Намібія
| Намібія Republic Of Namibia |
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: Unity, Liberty, Justice | |||||
| Дзяржаўны гімн «Namibia, Land of the Brave» |
|||||
| Афіцыйная мова | ангельская | ||||
| Сталіца | Ўіндгук | ||||
| Найбуйнейшы горад | Ўіндгук | ||||
| Форма кіраваньня | Рэспубліка Гіфікэпунье Пагамба Хаге Гейнгоб |
||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
34-е месца ў сьвеце 825 418 км² нязначны |
||||
| Насельніцтва • агульнае (2011) • шчыльнасьць |
142-е месца ў сьвеце 2 100 000 2,54/км² |
||||
| СУП • агульны (2012) • на душу насельніцтва |
123-е месца ў сьвеце $16,754 млрд $7771 |
||||
| Валюта | Намібійскі даляр (NAD) |
||||
| Часавы пас • улетку |
WAT (UTC+1) WAST (UTC+2) |
||||
| Незалежнасьць — ад ПАР |
21 сакавіка 1990 |
||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .na | ||||
| Тэлефонны код | +264 | ||||
Намібія — краіна ў паўднёвай Афрыцы. Мяжуе з Анголай, Замбіяй, Батсванай, ПАР. На захадзе абмываецца Атлянтычным акіянам.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
У старажытнасьці тэрыторыя Намібіі была заселеная продкамі бушмэнаў і гатэнтотаў. У XV стагодзьдзі сюды пачалі прыбываць бантумоўныя плямёны (авамба, герэра і іншыя), а ў пачатку ХІХ стагодзьдзя сюды прыйшлі готэнтоты выцесьненыя з поўдня бурамі. У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя тэрыторыя сучаснай Намібіі выклікала інтарэс у Нямеччыны. Спачатку нямецкія гандляры набывалі ў мясцовых уладароў узьбярэжныя землі, а потым пачалася экспансія ў глыб тэрыторыі. У 1880-х гадах Нямеччына абвясьціла свой пратэктарат над гэтай тэрыторыяй, якая атрымала назву Паўднёва-Заходняя Афрыка. Пасьля Першай сусьветнай вайны кіраваньне ПЗА было перададзена Лігай Нацыяў паўднёва-афрыканскаму ўраду, якое пачало распаўсюджваць на гэтыя землі расісцкія абмежаваньні. Пасьля Другой сусьветнай вайны ПАР адмовілася перадаваць Намібію пад кіраўніцтва ААН. У 1971 годзе Міжнародны суд у Гаазе прыняў рашэньне, якое прымушала вывесьці ПАР свае войскі і адміністрацыю з тэрыторыі Намібіі. Аднак гэта адбылася толькі ў 1990 годзе. У гэтым жа годзе адбыліся першыя вольныя выбары і была прынятая Канстытуцыя краіны.
Палітыка [рэдагаваць]
Намібія — прэзыдэнцкая рэспубліка. Прэзыдэнт выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. Двухпалатны парлямэнт складаецца з Нацыянальнага Савету (26 сэнатараў) і Нацыянальнай Асамблеі (72 дэпутаты).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел [рэдагаваць]
Адміністрацыйна Намібія падзелена на 13 рэгіёнаў.
| # | Рэгіён | Сталіца | Насельніцтва 2001 |
Плошча км² |
Шчыльнасьць насельніцтва /км² |
|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Рэгіён Капрыві | Каціма Муліла | 79 826 | 14 528 | 5,5 |
| 2 | Рэгіён Эронга | Свапкапмунд | 100 663 | 63 579 | 1.6 |
| 3 | Рэгіён Хардап | Марыенталь | 68 249 | 109 651 | 0.6 |
| 4 | Рэгіён Карас | Кітманшуп | 69 329 | 161 215 | 0.5 |
| 5 | Рэгіён Каванга | Рунду | 202 694 | 48 463 | 4 |
| 6 | Рэгіён Хомас | Ўіндгук | 250 262 | 37 007 | 7 |
| 7 | Рэгіён Кунэнэ | Аутджа | 68 735 | 115 293 | 0.6 |
| 8 | Рэгіён Ахангўэна | Эенханаa | 228 384 | 10 703 | 21 |
| 9 | Рэгіён Амахэке | Габабіс | 68 039 | 84 612 | 0.8 |
| 10 | Рэгіён Амусаці | Ашакаці | 228 842 | 26 573 | 9 |
| 11 | Рэгіён Ашана | Этоша | 161 916 | 8 653 | 19 |
| 12 | Рэгіён Ашікота | Амутхія | 161 007 | 38 653 | 4.1 |
| 13 | Рэгіён Атжазонжупа | Атжываронга | 135 384 | 105 185 | 1.3 |
Геаграфія [рэдагаваць]
Большая частка тэрыторыі Намібіі гэта пласкагор’е зь сярэднімі вышынямі 900—1500 м. На ўсход яны паніжаюцца да пустэльні Калахары, а на захадзе абрываюцца да ўзьбярэжнай пустэльні Наміб. У заходняй частцы пласкагор’яў знаходзіцца самая высокая кропка краіны — гара Кенігштэйн (2606 м).
Клімат краіны, у асноўным, трапічны, пераважна вельмі сухі. Сярэдняя тэмпэратура самага цёплага месяца (студзеня) вагаецца ад +18°С на ўзьбярэжжы да +27°С у пустэльні Калахары, а самага халоднага месяца ад +12°С да +16°С. Ападкі выпадаюць нерэгулярна, іх колькасьць вагаецца ад 10—50 мм на ўзьбярэжжы да 500—700 мм на паўночным усходзе краіны. Самымі буйнымі рэкамі Намібіі зьяўляюцца Кунэнэ на поўначы і Аранжавая на поўдні. Самае вялікае возера — Этоша знаходзіцца на поўначы Намібіі.
На поўначы Намібіі пераважаюць пустэльні, якія ў цэнтральнай частцы пераходзяць у засушлівыя саванны.
Эканоміка [рэдагаваць]
У 2008 годзе СУП Намібіі склаў каля 11,23 млрд даляраў. Доля сельскай гаспадаркі і рыбалоўства ў СУП склала 10,4%, прамысловасьці — 36,2%, паслугі — 53,4%. Асноўнай галіной эканомікі зьяўляецца здабываючая прамысловасьць, якая атрымала разьвіцьцё дзякуючы наяўнасьці шматлікіх прыродных рэсурсаў. Вядзецца здабыча дыямэнтаў, урану, сьвінца, медзі, цынку, волава, срэбра, вальфраму. У сельскай гаспадарцы пераважае жывёлагадоўля.
Дэмаграфія [рэдагаваць]
Насельніцтва краіны налічвае 2,1 млн чалавек, зь якіх каля 85 % — мурыны, 10% — мулаты, 5% — нашчадкі эўрапейскіх імігрантаў. Афіцыйнай мовай зьяўляецца ангельская, але ёй валодае каля 7% насельніцтва. Рэгіянальнымі мовамі Намібіі зьяўляюцца: афрыкаанс, нямецкая, куангалі, лозі, тсвана, нама, герэрская і ашывамба. 50% краіны — лютэране, 30% — 40% прытрымліваюцца іншых хрысьціянскіх канфэсіяў, 10% — 20% — анімісты.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Намібія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||||||||||||||||||