Чад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Чад
جمهورية تشاد
République du Tchad
Сьцяг Чаду Герб Чаду
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Unité, Travail, Progrès
Дзяржаўны гімн
«La Tchadienne»
Месцазнаходжаньне Чаду
Афіцыйная мова арабская, француская
Сталіца Нджамэна
Найбуйнейшы горад Нджамэна
Форма кіраваньня Прэзыдэнцкая рэспубліка
Ідрыс Дэбі
Юсуф Салех Абас
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
21 месца ў сьвеце
1 284 000 км²
1,9
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
75 месца ў сьвеце
11 206 000
8,7/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
128 месца ў сьвеце
$16,18 млрд
$1663
Валюта Франк КФА (XAF)
Часавы пас WAT (UTC+1)
Незалежнасьць
— ад Францыі

11 жніўня 1960 году
Аўтамабільны знак TD
Дамэн верхняга ўзроўню .td
Тэлефонны код +235
Мапа Чаду

Чад, Рэспу́бліка Чад (па-арабску: جمهورية تشاد, па-француску: République du Tchad) — анкляўная дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы, месьціцца паўднёвей Сахары. Мяжуе з Суданам, Лібіяй, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай, Нігерам, Нігерыяй, Камэрунам. Сталіца — горад Нджамэна, у ім пражывае каля 500 тысяч чалавек.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да прыходу эўрапейцаў на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Чад існавала некалькі дзяржаўных утварэньняў, сярод якіх найболей буйнымі зьяўляліся Сао (5 стагодзьдзе да н. э.15 стагодзьдзе), Адыдзэм (919 стагодзьдзі), Борну (15—19 стагодзьдзі), Вадаі (16—19 стагодзьдзі), Багірмі (16—19 стагодзьдзі).

Заваёва эўрапейцамі тэрыторыі вакол возера Чад пачалася пасьля ўтварэньня ў 1894 годзе францускай калёніі Ўбангі-Шары. У 1904 годзе Францыя абвясьціла аб стварэньні новай калёніі Ўбангі-Шары-Чад. У 1910 годзе была ўтвораная Фэдэрацыя Францускай экватарыяльнай Афрыкі (ФЭА). У 1914 годзе Чад ізноў стаў асобнай калёніяй. 11 жніўня 1960 году краіна здабыла незалежнасьць і была абвешчаная рэспублікай.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Унутраная палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэзыдэнт краіны — Ідрыс Дэбі (перавыбраны ў траўні 2001 году на пяцігадовы тэрмін), зьяўляецца таксама галоўнакамандуючым узброенымі сіламі. Глава ўрада — прэм'ер-міністар Паскаль Ёадымнаджы (прызначаны ў 2005 годзе). Вышэйшы заканадаўчы орган — Нацыянальны сход. Старшыня — Насур Гелендукзія Уайду. Чарговыя парлямэнцкія выбары прайшлі ў сакавіку 2002 году.

У траўні 2004 году парлямэнт Чаду ўхваліў закон аб занясеньні зьмен у Канстытуцыю 1996 году. Прынятыя папраўкі здымаюць абмежаваньне знаходжаньня на пасту прэзыдэнта двума тэрмінамі, касуюць верхнюю палату парлямэнту — Сэнат, ствараюць Раду сацыяльнага эканамічнага і культурнага разьвіцьця. У чэрвені 2005 году вышэйзгаданыя папраўкі да Канстытуцыі ўхваленыя на агульнанацыянальным рэфэрэндуме.

Найболей уплывовыя палітычныя партыі і арганізацыі — Патрыятычны рух выратаваньня, Нацыянальны саюз за дэмакратыю і абнаўленьне, Нацыянальнае дзеяньне за дэмакратыю і разьвіцьцё, Партыя за волю і дэмакратыю.

Вонкавая палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат трапічны: у сакавіку — красавіку (да +50 °C у цені), дажджлівы сэзон з чэрвеня па лістапад, сухі сэзон зь сьнежня па травень.

Адміністрацыйна краіна падзяляецца на 18 рэгіёнаў (Нджамэна — самастойны рэгіён), 50 дэпартамэнтаў і 199 супрэфэктураў.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Чадзе маюцца радовішчы баксытаў, урану, волава, вальфраму, знойдзены вельмі буйныя радовішчы нафты (выведаныя запасы — 900 млн барэляў). У кастрычніку 2003 году афіцыйна ўведзены ў дзеяньне нафтаправод ДобаКрыбі (праходзіць праз тэрыторыю Камэруну да ўзьбярэжжа Атлянтычнага акіяна). У 2004 годзе пачаўся экспарт чадзкай нафты, які склаў 65,5 млн барэляў.

Чад — адна з найбяднейшых афрыканскіх краін, якая займае, па дадзеных ПРААН, 167 месца ў сьвеце. СУП Чаду ў 2004 годзе склаў 3,6 млрд эўра, гадавы прыбытак на душу насельніцтва — 440 эўра. У сувязі з пачаткам здабычы нафты ў Чадзе CУП вырас у 2004 годзе на 42,4 %, у тым ліку ў нафтавым сэктары на 355,3 %. У 2004 годзе аб’ём зьнешняй дапамогі замежных крэдытораў Чаду склаў 263,2 млн эўра.

Аснова чадзкай эканомікі — сельская гаспадарка (40% ВУП), галоўнымі галінамі якога зьяўляюцца бавоўнаводзтва і жывёлагадоўля. Вытворчасьць бавоўны-сырцу ў 2003 годзе склала 165,5 млн тон, агульнае пагалоўе быдла — 16 млн галоваў.

Прамысловасьць Чаду (14% ВУП) працягвае заставацца ў зачаткавым стане.

Галоўныя артыкулы экспарту — бавоўна, буйнарагатае быдла, гуміарабік (Чад — адзін зь яго найбуйнейшых экспартэраў у сьвеце), арахіс, тканіны. Галоўныя артыкулы імпарту — нафтапрадукты, харчаваньне, спажывецкія тавары. У коштавым выразе экспарт ураўноўваецца 196 млн даляраў ЗША, імпарт — 775 млн даляраў ЗША.

Асноўныя зьнешнегандлёвыя партнэры — Францыя, Нямеччына, Тайвань, ЗША, Лібія, Нігерыя, Камэрун. Аб’ём прамых замежных інвэстыцыяў у 2002 годзе склаў 901 млн даляраў ЗША, што было зьвязана з засваеньнем амэрыкана-малайзійскім кансорцыюмам нафтавага радовішча Доба і будаўніцтвам нафтаправоду Доба — Крыбі.

Транспартная сыстэма разьвітая слаба. Агульная даўжыня дарог — 32 тыс. км (паводле іншых зьвестак — больш за 40 тыс. км), зь іх 7 тыс. км зь цьвёрдым пакрыцьцём, 2 тыс. км прыдатныя для круглагоднага выкарыстаньня. Чыгунак у Чадзе няма. Водныя шляхі для грузавых перавозак усярэдзіне краін выкарыстоўваюцца нерэгулярна, бо рэкі Лягоне і Шары суднаходныя толькі каля 3 месяцаў на год. У сэзон дажджоў як сталіца, так і прэфэктуры аказваюцца адрэзанымі адзін ад аднаго. Міжнародны аэрапорт — у Нджамэне.

Міжнародная тэлефонная і тэлексная сувязь зьдзяйсьняецца праз Парыж, у сталіцы Чаду дзейнічае наземная станцыя спадарожнікавай сувязі.

Грашовая адзінка — франк КФА (1 эўра = 656 франкаў КФА).

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля паловы насельніцтва краіны складаюць мусульмане, 23% — хрысьціяне, астатняя частка насельніцтва прытрымліваецца мясцовых традыцыйных вераваньняў.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нацыянальнае радыё вядзе свае перадачы на пяці найбольш распаўсюджаных мовах краіны (францускай, арабскай і трох мясцовых). Тэлебачаньне існуе з 1987 году, але тэлеперадачы прымаюцца толькі ў сталіцы і яе прыгарадах. Агенцтва друку Чаду выдае свой штодзённы інфармацыйны бюлетэнь «Інфа-Чад». Найболей папулярныя пэрыядычныя выданьні: «Нджамэна-Эбда», «Прагрэс», «Кантакт», «Патрыёт».

Нацыянальнае сьвята: Дзень незалежнасьці — 11 жніўня.

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Чадсховішча мультымэдыйных матэрыялаў