Ірацкі дынар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Іра́цкі дына́р (па-арабску: دينار, міжнародны код — IQD) — афіцыйная валюта Іраку. Кантралюецца Цэнтральным банкам Іраку, дзеліцца на 1000 філаў (فلس), але ў выніку інфляцыі філы ўжо не выкарыстоўваюцца.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дынар быў уведзены ў абарачэньне ў 1931 годзе, замяніўшы індыйскую рупію (па курсе 1 дынар = 13⅓ рупіі), якая была афіцыйнай валютай краіны з пачатку брытанскай акупацыі пад час Першай сусьветнай вайны. Да 1959 году дынар быў прывязаны па намінале да брытанскага фунта, пасьля, бязь зьмены вартасьці, арыентыр быў перанакіраваны на даляр ЗША па курсе 1 дынар = 2,8 даляра. Але дэвальвацыя даляра ў 19711973 гадах узьняла афіцыйны курс да 3,3778, які потым зьнізіўся да 3,2169. Гэты курс заставаўся нязьменным да першай Вайны ў Затоцы, пасьля якой курс на чорным рынку да даляру адрозьніваўся ад афіцыйнага ў 5—6 разоў (курс чорнага рынку: 1,86 дынара = 1 даляр ЗША). Пасьля Вайны ў Затоцы (1991), і ў выніку эканамічнай блякады, друк дынараў на швайцарскім абсталяваньні стаў немагчымым. Новыя банкноты былі значна ніжэйшай якасьці. Папярэднія банкноты, вядомыя як «швайцарскі дынар», былі ў абарачэньні толькі ў Курдзкай аўтаноміі. Новыя банкноты, у выніку некантраляванай эмісіі, і лёгкасьці падробкі, хутка трацілі сваю вартасьць і ў 1995 годзе за 1 даляр давалі 3000 дынараў.

Пасьля зьвяржэньня Садама Хусэйна Кіруючая Рада Іраку вырашыла ўзнавіць падтрымку дынара да ўвядзеньня новай валюты.

Манэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манэты, уведзеныя ў 1931 годзе наміналам 1, 2, 4, 10, 20, 50 і 200 філаў, таксама вядомыя як рыялы. 20, 50 і 200 філаў вырабляліся з срэбра. У 1953 годзе ўведзена 100-філавая срэбраная манэта.

Пасьля ўсталяваньня Ірацкай рэспублікі, была ўведзеная новая сэрыя манэт вартасьцю 1, 5, 10, 25, 50 і 100 філаў (да 1969 году 25, 50, 100 філавыя манэты вырабляліся са срэбра). У 1970 годзе былі ўведзеныя манэты вартасьцю 250 філаў, 500 філаў і 1 дынар. У 2004 — 25 і 100 дынараў.

Банкноты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1931 годзе былі ўведзеныя ў абарачэньне банкноты вартасьцю ¼, ½, 1, 5, 10 і 100 дынараў. Яны друкаваліся у Вялікабрытаніі.

Банкноты вартасьцю 100 дынараў былі выведзены з абарачэньня ў 1940-х гадах. 25 дынаравыя банкноты былі ўведзены ў 1978 годзе. У 1991 годзе 50 і 100 дынараў былі ўведзены ў абарачэньне, а ў 1995 і 2002 гадах, у выніку інфляцыі быў уведзены 250 і 10 000 дынараў.

Банкноты, якія друкаваліся паміж 1990 і кастрычнікам 2003 году мелі выяву дзейнага на той час прэзыдэнта Іраку Садама Хусэйна.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ірацкі дынарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў