Азія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Азія на мапе сьвету

Азія — найвялікшая частка сьвету (каля 43,4 млн км²), утварае разам з Эўропай мацярык Эўразію. Плошча — каля 43,4 млн км². Насельніцтва — 3720 млн чал. (2001).

Межы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьмяшчаецца ў асноўным ва ўсходнім паўшар’і (выключэньнем зьяўляецца Чукоцкі паўвостраў), да поўначы ад экватару. Мяжу з Эўропай звычайна праводзяць па ўсходнім падножжы Уральскіх гор, Мугаджарыям, рацэ Эмба, далей па Касьпійскаму мору, рацэ Кура, Сурамійскаму перавалу, рацэ Рыоні, па Чорнаму і Мармуроваму морам, пралівам Басфор і Дарданэлы. З Афрыкай Азія злучаная Суэцкім каналам, ад Паўночнай Амэрыкі яе адлучае вузкі Берынгаў праліў. Геаграфічныя каардынаты крайніх пунктаў гл. у падзеле «Асноўныя зьвесткі».

Зялёная вобласьць — Эўропа; пурпурная/шэрая — Азія; A/B/C — альтэрнатыўныя азначэньні межаў

Тры дадатковыя лініі на карце дэманструюць альтэрнатыўныя, большай часткай негеаграфічныя, азначэньні межаў:

Геапалітычная мяжа Азіі некалькі адрозьніваецца ад прыроднай. Яе праводзяць па ўсходніх межах Архангельскай вобласьці, рэспублікі Комі, Сьвярдлоўскай і Курганскай абласьцей, па мяжы Расеі і Казахстана. На Каўказе геапалітычная мяжа Азіі супадае з расейска-азэрбайджанскай і расейска-грузінскай межамі.

Азія амываецца Паўночным Ледавітым, Індыйскім і Ціхім акіянамі, а таксама — на захадзе — унутранамацярыковымі морамі Атлянтычнага акіяна (Азоўскім, Чорным, Мармуровым, Эгейскім, Міжземным). Пры гэтым маюцца шырокія вобласьці ўнутранага сьцёку — басэйны Касьпійскага і Аральскага мораў, азёры Балхаш і інш. Возера Байкал, якое па аб’ёме зьмяшчэньня прэснай вады пераўзыходзіць усе азёры сьвету; у Байкале засяроджанае 20% сусьветных запасаў прэснай вады (без уліку ледавікоў). Мёртвае мора зьяўляецца найглыбокай у сьвеце тэктанічнай западзінай (-405 мэтраў ніжэй узроўню мора). Узьбярэжжа Азіі ў цэлым разьдзелена адносна слаба, вылучаюцца буйныя паўастравы — Малая Азія, Арабійская, Індастан, Карэйская, Камчатка, Чукотка, Таймыр і інш. Каля берагоў Азіі — буйныя астравы (Вялікія Зонскія, Новасыбірскія, Сахалін, Паўночная Зямля, Тайвань, Філіпінскія, Хайнань, Шры-Ланка, Японскія і інш.), якія займаюць у сукупнасьці плошчу больш за 2 млн км²(2).

У аснаваньні Азіі ляжаць чатыры вялізных плятформы — Арабійская, Індыйская, Кітайская і Сыбірская. Да 3/4 тэрыторыі гэтай часткі сьвета займаюць горы і плоскагор’і. Усходняя Азія — раён актыўнага вульканізму. Азія багатая разнастайнымі карыснымі выкапнямі (асабліва — паліўна-энэргетычнае сыравінай).

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі Азіі прадстаўленыя амаль усе тыпы клімату — ад арктычнага на крайняй поўначы да экватарыяльнага на паўднёвым усходзе. Ва Ўсходняй і Паўднёваўсходняй Азіі клімат мусонны (у межах Азіі знаходзіцца самае вільготнае месца Зямлі), у той час як ва Ўсходняй Сыбіры — рэзка кантынэнтальны, а на раўнінах Цэнтральнай, Сярэдняй і Заходняй Азіі — паўпустыня і пустэльны. Важную ролю ў жыцьці поўначы Азіі гуляе вечная мерзлата, якая пакрывае звыш 10 млн км².

Азія з космасу

На тэрыторыі Азіі да цяперашняга часу цалкам або часткова разьмешчанае 51 дзяржава. У межах Азіі — вялікая частка тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі.

Фізыка-геаграфічнае раянаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Азіі прынята вылучаць наступныя фізыка-геаграфічныя раёны:

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для Азіі характэрныя вельмі высокія сярэднегадавыя тэмпы росту колькасьці насельніцтва (па гэтым паказчыку Азія саступае толькі Афрыцы); у апошні час яны, аднак, некалькі зьнізіліся і складаюць 1,3%. У Азіі пражывае больш за 60% усяго чалавецтва. У сукупнасьці Кітай і Індыя даюць 40% сусьветнай колькасьці насельніцтва. 6 дзяржаваў маюць больш за 100 млн жыхароў. (апроч названых вышэй — Інданэзія, Пакістан, Банґлядэш і Японія).

У Азіі жывуць прадстаўнікі трох галоўных рас чалавецтва — мангалоіднай (кітайцы і інш.), эўрапеоіднай (народы Заходняй Азіі) і экватарыяльнай (некаторыя народы Паўднёвай і Паўднёваўсходняй Азіі). Этнічны склад насельніцтва Азіі вельмі разнастайны.

У Азіі зарадзіліся шматлікія старажытныя цывілізацыі — кітайская, індыйская, сярэднеазіяцкая, бабілёнская і інш. Спрыяльныя для земляробства раёны Паўднёвай і Паўднёваўсходняй Азіі далі пачатак шматлікім сучасным народам.

Асноўныя геаграфічныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча: 43475 тыс. км² (уключаючы абтокі)
Плошча абтокаў: 2000 тыс. км²
Сярэдняя вышыня над узроўнем мора: 960 мэтраў
Найбольшая вышыня над узроўнем мора: 8 848 мэтраў (г. Эвэрэст)
Найменшая вышыня над узроўнем мора: −405 мэтраў (узровень Мёртвага мора)
Скрайні паўночны пункт: мыс Чалюскін
77° 43' c. ш.
104° 18' у. д.
Скрайні паўднёвы пункт: мыс Піай
1° 16' c. ш.
103° 30' у. д.
Скрайні заходні пункт: мыс Баба
39° 29' c. ш.
26° 04' у. д
Скрайні ўсходні пункт: мыс Дзяржнёва
66° 05' c. ш.
169° 40' з. д.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Азіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў