Курдзкая мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Курдзкая мова (па-курдзку: زمانێ كوردی‎ — Зымане Кёрды) — мова, якой карыстаецца насельніцтва Курдыстану. Курдзкая мова блізкая да іранскіх моваў, уваходзіць у склад індаэўрапейскай моўнай сям’і. Дзеліцца на тры гаворкі: курманджы (паўночнакурдзкая), сарані (сярэднекурдзкая) і лекі (паўдзёнакурдзкая). Курманджы распаўсюджаная ў Сырыі, Турэччыне, Іране, краінах колішняга СССР і дзяржавах Эўропы. Сарані ўжываецца ў Іраку. Лекі распаўсюджана на поўдні Ірану і ўсходзе Ірака.

Да пачатку дваццатага стагодзьдзя курдзкая мова запісвалася арабскай азбукай. Пасьля зьмены азбукі ў Турэччыне 1920—1930-х гадох курдзкая мова пачала запісвацца лацінскімі літарамі. У СССР у 1946 годзе курды пачалі выкарыстоўваць кірыліцу для запісу сваёй мовы. У Іраку арабскія літары выкарыстоўваюцца для запісу курдзкай мовы. Сырыйскія курды ў асноўным ужываюць лацінскія літары. У Турэччыне ўжываньне курдзкай мовы забаронена. У Іраку курдзкая мова зьяўляецца другой дзяржаўнай мовай пасьля арабскай.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Курдзкая мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў