Амэрыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Амэрыка на мапе сьвету.
Амэрыка на мапе сьвету.

Амэ́рыка – частка сьвету, разьмешчаная ў заходнім паўшар'і, у склад якой ўваходзяць два кантынэнты: Паўночная Амэрыка і Паўднёвая Амэрыка. Для эўрапейцаў Амэрыку адкрыў Хрыстафор Калюмб у 1492 годзе. З поўначы на поўдзень цягнецца на 15,5 тыс. км. ад Арктычнага архіпэлягу да Вогненнай Зямлі. Часта для вызначэньня абедзьвюх Амэрык выкарыстоўваюць назву “Новы сьвет”. Плошча Амэрыкі складае 42,5 млн. км², а колькасьць жыхароў – 752 млн. чалавек.

Назва “Амэрыка” зьявілася у 1507 годзе на прапанову нямецкага картографа з Эльзасу Марціна Вальддземюлера. Адкрыцьцё Новага сьвету ён прыпісваў Амэрыгу Вэспучы, і у яго гонар надаў новым землям імя Амэрыка. Існуюць яшчэ некалькі тэорый паходжаньня гэтай назвы, але яны не пацьвердзіліся.

У наш час назва “Амэрыка” часта ўжываецца ў адносінах да Злучаных Штатаў Амэрыкі.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Амэрыкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады