Ірак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
جمهورية العراق
Сьцяг Іраку Герб Іраку
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: الله أكبر
Месцазнаходжаньне Іраку
Афіцыйная мова арабская, курдзкая
Сталіца Багдад
Найбуйнейшы горад Багдад
Урад дэмакратыя
Джалал Талабані
Науры аль-Малікі
Плошча
 - Агульная
 - Адсотак вады
58-е месца ў сьвеце
438 317 км²
1,1%
Насельніцтва
 - Агульнае (2009)
 - Шчыльнасьць
39-е месца ў сьвеце
31 234 000
71,2/км²
СУП
 - Агульны (2009)
 - на душу насельніцтва
40 месца ў сьвеце
$114,151 млрд
$3652
Валюта Ірацкі дынар (IQD)
Часавы пас
 - улетку
AST (UTC+3)
+3
Незалежнасьць
ад Вялікабрытаніі
3 кастрычніка 1932
Дзяржаўны гімн «Mawtini»
Аўтамабільны знак IRQ
Дамэн верхняга ўзроўню .iq
Тэлефонны код +964
Iraq mapa.png

Ірак, Рэспубліка Ірак (па-арабску: العراق, Al-Irak; Рэспубліка Ірак, الجمهورية العراقية, Al-Dżumhurijjat ul-Irakijja) — арабская краіна на Блізкім Усходзе, мяжуе з Турцыяй, Іранам, Кувэйтам, Саудаўскай Арабіяй, Ярданіяй і Сырыяй. Мае выхад да Пэрсыдзкай затокі. Сталіцай і самым вялікім горадам краіны зьяўляецца Багдад.

Мае вялікія радовішчы нафты і прыроднага газу, зьяўляецца ўдзельнікам ОПЭК.

У выніку вайсковай агрэсіі Злучаных Штатаў у сакавіку 2003 году Ірак страціў дзяржаўны сувэрэнітэт[Крыніца?], эканоміка зруйнаваная. Былы прэзыдэнт Садам Хусэйн быў зьвергнуты і пакараны на шыбеніцы. Нестабільная сытуацыя са штодзённымі тэрарыстычнымі актамі застаецца і да нашых дзён.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Палітыка

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Ірак падзелены на 18 правінцыяў (мухафазаў):

З якіх тры паўночна-ўсходнія правінцыі: Сулейманія, Дахук і Арбіл утвараюць Курдзкую аўтаномію.

[рэдагаваць] Геаграфія

Тэрыторыя краіны дзеліцца на чатыры галоўныя геаграфічна-кліматычныя зоны. Цэнтральная і паўднёвая частка краіны знаходзіцца ў Мэсапатамскай нізіне. Гэта самая засвоеная і заселеная частка Іраку. На паўднёвым захадзе знаходзіцца паўпустэльня і ўзвышша Аль-Джазіра. На захадзе і паўднёвым захадзе таксама пустэльны ўзвышаны абшар, які злучаны з Сырыйскай пустэльняй, а на паўднёвым усходзе з пустэльняй Ан-Нафуд. Паўночная і паўночна-ўсходняя частка Іраку складае горскую правінцыю Курдыстан, з самай высокай гарой краіны Буз-догх (3674 м).

Тэрыторыя краіны перасякаюць дзьве вялікія ракі: Эфрат і Тыгр, якія перад упадзеньнем ў Пэрсыдзкую затоку злучаюцца ў раку Шат аль-Араб. На абедзьвюх рэках здараюцца значныя павадкі (звычайна з сакавіка да траўня), калі сток вады павялічваецца ў 40 разоў.

У пустэльнях сустракаюцца невялікія вадаёмы. На поўдні існуюць мелкія азёры, і невялікія балоты. Да 1990-х гадоў у месцы злучэньня Эфрата і Тыгра існавала 20 тыс. км² азёраў, балот, якія ў выніку асушэньня зьніклі на 95%.

[рэдагаваць] Эканоміка

Самым вялікім натуральным багацьцем Іраку зьяўляецца нафта і прыродны газ. У канцы 80-х г.г ХХ стагодзьдзя, па ўзроўні здабычы нафты Ірак займаў другое месца сярод блізкаўсходніх краінаў. Грошы, якія краіна атрымлівала ад продажу нафты ішлі на развіцьцё іншых галінаў эканомікі.

Акрамя нафты і газу, Ірак мае вялікія радовішчы серы, фасфатаў і каляровых мэталаў.

У сельскай гаспадарцы працуе каля 13% насельніцтва, прыносячы таксама каля 13% нацыянальнага прадукту краіны. Але з-за таго, што краіна ня можа забясьпечыць сябе прадуктамі харчаваньня, сельскагаспадарчая прадукцыя — гэта асноўны экспартны тавар для Іраку.

Асноўныя сельскагаспарадарчыя культуры Іраку гэта: фінікі, бавоўна, рыс, пшаніца, проса. У навакольлі вялікіх гарадоў разьвіваецца вырошчваньне гародніны. Ірак, разам з Эгіптам належыць на асноўных сусьветным вытворцаў фінікаў. Самыя вялікія плантацыі фінікавых пальмаў знаходзяцца ў далінах Тыгра і Эфрату.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

У ліпені 2006 агульная колькасьць насельніцтва Іраку дасягнула 26 783 383 чалавекі.

74% іракцаўарабы; курды складаюць 22—24 %%, асырыйцы, ірацкія туркмэны і іншыя — 5%. Ад 25 000 да 60 000 Маршскіх арабаў жывуць у паўднёвым Іраку.

Арабская і курдзкая мовы зьяўляюцца дзяржаўнымі. Асырыйская і туркмэнская мовы — маюць афіцыйны статут у месцах кампактнага пражываньня асырыйцаў і іракскіх туркмэнаў. Ангельская мова самая распаўсюджаная з эўрапейскіх моваў.

[рэдагаваць] Рэлігія

Рэлігійны склад насельніцтва краіны наступны:

Мусульманская абшчына дзеліцца наступным чынам:

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Іраксховішча мультымэдыйных матэрыялаў



Краіны Азіі
Азэрбайджан | Аман | Армэнія | Аўганістан | Банґлядэш | Бахрэйн | Брунэй | Бутан | Віетнам | Грузія | Емэн | Злучаныя Арабскія Эміраты | Ізраіль | Інданэзія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувэйт | Кыргыстан | Лаос | Лібан | Малайзія | Мальдыўскія выспы | Манголія | М'янма | Нэпал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расея | Рэспубліка Кітай (Тайвань) | Саудаўская Арабія | Сынґапур | Сырыя | Таджыкістан | Тайлянд | Туркмэністан | Турцыя | Тымор-Лешці | Узбэкістан | Філіпіны | Шры-Ланка | Эгіпет | Японія | Ярданія
Непрызнаныя тэрыторыі: Абхазія | Ганконґ | Курдыстан | Макао | Нагорны Карабах | Палестына

На іншых мовах