьце.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Домскі сабор

У 1158 годзе нямецкія купцы заснавалі гандлёвае паселішча ў вусьці Дзьвіны. У 1201 годзе за біскупам Альбэртам фон Буксгевэдэн-Брэмэнам Рыґа робіцца местам і сталіцаю Лівоніі. З 1255 году ў Рызе мяшкаў архібіскуп. У 1282 годзе Рыґа далучылася да Ганзэйскага хаўрусу і ў 13301366 гадах належала да Ордэну мечаносцаў.

Рыґа

У 1243 годзе папскі леґат Вільгельм фон Мадэна падзяліў Прусію на чатыры біскупствы, якія потым падначаліліся Рыскаму архібіскупству.

Да 1561 году места было пад началам архібіскупа Вільгельма Брандэнбурскага (гл. Сьпіс архібіскупаў Рыґі).

Потым, з 1561 па 1581 гг., Рыґа была вольным местам.

Пасьля, з-за небасьпекі расейскага ўварваньня, паўночная Балтыя трапіла пад Польска-Літоўскі пратэктарат. У 16211709 гадах Рыґа была пад уладаю швэдзкіх каралёў (якія ў той самы час былі імпэратарамі Сьвятое Рымскае Імпэрыі).

18 стагодзьдзе пачалося Паўночнаю вайною (17001721), у якой Швэцыя і Расея змагаліся за панаваньне на ўсходзе Балтыйскага мора. Пасьля паразы Швэцыі Рыґа, пашкоджаная ў цяжкіх баях, трапіла ў 1710 годзе пад уладу Расейскае Імпэрыі. З 1796 году Рыґа сталася сталіцай Астзэйскае ґубэрні ў складзе Расеі. Да канцу XIX стагодзьдзя Рыґа паступова ператварылася на адзін з найважнейшых расейскіх портаў, насельніцтва места вырасла з 1850 году да 1900 году ўдвая. Нягледзячы на прыналежнасьць да Расеі, у культуры і эканоміцы рэґіёну да самага канцу XIX стагодзьдзя панавалі астзэйскія немцы. Да 1891 году нямецкая мова была афіцыйнаю ў краю, потым афіцыйнаю сталася расейская.

Росквіт Рыґі скончыўся з пачаткам Першае сусьветнае вайны. Горад ляжаў на самой лініі фронту, 200 000 жыхароў Рыґі былі эвакуяваныя ўглыб Расеі. Пасьля заняцьця гораду немцамі латышам атрымалася абвесьціць 18 лістапада 1918 году ўласную незалежную дзяржаву. Чырвоная армія ня здолела захапіць Латвію і была вымушаная на больш як дваццаць год зысьці з Балтыі. Рыґа робіцца сталіцаю новае дзяржавы. 18 сакавіка 1921 году тут падпісваецца польска-савецкая мірная дамова (Рыская дамова 1921 году). Наступае новы сьветлы пэрыяд у гісторыі гораду. Дзякуючы талерантнаму заканадаўству у новай латвійскай дзяржаве мірна суіснавалі латышы, расейцы, немцы і габрэі.

Напачатку 1930-х гэты сьветлы час заканчваецца ўсталяваньнем нацыяналістычнай дыктатуры Карліса Ўльманіса. Цяпер Латвія апынулася пад пагрозаю падымаўшыхся імпэрскіх памкненьняў Савецкага Саюзу, таксама нацысцкая Нямеччына патрабавала і дамаглася перасяленьня 50 000 астзэйскіх немцаў. 17 чэрвеня 1940 году савецкае войска заняло Рыґу згодна з савецка-нацысцкім пактам Молатава-Рыбэнтропа. У Латвіі была ўсталяваная савецкая ўлада.

Пасьля нападу на СССР у 1941 годзе нямецкія войскі занімаюць Рыґу. Падчас нямецкае акупацыі 19411944 гадах Рыґа была цэнтрам Райхскамісарыяту Остлянду. Ґенэральны камісар акругі Летувы таксама мяшкаў у Рызе.

Жыдоўскае насельніцтва Рыґі заключаецца ў Рыскім ґета ці дэпартуецца ў іншыя канцэнтрацыйыныя ляґеры (недалёк знаходзіўся канцляґер Рыґа-Кайзэрвальд.

Пры зваротным заваёве гораду Чырвонай арміяй у 1944 годзе гістарычны цэнтар Рыґі моцна пацярпеў.

Пасьля аднаўленьня савецкае ўлады Рыґа зноў сталася сталіцай Латвійскай ССР. Саветы адбудавалі горад, пабудавалі шэраг прамысловых прадпрыемстваў. За часы савецкае ўлады моцна зьмяніўся этнічны склад насельніцтва Рыґі — на момант абвяшчэньня незалежнасьці пераважную большасьць рыжанаў складалі расейцы ці расейскамоўныя выхадцы зь іншых рэспублік СССР.

У 1991 годзе Рыґа робіцца сталіцай адноўленае незалежнае Латвіі.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя славутасьці Рыґі кацэнтруюцца ў Старым горадзе, які ўключаны ў сьпіс Сусьветнае культурнае спадчыны паводле ЮНЭСКО. Стары горад — гэта гістарычны і ґеаґрафічны цэнтар Рыґі на правым беразе Дзьвіны, які, нават нягледзячы на разбурэньне ў 18571863 гадах абарончых пабудоваў і валоў, захаваў характар фартэцыі. Свабодныя плошчы, якія зьявіліся пасьля разбурэньня гарадзкое муры, былі ператвораныя на парк з каналам, які сёньня аддзяляе Старое места ад Новага места.

Славутасьці Старога места:

Славутасьці Новага места і ўскрайнаў:

Выбітныя асобы Рыгі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рыґа ёсьць важным міжнародным транспартным вузлом на Балтыйскім моры. Празь яе ідуць паветраныя і марскія шляхі паміж Скандынавіяю і Ўсходняю Эўропай, між Цэнтральнаю Эўропай і Фінляндыяй (Via Baltica), а таксама ўнутры Балтыі.

У Рызе існуюць 3 галоўныя віды гарадзкога транспарту: аўтобусы, тралейбусы, трамваі, а таксама маршрутныя таксоўкі ды таксоўкі. На 2007 год агульная лічба пасажыраў усіх відаў гарадзкага транспарту склала 267,2 млн, з чаго прыпадала на:

  • трамваі 75,8 млн
  • тралейбусы 90,4 млн
  • аўтобусы ды маршрутныя таксі 101,0 млн

Сёньня існуе 9 трамвайных маршрутаў: 2, 3, 4, 5, 6, 7, 9, 10, 11. Што тычыцца парку трамваяў, галоўным чынам па Рызе езьдзяць старыя — яшчэ чэхаславацкай вытворчасьці трамваі Т-3 (Tatra T3SU), а таксама трохі навейшыя Т-6 (Tatra T6B5). Сёньня існуе 20 тралейбусных маршрутаў. Тралейбусы гэтыя таксама галоўным чынам машыны чэхаславацкай (14Тр/14Tr і 15Тр, а таксама іх пазьнейшыя мадыфікацыі вытворчасьці чэскай фірмы Шкода (24Тр). Да канца ХХ стагодзьдзя ужываліся яшчэ двухвагонныя 12Тр, таксама чэхаславацкай вытворчасьці Шкода-ЧКД (Škoda-ČKD). З пачатку ХХІ ст. іх мейсца занялі тралейбусы Трольліна 18 (Trollino 18) вытворчасьці польскай фірмы Solaris. У Рызе ўжываюцца таксама 10 тралейбусы АКСМ-333 вытворчасьці менскага Белкамунмаш. Адзінаццаты спаліўся ў 2004 г. Зараз існуе 61 маршрут гарадзкіх аўтобусаў. У дачыненьні да аўтобуснага парку назіраецца вялікшая разнастайнасьць тыпаў галоўным чынам вытворчасьці нямецкага мерсэдесу, ды польскага салярыс.

Часткова абавязкі гарадзкога транспарту выконваюць электрацыі — што выходзяць з цэнтральнага рыскага вакзалу ў трох асноўных кірунках:

На тэрыторыі гораду (у прыватнасьці маршруты ў кірунку Слокі ды Саўлькрасті), маюць некалькі прыпынкаў, што дазваляюць дабрацца пасажырам да некаторых мікрараёнаў сталіцы. Па іх маршруце ўжо за межамі Рыгі знаходзяцца мясцовасьці-спадарожнікі латвійскай сталіцы — у прыватнасьці вядомая Юрмала.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Рига в цифрах // Портал Рижского самоуправления (рас.)
  2. ^ Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās pagastu dalījumā(лат.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рыгасховішча мультымэдыйных матэрыялаў