Садружнасьць нацыяў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Садружнасьць нацыяў (па-ангельску: The Commonwealth) — садружнасьць заснаваная ў 1931 годзе Вялікабрытаніяй і ейнымі дамініёнаміКанадай, Аўстраліяй, Паўднёва-Афрыканскім Зьвязам, Ньюфаўндлэндам і Ірляндыяй. Першапачаткова арганізацыя называлася як Брытанская Садружнасьць нацыяў, але з 1947 году назва зьмянілася на сучасную.

Пасьля Другой сусьветнай вайны ў складзе Садружнасьці засталася большасьць колішніх калёніяў Вялікабрытаніі — каля 50 краінаў з агульнай тэрыторыяй больш за 30 млн км² і насельніцтвам звыш 1,2 млрд чалавек ва ўсіх частках сьвету.

Садружнасьць ня мае ўстаноўчых пагадненьняў, канстытуцыяў, афіцыйных атрыбутаў. Дзяржавы валодаюць поўным сувэрнітэтам ва ўнутраных і зьнешніх справах. Агульныя праблемы вырашаюцца на канфэрэнцыях, рашэньні канферэнцыяў несапраўдныя для краінаў, якія прагаласавалі «супраць». Краіны Садружнасьці могуць быць рэспублікамі (Індыя, Гана, Замбія і інш.) ці манархіямі (Вялікабрытанія, Малайзія, Брунэй, Сўазілэнд і інш.).

Паводле канстытуцыяў 16 краінаў юрыдычна зьяўляюцца манархіямі, якія фармальна ўзначальвае каралева Вялікабрытаніі, якая прадстаўленая ў краінах сваімі генэрал-губэрнатарамі. Гэтыя краіны называюцца дзяржавамі ў складзе Садружнасьці (11 краінаў у АмэрыцыКанада, Бэліз, Ямайка, Барбадас, Багамы й 6 краінаў разьмешчаных на Малых Антыльскіх выспах, 5 краінаў у АкіянііАўстралія, Новая Зэляндыя, Папуа-Новая Гвінэя, Саламонавы астравы й Тувалу). Дзяржавы ў складзе Садружнасьці арыентуюцца на палітыку, прававую сыстэму й традыцыі Вялікабрытаніі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Садружнасьць нацыяўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў