Арабская мова
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ара́бская мо́ва (па-арабску: اللغة العربية) — належыць да сэміцкай галіны афразійскай сям'і моваў, да паўднёвай галіны сэміцкіх моваў. Колькасьць тых, хто гаворыць на А.м.і ейных адменах складае 250 млн. чалавек (2000).
Пісьмовасьць на аснове арабскага альфабэту. Афіцыйная і працоўная мова Генэральнай Асамблеі ААН і некаторых іншых органаў ААН. Афіцыйная мова ўсіх арабскіх краінаў, Самалі, Джыбуці.
[рэдагаваць] Будова
Гукавы склад багаты на зычныя і бедны галоснымі. З зычных адметныя гартанныя (выбуховы «’», прыдыханьне «h», рэзкі шэпт «h2») і эмфатычныя. Галосных тры — «a, i, u»; пад уплывам колькасьці ці суседніх зычных узьнікаюць адценьні «е, э, о», але бяз сэнсавых адрозьненьняў. Фармальны склад багаты на ўнутранае ўтварэньне (флексію) і бедны на вонкавае (прыставачнае).
Дзеля геаграфічнай працягласьці лексіка А.М. вельмі разнастайная, з мноствам запазычаньняў. Вельмі многія культурныя паняткі з старажытнасьці запазычаныя з арамэйскай мовы, напр. tâba — «раскайвацца» (|| араб. thâba — «вяртацца»), kataba — «пісаць» (|| араб. kataba — «шыць»).
[рэдагаваць] Літаратурная арабшчына і дыялекты.
Літаратурная мова надзвычай моцна аддаленая ад размоўнай. Таму многія дыялекты могуць уважацца асобнымі мовамі. Праўда, нягледзячы на спробы апрацоўкі некаторыях гаворак (асабліва сырыйскай і эгіпецкай) у мэтах стварэньня на іх падставе літ. моваў, гэта маргінальныя зьявы, бо літаратурная арабская мова ёсьць вялікай культурная, рэлігійнай і палітычнай сілай асабліва сярод мусульманаў, а гаворкі маюць толькі лякальнае значэньне. Адзіным выняткам стала Мальта, дзе мальтыйцы (па-паходжаньні арабы-хрысьціяне), цалкам адасобленыя ад ісламскага сьвету стварылі на аснове італьянізаванага дыялекту мальтыйскую мову, маюць сваю літаратуру і СМІ на ёй.
Сучасная размоўная А. распадаецца на 5 групаў дыялектаў, якія фактычна ёсьць асобнымі мовамі зь лінгвістычнага гледжаньня: Магрыбская група дыялектаў Эгіпецка-суданская група дыялектаў Сірыйска-мэсапатамская група дыялектаў Арабійская група дыялектаў Сярэднеазіяцкая група дыялектаў Першая належыць да заходняй групы, астатнія — да ўсходняй групы арабскіх моваў/дыялектаў.
Арабізмы ў эўрапейскіх мовах бываюць альбо з гішпанскай мовы, вельмі насычанай арабізмамі (яны складаюць да 10 адсоткаў усёй лексікі) з часоў мусульманскай дзяржаўнасьці гэтай краіны (як то, азымут, алідада, алькаголь, зэніт, надыр), ці беспасярэдне з Блізкага Ўсходу (як то візыр, султан, халіф, шэйх, эмір).
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Арабская мова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

