Тбілісі
| Тбілісі | |||||
| თბილისი | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 450 | ||||
| Плошча: | 726 км² | ||||
| Насельніцтва • колькасьць: • шчыльнасьць: |
1 093 000 1505,5 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+4 UTC+5 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 41°43′ пн. ш. 44°47′ у. д. / 41.717° пн. ш. 44.783° у. д.Каардынаты: 41°43′ пн. ш. 44°47′ у. д. / 41.717° пн. ш. 44.783° у. д. | ||||
|
Тбілісі на мапе Грузіі
Тбілісі
|
|||||
| www.tbilisi.gov.ge | |||||
Тбілі́сі (па-грузінску: თბილისი) — сталіца Грузіі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Назва
Да 1936 году па-беларуску горад меў назву Тыфліс, а па-грузінску — тфілісі (па-грузінску: ტფილისი) — старагрузінская назва. Сваю назву ён атрымаў з-за цёплых серных крыніцаў (у перакладзе з грузінскай «тбілі» (г. зн. састарэлае «тфілі») значыць «цёплы»).
[рэдагаваць] Прыродныя ўмовы
Тбілісі разьмешчаны ў Тбіліскай катлавіне, працягнуўшыся вузкай паласой амаль на 30 км у даліне ракі Куры і па прылеглых схілах гор. Клімат субтрапічны, з працяглым мяккім летам і цёплай зімой.
- Сярэднегадавая тэмпэратура — +12,9 C°
- Сярэднегадавая хуткасьць ветра — 1,5 м/з
- Сярэднегадавая вільготнасьць паветра — 67 %
Фаўна ваколіцаў гораду вельмі разнастайная, сустракаюцца такія жывёлы як лісіцы, паласатыя гіены, шакалы, ваўкі. Шмат гадаў і птушак. У рэгіёне з мэтай аховы прыродных комплексаў і захаваньня біяразнастайнасьці створаны Тбіліскі нацыянальны парк.
[рэдагаваць] Насельніцтва, мова, веравызнаньне
Па дадзеных 1999, у горадзе пражываюць 1 млн 345 тыс. чалавек. Колькасьць насельніцтва стала расьце. Асноўнымі этнічнымі групамі зьяўляюцца грузіны — 72 %, армяне — 7 %, азэрбайджанцы — 7 %, расейцы — 5 %, асэтыны — 3 %, курды — 2 % і грэкі — 2 %. Афіцыйная мова грузінская, акрамя яе распаўсюджаныя расейская, армянская і азэрбайджанская. Каля 85 % вернікаў сталіцы прыналежаць да Грузінскай Праваслаўнай Царквы, галіны праваслаўнага хрысьціянства. У горадзе маецца таксама нязначная лічба каталікоў і мусульманаў.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Тбілісі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт(груз.)
| Сталіцы Эўропы | |
|---|---|
|
Амстэрдам · Андора ля Вэлья · Анкара · Астана · Атэны · Баку · Браціслава · Брусэль · Будапэшт · Бухарэст · Бэрлін · Бэрн · Бялград · Вадуц · Валета · Варшава · Ватыкан · Вена · Вільня · Дублін · Ерэван · Загрэб · Кіеў · Кішынёў · Капэнгаген · Лісабон · Лёндан · Любляна · Люксэмбург · Мадрыд · Менск · Манака · Масква · Нікасія · Осьлё · Парыж · Падгорыца · Прага · Рэйк’явік · Рыга · Рым · Сан-Марына · Сараева · Скоп’е · Сафія · Стакгольм · Талін · Тбілісі · Тырана · Хэльсынкі
|
|
| Іншыя тэрыторыі | |
| Непрызнаныя дзяржавы | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Грузіі | ||
|---|---|---|
| Аўтаномныя рэспублікі | ||
| Рэгіёны | ||
| Горад са спэцыяльным статусам |
Тбілісі (сталіца)
|
|
|
¹ Самаабвешчаная рэспубліка, дэ-юрэ частка Грузіі.
² Уключае ў сябе самаабвешчаную рэспубліку Паўднёвая Асэтыя. |
||