Армэнія
| Армэнія Հայաստանի Հանրապետություն Hayastani Hanrapetutyun |
|||||
|
|||||
| Дзяржаўны гімн «Mer Hayrenik» |
|||||
| Афіцыйная мова | Армянская | ||||
| Сталіца | Ерэван | ||||
| Найбуйнейшы горад | Ерэван | ||||
| Форма кіраваньня | Рэспубліка Сэрж Саргсян Тыгран Саркісян |
||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
141-е месца ў сьвеце 29 743 км² 4,71 |
||||
| Насельніцтва • агульнае (2010) • шчыльнасьць |
134-е месца ў сьвеце 3 262 200 108,4/км² |
||||
| СУП • агульны (2010) • на душу насельніцтва |
130 месца ў сьвеце $17,086 млрд $5178 |
||||
| Валюта | Армянскі драм (AMD) |
||||
| Незалежнасьць — ад СССР — прызнаная |
23 жніўня 1990 21 верасьня 1991 |
||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .am | ||||
| Тэлефонны код | +374 | ||||
Рэспу́бліка Армэ́нія (па-армянску Հայաստանի Հանրապետություն) ці Армэ́нія (па-армянску Հայաստան) — сухапутная краіна ў паўднёвым Каўказе, паміж Чорным і Касьпійскім марамі. Мяжуе з Турэччынай на захадзе, з Грузіяй на поўначы, з Азэрбайджанам на ўсходзе, з Іранам і Нахічэванскім эксклявам Азэрбайджану на поўдні.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Армянскае каралеўства падчас найбольшага росквіту пры Тыгране Вялікім (95—66 да н. э.)
У 301 годзе пры Тырыдаце ІІІ Армэнія прыняла хрысьціянства ў якасьці дзяржаўнай рэлігіі, што спрыяла далейшаму ўцягваньню яе ва ўсходнерымскі культурны сьвет і адыходу ад Ірану, зь якім яна была цесна зьвязаная пачынаючы з VI ст. да н. э. Аднак нягледзячы на афіцыйнае прызнаньне, працэс хрысьціянізацыі працягваўся яшчэ доўга — цягам усяго IV і часткова V ст.
Пасьля падзеньня ў 428 годзе Армянскага царства, большая частка Армэніі была ўключаная як марзбанства (марзпанат) у іранскую імпэрыю Сасанідаў. Пасьля армянскага паўстаньня 451 году, хрысьціянская Армэнія захавала сваю рэлігійную свабоду, а край атрымаў аўтаномію.
Пасьля марзбанскага пэрыяду (428—636) Армэнія была заваяваная арабамі і быў утвораны Армянскі эмірат — аўтаномная княства Арабскага халіфату, да якога былі далучаныя таксама армянскія землі захопленыя раней Ўсходнерымскай імпэрыяй (Бізантыяй). Сталіца княства, у якое таксама ўваходзілі некаторыя раёны Грузіі і Каўскаскай Альбаніі (Азэрбайджану) была ў армянскім месьце Двін. Эмірат пратрываў да 884 году, калі была адноўленая незалежнасьць ад аслабелага Халіфату.
Новапаўсталае Армянскае царства кіравалася дынастыяй Багратуні дый праіснавала да 1045 году. З часам некаторыя раёны Багратунскай (Багратыдзкай) Армэніі аддзяліліся, сталі незалежнымі каралеўствамі і княствамі, як то Каралеўства Васпуракана, кіраванае дынастыяй Арцруні, якая, праўда, адначасова прызнавала вяршэнства Багратуні.
У 1045 годзе Бізантыйская імпэрыя заваявала Багратыдзкую Армэнію. Неўзабаве пад бізантыйскай уладай апынуліся і іншыя армянскія землі. Бізантыйскае панаваньне працягнулася нядоўга, бо ўжо ў 1071 годзе туркі-сэльджукі перамагалі бізантыйцаў і занялі Армэнію ў бітве пры Манзікерце, стварыўшы Сэльджуцкую імпэрыю. Каб пазьбегнуць сьмерці ці няволі ад тых, хто забіў яго родзіча Гагік II, кароль Ані разам зь некаторымі суродзічамі сыйшоў у цясьніны Таўрскіх гораў, а пасьля ў Тарсус у рэгіёне Кілікія. Там ім даў прытулак бізантыйскі губэрнатар, і там была пасьля заснаванае армянскае Кілікійскае царства.
Сэльджуцкая імпэрыя пачала распадацца. На пачатку 14 стагодзьдзя армянскія князі дынастыі Закарыдаў стварылі напаўнезалежнае армянскае княства ў Паўночнай і Ўсходняй Армэніі, вядомае як Закарыдзкая Армэнія.
Назва [рэдагаваць]
Назва краіны паходзіць ад пэрсыдзкай назвы «Armanestân i Arman». Лічыцца, што слова Армэн можа адносіцца да старажытнага паўлегендарнага героя Арама. Іранцы называюць краіну «Armeni» ці «Ormianie».
Палітыка [рэдагаваць]
У Армэніі дзейнічае канстытуцыя, якая была прынятая ў 1995 годзе на рэфэрэндуме. Кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяцігадовы тэрмін. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту, дэпутаты якога выбіраюцца на 4-гадовы тэрмін. 131 дэпутат парлямэнту выбіраецца на ўсеагульных выбарах. Выканаўчая ўлада належыць ураду на чале з прэзыдэнтам, усіх міністраў, па прадстаўніцтве прэм’ер-міністра, прэзыдэнт назначае сам.
Адміністрацыйны падзел [рэдагаваць]
Армэнія дзеліцца на 10 правінцыяў (па-армянску: մարզեր) і адзін асобны горад:
- Арагакотн (па-армянску: Արագածոտնի մարզ)
- Арарат (па-армянску: Արարատի մարզ)
- Армавір (па-армянску: Արմավիրի մարզ)
- Гегаркунік (па-армянску: Գեղարքունիքի մարզ)
- Катайк (па-армянску: Կոտայքի մարզ)
- Лоры (па-армянску: Լոռու մարզ)
- Шырак (па-армянску: Շիրակի մարզ)
- Сьюнік (па-армянску: Սյունիքի մարզ)
- Тавуш (па-армянску: Տավուշի մարզ)
- Ваёц Дзвор (па-армянску: Վայոց Ձորի մարզ)
- Ерэван (сталіца) (па-армянску: Երևան)
Геаграфія [рэдагаваць]
Армэнія знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Армянскага ўзвышша. Каля 90% краіны знаходзіцца на вышыні болей за 1000 мэтраў, самым высокім пунктам лічыцца вулькан Арагац (4090 м). Армэнія знаходзіцца ў сэйсьмічна актыўнай зоне, апошнія моцныя землятрусы адбыліся ў 1988 і 1993 гадах. У тэктанічным разломе, на вышыні 1900 м, знаходзіцца самае вялікае на Каўказе возера Сэван (плошча паверхні 1240 км², глыбіня да 83 мэтраў). У паўднёва-заходняй частцы краіны знаходзіцца Арарацкая нізіна. Самая доўгая рака Армэніі — Аракс, па якой у некаторых частках праходзіць мяжа з Турэччынай і Іранам. Армэнія ня мае выхаду да мора. На раўнінах пануе субтрапічны клімат з кароткімі халоднымі зімамі і сьпякотнымі летамі. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −3 °C, a ліпеня ад 24 °C да 26 °C. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў складае ад 200 да 500 мм. На ўзвышшах пануе ўмераны клімат, а на вышынях болей за 2000 м — горны. Колькасьць ападкаў тут складае болей за 800 мм у год.
Эканоміка [рэдагаваць]
Эканоміка Армэніі знаходзіцца ў неразьвітым стане. Адмоўны ўплыў аказвае эканамічная блякада з боку Турэччыны і Азэрбайджану. Эканамічнае супрацоўніцтва ідзе толькі празь межы Грузіі і Ірану. З 1994 году, пры падтрымцы МВФ ідзе мадэрнізацыя эканомікі, якая выклікала эканамічны рост. Некалькі гадоў таму, Армэнія ўвайшла ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю. Дзякуючы прыватызацыі сярэдніх і малых прадпрыемстваў, краіне ўдалося абмежаваць інфляцыю і стабілізаваць валюту. Нястача электрычнасьці і паліва выклікала аднаўленьне працы атамнай станцыі ў Мэкамор, што дазволіла краіне забясьпечыць патрэбы ў электрычнасьці, але выклікала адмоўную рэакцыю з боку Эўрапейскага Зьвязу. Сельская гаспадарка слаба разьвітая, таму краіна ня можа забясьпечыць сябе харчаваньнем. Значную частку нацыянальнага прыбытку забясьпечваюць грашовыя пераводы нацыянальнай дыяспары ў Расеі.
Дэмаграфія [рэдагаваць]
Насельніцтва Армэніі складаецца з армянаў (98%), расейцаў (1%), грэкаў, асырыйцаў, украінцаў, курдаў. 95% насельніцтва адносяць сябе да прыхільнікаў Армянскай апостальскай царквы. Увогуле 99% насельніцтва зьяўляюцца хрысьціянамі. Пасьля вайны з Азэрбайджанам за Нагорны Карабах у Армэнію прыбыла каля 260 тыс. бежанцаў з Азэрбайджану, а ў Азэрбайджан перасялілася каля 200 тыс. чалавек.
Культура [рэдагаваць]
Сярод вядомых паэтаў Армэніі — Саят-Нава.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Армэнія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||||||
|
|||||
|
||||||||