Армянская мова
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Армянская (Հայերէն) | |
|---|---|
| Ужываецца ў: | Армэніі, Расеі, Францыі, Іране ды іншых краінах сьвету |
| Рэгіён: | Каўказ |
| Колькасьць карыстальнікаў: | 9 мільёнаў |
| Клясыфікацыя: | Індаэўрапейская сям'я
|
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў: | Армэніі Нагорны Карабах |
| Рэгулюецца: | — |
| Код мовы | |
| ISO 639-1 | hy |
| ISO 639-2(B) | arm |
| ISO 639-2(T) | hye |
| SIL | ARM |
Армя́нская мо́ва — адна з індаэўрапейскіх моваў. Аўтахтонная мова Закаўказьзя ды Малой Азіі. Карыстаецца арыгінальным пісьмом, створаным Мэсропам Маштоцам у 405-406 гадох. Да гэтага тэксты на армянскай мове запісваліся, верагодна, грэцкім ды арамейскім пісьмом. Шэраг твораў антычнай літаратуры дайшоў да нас толькі ў перакладзе на армянскую; акрамя таго лічыцца, што пераклады на старажытнаармянскую мову зьяўляюцца самымі блізкімі да арыгіналу паводле зьместу. Існуе меркаваньне, што армянская мова роднасная мёртвай фрыгійскай мове.
У працэсе разьвіцьця армянскай мовы вылучаюць тры пэрыяды:
- старажытны (з часу стварэньня альфабэту ў 5 стагодзьдзі да 11 стагодзьдзя; назва мовы старажытных пісьмовых помнікаў - грабар)
- сярэдні (12 – 16 стагодзьдзі), напачатку 16 стагодзьдзя Акоп Мегапарт пачаў друкаваць першыя кнігі на армянскай мове.
- новы (з 17 стагодзьдзя).
Сучасная армянская мова існуе ў двух варыянтах. Усходні варыянт (ашхарабар) заснаваны на арарацкім дыялекце, ім карыстаюцца ў Армэніі, Іране, краінах былога СССР. Заходні варыянт, заснаваны на канстантынопальскім дыялекце, распаўсюджаны ў турэцкай Армэніі, армянскіх дыяспарах у розных краінах Эўропы ды Амэрыкі.
У фанетыцы вылучаюць 6 галосных ды 30 зычных гукаў. Напрацягу свайго разьвіцьця армянская мова страціла характарыстыку працягласьці галосных гукаў. Зычныя маюць тры шэрагі: звонкія, глухія і з прыдыханьнем.

