Іран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Islamic Republic of Iran
Сьцяг Ірану Герб Ірану
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Esteqlāl, āzādī, jomhūrī-ye eslāmī (незалежнасьць, воля, ісьламская рэспубліка
Месцазнаходжаньне Ірану
Афіцыйная мова Пэрсыдзкая
Сталіца Тэгеран
Найбуйнейшы горад Тэгеран
Урад рэспубліка
Махмуд Ахмадзінэжад
 Аятала Алі Хамэнэі
Плошча
 - Агульная
 - % вады
18-е месца ў сьвеце
1 648 195 км2
0,7
Насельніцтва
 - Агульнае (2006)
 - Шчыльнасьць
18-е месца ў сьвеце
70 472 846
42/км²
СУП
 - Агульны (2007)
 - на душу насельніцтва
32 месца ў сьвеце
212,4 млрд.$
3 046 $
Валюта Іранскі рыял (IRR)
Часавы пас
 - улетку
UTS (UTC+3:30)
+3:30 (UTC)
Незалежнасьць
-
Дзяржаўны гімн Sorud-e Melli-e Dżomhuri-je Eslâmi
Аўтамабільны знак IR
Дамэн верхняга ўзроўню .ir
Тэлефонны код +98


Іра́н (афіцыйная назва — Ісьля́мская Рэспу́бліка Іра́н) — буйная краіна ў рэгіёне Паўднёва-Заходняй Азіі.

Зьмест

[рэдагаваць] Геаграфія

Займаючы тэрыторыю, роўную 1 648 195 кв. км, Іран мае супольную мяжу на захадзе з Іракам (1 609 км), на паўночным захадзе з Турэччынай (486 км), на поўначы з Армэніяй, Азэрбайджанам і Туркмэністанам, а таксама абмываецца Касьпійскім морам (2 670 км). На ўсходзе Іран мяжуе з Аўганістанам (945 км), а на паўднёвым усходзе з Пакістанам (978 км). З поўдня Іран абмываюць воды Пэрсыдзкай затокі (1 259 км) і Аманскай затокі (784 км). Пэрсыдзкая затока зьяўляецца мелкаводнай ускраінай Індыйскага акіяну, што раскінулася паміж Арабійскай паўвыспай і паўднёва-заходнім Іранам. Затока займае плошчу 240 000 кв. км і цягнецца ад дэльты ракі Арвандруд (Шат-эль-араб) да Армускай пратокі, што злучае яе з Аманскай затокай. Даўжыня Пэрсыдзкай затокі па простай лініі складае 900 км, а яе шырыня вагаецца ад максымальных 338 км да мінімальных 55 км у раёне Армускай пратокі. На паўночным, паўночна-ўсходнім і ўсходнім узбярэжжах затокі разьмешчаны Іран, на паўночна-заходнім беразе знаходзяцца Ірак і Кувэйт, на захадзе і паўднёвым захадзе – Саудаўская Арабія і Катар, на поўдні і паўднёвым усходзе – Злучаныя Арабскія Эміраты і, часткова, Аман.

[рэдагаваць] Выспы

Апрача Бахрэйну, які, паводле афіцыйнай вэрсіі да сярэдзіны ХХ ст. таксама быў часткай Ірана, Ірану ў Пэрсыдзкай затоцы належыць мноства выспаў, найбольш важнымі зь якіх зьяўляюцца: Міну, Харк (нафтавы тэрмінал даўжынёй 6 км і шырынёй 3 км, на якім разьмешчаны адзін з найвялікшых у сьвеце глыбакаводных нафтавых партоў, злучаны з мацерыком 40-кілямэтровым трубаправодам), Шэйх Саад, Шэйх Шуайб, Хэндурабі, Кіш (найвялікшая іранская выспа ў Армускай пратоцы, плошча якой складае 1 300 кв. км), Фарур, Сіры, Абу Муса, Вялікі і Малы Тумбы, Кешм, Хэнгам, Ларак, Фарсі, Армуз дый Лаван.

[рэдагаваць] Парты

Найбольш значнымі іранскімі партамі ў Пэрсыдзкай затоцы зьяўляюцца Абадан, Харамшахр, Імам Хамэйні (колішні Шагпур), Магшахр, Дэйлам, Генавэ, Рыг, Бушэр, Ленге і Абас.

[рэдагаваць] Рэкі

З усіх рэкаў, што цякуць па іранскай зямлі, толькі адна прыдатная дзеля суднаходзтва – Карун (даўжыня – 920 км). Іншымі буйнымі рэкамі зьяўляюцца Атрак (535 км) ў правінцыі Голестан ды ўздоўж іранска-туркмэнскае мяжы, Бампур (275 км), Далькі (285 км), Дэз (515 км), Халільруд (387 км), Хэндзіджан (488 км), Джарахі (альбо Марун, 438 км), Кархэ (755 км), Мэгран (382 км), Монд (685 км) і Сарбаз (313 км) у паўднёвым Іране, Карачай (540 км), Сэфідруд (795 км) у паўночна-заходнім Іране, Зарынэруд (302 км) дый Карасу (255 км) у заходнім Іране і Заяндэруд (405 км) у цэнтральным Іране. Падчас летняга сезону у большасьці рэкаў вады мала. Аднак вада цячэ пад зямлёй, а доступ да яе забяспечваецца праз падземныя водныя каналы (так званыя канаты), крыніцы і калодзежы.

[рэдагаваць] Горы

Дзякуючы высокаму хрыбту гораў Альборз на поўначы, горнаму ланцугу Загрос на захадзе і паўднёвым захадзе, а таксама ўсходнім горам Ірану, што акаймоўваюць Іранскае плато, краіна вылучаецца скалістым горным рэльефам. У лік найвышэйшых гораў Ірану ўваходзяць: Алагакбар (ля Кучану, 2 804 м), Алямкух (ля Калярдашту, 4 850 м), Альванд (ля Хамадану, 3 580 м), Ардагал (на захад ад Кашану, 3 463 м), Багбаля (ля Керману, 3 775 м), Бахр Асэмон (ля Джырофту, 3 886 м), Дамаванд (на ўсход ад Тэгерану, 5 671 м), Хэзар Масджэд (Машгад, 3 040 м), Джэбаль Барэз (ля Джырофту, 3 741 м), Джупар (ля Керману, 4 135 м), Аштаранкух (ля Азны, 4 050 м), Палян Гярдон (ля Гачсару, 4 375 м), Тафтан (ля Хашу, 3 941 м), Сабалян (ля Ардабілю, 4 811 м), Саганд (ля Табрызу, 3 707 м), Шыркух (ля Язду, 4 055 м), Тахт Сулейман (ля Калярдашту, 4 643 м), Тачаль (ля Тэгерану, 3 933 м), Зардкух Бахціяры (ля Шахрэкурду, 4 221 м).

[рэдагаваць] Насельніцтва

Паводле вынікаў перапісу 1996 г., агульная колькасьць насельніцтва Ірану складала 60 055 488 чалавек, што сьведчыць пра падваеньне дадзенага паказьніка за папярэднія 18 гадоў. У цяперашні час шчыльнасьць насельніцтва складае 35,26 чалавек на 1 кв. км, і яна працягвае павялічвацца. Прыблізна 60 % насельніцтва жыве ў гарадох, а 15 % сканцэнтраваныя ў самім Тэгеране і прылеглай да яго мясцовасьці. Датычна насельніцтва Ірану, важна адзначыць, што 44 % насельніцтва краю складаюць асобы ў веку да 15 гадоў. Тэмпы росту колькасьці насельніцтва зараз зьнізіліся да 1,7 % (пры нараджальнасьці роўнай 2,4 % і сьмяротнасьці на ўзроўні 0,7 %). Сярэдняя працягласьць жыцьця роўная 68 гадам, а дзіцячая сьмяротнасьць складае 4,2 %. У склад іранскае нацыі ўваходзяць наступныя нацыянальныя і этнічныя групы: туркі, курды, бэлуджы, луры, туркмэны, арабы, армяне, асырыйцы. Качавое насельніцтва прадстаўленае плямёнамі бахціяраў, кашгайцаў і некаторымі меншымі групамі, што качуюць паміж сваімі летнімі і зімовымі паселішчамі цягам усяго году.

[рэдагаваць] Дзяржаўны лад

Дзяржаўны лад: Ісламская Рэспубліка, зацьверджаная 1 красавіка 1979 г. Канстытуцыя: 1979, перагледжаная ў 1989 г., каб пашырыць паўнамоцтвы прэзыдэнта і скасаваць пасаду прэм’ер-міністра.

Выбарчае права: з 15 гадоў.

Тры галіны ўлады: У адпаведнасьці з Канстытуцыяй, кіраваць краінай даручана прэзыдэнту, дэпутатом Ісламскай дарадчай асамблеі (парлямэнту) і чальцам розных радаў. Усе яны абіраюцца праз прамыя выбары. Дзейнасьць трох галінаў улады, якія зьяўляюцца незалежнымі адна ад адной, каардынуецца прэзыдэнтам і ідзе пад наглядам Вярхоўнага духоўнага правадыра.

Заканадаўчая ўлада: аднапалатны парлямэнт – Ісламская дарадчая асамблея (Маджлес-э Шуро-йе Эсламі) складаецца з 270 дэпутатаў, якія абіраюцца прамым галасаваньнем на чатырохгадовы тэрмін. Усе рашэньні Маджлесу павінны быць ратыфікаваныя Радай вартавых, што спраўджвае адпаведнасьць рашэньняў парлямэнту Канстытуцыі і ісламскім рэлігійным нормам.

Выканаўчая ўлада: нагляд за дзейнасьцю выканаўчай улады ажыцьцяўляе Правадыр Ісламскай рэвалюцыі, абраны пажыцьцёва Асамблеяй экспертаў, і прэзыдэнт, абраны на чатырохгадовы тэрмін народам у працэсе прамога галасаваньня.

Судовая ўлада: задачай судовай улады зьяўляецца абарона як правоў асобы, так і супольных правоў усёй нацыі. Вярхоўны суд складаецца з пяці чальцоў: Галоўнага суддзі, Генеральнага пракурора і трох суддзяў з ліку рэлігійных вучоных.

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел краіны

Краіна складаецца з наступных 30 правінцыяў (астанаў):

[рэдагаваць] Рэлігія

Афіцыйнай рэлігіяй у Іране зьяўляецца іслам шыіцкае плыні. Каля 90 % насельніцтва краю складаюць мусульмане-шыіты, а яшчэ 8 % – мусульмане-суніты. Рэлігійныя меншасьці прадстаўленыя зараастрыйцамі, армянскімі і асырыйскімі хрысьціянамі, габрэямі і бахаістамі.

Іран зьяўляецца краінай некалькіх рэлігіяў, некаторыя з якіх узніклі на яго абшарох, іншыя ж прыйшлі з-за мяжы. Асобна варта вылучыць некалькі рэлігіяў, што паўсталі ў Іране і якія мы называем іранскімі, ды іслам, які мае сэміцкае паходжаньне, але зьяўляецца асноўнай рэлігіяй Ірану цягам апошніх чатырнаццаці стагоддзяў. Іранскі народ зрабіў вялікі ўнёсак у ісламскую цывілізацыю і ісламскую думку. Таму іслам побач з іранскімі рэлігіямі неаддзельна зьвязаны з гісторыяй рэлігійнага жыцьця краіны. У дагістарычны перыяд пэрсы вызнавалі рэлігію арыйскага паходжаньня, вельмі блізкую да іншых індаэўрапейскіх рэлігіяў.

[рэдагаваць] Іслам

Мусульмане вызнаюць рэлігію, прапаведаваную Прарокам Мухамадам, апошняе Адкрыццё Ўсявышняга чалавецтву. Іслам зьяўляецца дзяржаўнай рэлігіяй Ірану. Насельніцтва Ірану ў большасьці сваёй спавядае шыіцкую плынь ісламу, якая адрозьніваецца ад больш пашыранае ў іншых мусульманскіх краінах суніцкае плыні. Мусульмане, як шыіты, так і суніты, вераць у тое, што існуе толькі адзін Бог, і абавязкам чалавека ёсьць верыць у Яго і служыць Яму адпаведна законаў, замацаваных у Святым Кур'ане. У перакладзе з арабскай, “іслам” значыць паслухмянасьць, таму мусульманін – гэта той, хто слухаецца волі Ўсявышняга.

Суніты і шыіты: Асноўная лінія падзелу ў ісламскім свеце пралягае паміж сунітамі і шыітамі. Раскол, які спрычыніўся да распаду ісламскага свету на дзьве плыні, адбыўся пасля сьмерці Прарока ў 632 г. Шыіты перакананыя, што кіраваць грамадой вернікаў пасьля таго павінны былі нашчадкі Прарока – імамы.

Асноўнымі цэнтрамі шыіцкага паломніцтва ў Іране зьяўляюцца: маўзалей імама Рэзы ў Машгадзе, маўзалей Хазрат-э Масумэ і мячэт Джамкаран у Куме, маўзалей Шах Чэрог у Шыразе і маўзалей Хазрат-э Абдулазім у Рэі.

[рэдагаваць] Мовы і пісьменства

На пэрсыдзкай мове (фарсі) размаўляе большасць іранцаў, і гэта – афіцыйная мова Ірану. Гэта – мова дзяржаўнага кіравання і школьніцтва, а таксама родная мова для паловы насельніцтва краю. З прычыны таго, што Святы Кур'ан укладзены па-арабску, арабская мова выкладаецца ў якасці другой мовы ў іранскіх школах. У большасці школаў таксама выкладаецца ангельская мова, хаця ў некаторых яе месца займаюць француская ці - значна менш - нямецкая. Насельніцтва Ірану размаўляе на шэрагу дыялектаў пэрсыдзкай мовы і прадстаўнікоў кожнага гораду звычайна можна адрозьніць па іх вымаўленьні. Некаторыя з гаворак, як то бэлуджская, туркмэнская, гіляцкая і мазандаранская амаль незразумелыя, напрыклад, для пэрсыдзкамоўных насельнікаў Тэгерану ці Шыразу. Іншымі асноўнымі рэгіянальнымі мовамі Ірану зьяўляюцца азэрбайджанская, курдзкая і арабская.

Старажытнапэрсыдзкая мова: Першыя пісьмовыя ўзоры яе датуюцца 514 г. да Нар.Хр. Гэтая мова выкарыстоўвалася прыкладна да 250 г., яе пісьменства грунтавалася на клінапісу і выкарыстоўвалася амаль выключна ў цырыманіяльных мэтах.

Сярэднепэрсыдзкая мова: вядомая таксама як пагляві, выкарыстоўвалася з 250 да 900 г. Яна была афіцыйнай мовай Сасанідзкай імперыі і зараастрыйскага духавенства. Яе пісьменства было заснаванае на ідэаграфічным пісьме, так.зв. гузварэшы.

Сучасная пэрсыдзкая мова: зьяўляецца вынікам няспыннага развіцьця, што пачалося прыкладна з 900 г. Зараз яе пісьменства заснаванае на арабскай графіцы з некаторымі мадыфікацыямі, літары ў якой пішуцца справа налева. Пасля арабскага заваяваньня земляў Сасанідзкай імперыі ў 7 ст. і паступовага пераходу насельніцтва Ірану ў ісьлям, арабская мова стала афіцыйнай і літаратурнай мовай краю, але пэрсыдзкая засталася мовай судоў. Што праўда, пэрсыдзкая мова запазычыла многія арабскія словы, каб узбагаціць свой слоўнікавы запас і ўрэшце прыняла нават арабскую графіку. У наступныя стагоддзі ў пэрсыдзкую мову трапіла таксама багата цюрскіх словаў.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Ірансховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Краіны Азіі
Азэрбайджан | Аман | Армэнія | Аўганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Брунэй | Бутан | Віетнам | Грузія | Емэн | Злучаныя Арабскія Эміраты | Ізраіль | Інданэзія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувэйт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдыўскія выспы | Манголія | М'янма | Нэпал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расея | Рэспубліка Кітай (Тайвань) | Саудаўская Арабія | Сынгапур | Сырыя | Таджыкістан | Тайлянд | Туркмэністан | Турцыя | Тымор-Лешці | Узбэкістан | Філіпіны | Шры Лянка | Эгіпет | Японія | Ярданія
Спэцыяльныя тэрыторыі: Абхазія | Ганконг | Курдыстан | Макао | Нагорны Карабах | Палестына
Асабістыя прылады
На іншых мовах