Аўганістан
| Аўганістан Afghānestān, Dawlat-e Eslāmī-ye Afghānestān Afghānistān, De Afghānistān Islāmī Dawlat |
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: няма | |||||
| Дзяржаўны гімн «Milli Tharana» |
|||||
| Афіцыйная мова | Пушту, дары | ||||
| Сталіца | Кабул | ||||
| Найбуйнейшы горад | Кабул | ||||
| Форма кіраваньня | Ісламская рэспубліка Хамід Карзай |
||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
41-е месца ў сьвеце 647 500 км² 0 |
||||
| Насельніцтва • агульнае (2008) • шчыльнасьць |
37-е месца ў сьвеце 32 738 376 46 чал/км² |
||||
| СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
96-е месца ў сьвеце $21,34 млрд $758 |
||||
| Валюта | Аўгані (AFN) |
||||
| Незалежнасьць — абвешчана |
Ад Вялікабрытаніі 19 жніўня 1919 |
||||
| Аўтамабільны знак | AFG | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .af | ||||
| Тэлефонны код | +93 | ||||
Аўганіста́н — краіна ў Цэнтральнай Азіі, якая мяжуе з шасьцю краінамі — Пакістанам, Іранам, Туркмэністанам, Таджыкістанам, Узбэкістанам і Кітаем. Адна зь найбяднейшых краін сьвету.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Палітыка [рэдагаваць]
Юрыдычныя асновы палітычнага працэсу, які праходзіць ў краіне былі закладзеныя ў рашэньнях Бонскай і Лёнданскай міжнародных канфэрэнцыяў па Аўганістане (сьнежань 2001 і студзень 2006 адпаведна) і шэрагу рэзалюцый СБ ААН, прынятых пасьля зьвяржэньня радыкальна-фундамэнталісцкага рэжыму талібаў у выніку ваеннай апэрацыі антытэрарыстычнай кааліцыі на чале з ЗША. У кастрычніку 2004 году адбыліся прэзыдэнцкія выбары, па выніках якіх прэзыдэнтам Аўганістана стаў Хамід Карзай. У студзені 2004 быў прыняты Асноўны закон Аўганістана, у верасьні 2005 году прайшлі выбары ў вышэйшы заканадаўчы орган — дзьвюхпалатную Нацыянальную асамблею (парлямэнт). У 2006 годзе парлямэнт зацьвердзіў міністраў у склад дзеючага ўрада, сфармаванага Хамідам Карзаем пасьля яго ўступленьня на пасаду кіраўніка ІРА. Чарговыя прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары ў Аўганістане пройдуць у 2009 і 2010 гадах адпаведна.
У адпаведнасьці з Канстытуцыяй Аўганістана судовая ўлада ў краіне прадстаўленая Вярхоўным судом, апеляцыйнымі судамі і судамі першай інстанцыі. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Аўганістан (які зьяўляецца таксама і прэм’ер-міністрам) — Хамід Карзай (з 2004).
Аўганістан падзелены на 34 правінцыі.
Геаграфія [рэдагаваць]
Аўганістан — гэта горная краіна бяз выхаду да мора. Каля 4/5 плошчы займаюць горы. З паўночнага ўсходу на паўднёвы захад цягнуцца горы Гіндукуш, з самым высокім пунктам краіны, гарой Нусзаак (7455 м), якія паступова пераходзяць у Іранскае ўзвышша, і далей у паўпустэльні Рэгістану, паміж якімі знаходзіцца гара Арарат. Клімат складаны, у гарах тэмпэратура студзеня складае -15 °C, а ў ліпені рэдка ўзьнімаецца вышэй за 0 °C. Лета цяплейшае ў пустэльных абшарах на поўдні (вышэй +22 °C). Ападкі ў гарах большыя за 1500 мм, у астатняй частцы краіны 400—600 мм, у пустэльнях 200 мм. Сельскагаспадарчыя землі займаюць каля 12% плошчы, лясы (у асноўным на паўночным усходзе) толькі каля 3%.
Мяжа 5529 км:
- Кітай — 76 км
- Іран — 936 км
- Пакістан — 2430 км
- Таджыкістан — 1206 км
- Туркмэністан — 744 км
- Узбэкістан — 137 км
Эканоміка [рэдагаваць]
Аўганістан належыць да найбяднейшых краін сьвету. З-за шматгадовай вайны аўганская гаспадарка ляжыць у руінах.
52% унутранага прадукту дае сельская гаспадарка, 24% прамысловасьць, астатняе сфэра паслугаў. Карысныя выкапні: прыродны газ (экспарт каля 3 км³), нафта, вугаль, медзь, хром, барыт, волава, цынк, жалезная руда, соль, каштоўныя камяні (экспартуюцца ў абмежаванай колькасьці). Некалькі водных электрастанцыяў выпрацоўваюць 540 млн кВТ/г электрычнай энэргіі. Разьвіцьцё атрымаў гандаль харчаваньнем. Але асновай эканомікі зьяўляецца экстэнсіўная сельская гаспадарка. Вырошчваецца галоўным чынам: збожжа (пшаніца 2,7 млн тон, кукуруза, жыта), бавоўна, цукровыя буракі; у далінах рэк разьвіта садоўніцтва і вінаградарства (365 тыс. тон). Добра разьвітая жывёлагадоўля: авечкі — 11 млн, козы — 2,2 млн, таксама гадуюцца вярблюды і коні. Транспарт разьвіты вельмі слаба. Дарогі налічваюць толькі 23 тыс. км, чыгункі няма. Галоўны аэрапорт у Кабуле мае сувязі зь некалькімі замежнымі гарадамі. Галоўныя гандлёвыя партнэры: Расея, Японія, Індыя, Іран. Асноўным экспартным прадуктам зьяўляецца опіюм (гадавая вытворчасьць 4000 тон — 400 тон чыстага морфіюма).
Дэмаграфія [рэдагаваць]
Колькасьць насельніцтва складае 32,7 млн[1], але насельніцтва разьмешчана вельмі нераўнамерна. Асноўныя месцы жыхарства — гэта горныя даліны і аазісы ў паўночна-ўсходняй частцы краіны; высокагорныя тэрыторыі на поўначы і паўпустэльні на паўднёвым захадзе амаль бязьлюдныя. Каля 2 млн чалавек — качэўнікі. Каля 3 млн у эміграцыі, у асноўным у Пакістане і Іране. Толькі каля 23% насельніцтва жыве ў гарадах.
- дзеці і моладзь, якія вучацца (1990) — 7—14 гадоў = 25%; 15—18 гадоў = 8%; 20—24 гады = 1,3%.
Хуткасьць росту насельніцтва адна з самых высокіх у сьвеце: 2,97% у 2002 годзе.
- асноўныя гарады: Кабул, Герат, Кандагар, Мазары-Шарыф, Джалалабад
- сьмяротнасьць немаўлятаў: 165,96 на 1000 народжаных
- сярэдняя працягласьць жыцьця: 42,46 году
- 6690 чалавек на аднаго ўрача
- 2945 чалавек на адно ложка-месца ў шпіталі
- 23% насельніцтва жыве ніжэй узроўню беднаты
Нацыянальны склад насельніцтва (1996):
Склад насельніцтва[1]:
Этнічныя групы: пуштуны — 42%, таджыкі — 27%, хазарэйцы — 9%, узбэкі — 9%, аймакі — 4%, туркмэны — 3%, бэлуджы — 2%, іншыя — 4%.
Веравызнаньне: мусульмане-суніты — 80%, мусульмане-шыіты — 19%, іншыя — 1%.
Мовы: дары (пэрсыдзкая мова) — 50%, пушту — 35%, цюрскія мовы (пераважна узбэцкая і туркмэнская) — 11%, 30 меншых моваў (перш за ўсё бэлуджская і пашаі) — 4%.
Рэлігія [рэдагаваць]
99% насельніцтва мусульмане: дакладней 74—89% суніты і 9—25% шыіты. Прыкладна ад 30 000 да 150 000 індусаў і сыкхаў жывуць у розных гарадах, але большая частка ў Джалалабадзе, Кабуле і Кандагары. Існуе некаторая колькасьць юдэяў, большасьць зь якіх пакінула краіну ў 1979 пасьля Савецкай агрэсіі.
Культура [рэдагаваць]
Культура Аўганістана ўтрымлівае пяць асноўных пэрыядаў: паганскі, зораастрыйскі, эліністычны, будыйскі і ісламскі. Кожны з гэтых пэрыядаў прадстаўлены славутымі помнікамі архітэктуры.
Паганскі пэрыяд [рэдагаваць]
- Сьвяцілішча з тэракотавымі фігурамі «багіні-маці» ў Дэх Марашы Гандэй (Кандагар) у земляробчым паселішчы 3000—1500 г. да н. э.;
- славуты круглы храм Дашлы ў Дашлы Тапа (Балх),
- крэпасьць у земляробчым паселішчы 1500—800 г да н. э.;
- Алтын Тапа (Балх), паселішча ахемэнідзкага часу IV—VI ст. да н. э.
Эліністычны пэрыяд [рэдагаваць]
- Ай-Ханум — грэка-баўтрыйскі горад
Будыйскі пэрыяд [рэдагаваць]
- Будыйскі храм у Газьні,
- Беграм (Капіса) — кушанскі горад І—ІІІ ст. да н. э. зь вялікай колькасьцю будыйскіх помнікаў,
- Хазар Сум — пячорны будыйскі комплекс ІІ—VIII ст.
- Кундуз — будыйскі манастыр II—IV ст н. э.
- Шаторак (Капіса) — будыйскі культавы цэнтар II—VII ст.
- Баміян — будыйскі пячорны манастыр II—VIII ст.
Ісламскі пэрыяд [рэдагаваць]
Сярод гістарычных помнікаў Аўганістана, якія прадстаўляюць ісламскі пэрыяд можна назваць:
- Лашкары-Базар (Гільмэнд) — палацавы комплекс XI—XIII ст.;
- Данэстана (Баглан) — мэдрэсэ XII ст.;
- Джам (Гор) — мінарэт XIII ст.
Спорт [рэдагаваць]
У асноўным, афіцыйны аўганскі спорт кіруецца Аўганскай спартовай фэдэрацыяй, якая падтрымлівае футбол, баскетбол, валейбол, боўлінг, шахматы. 7 аўганскіх ігракоў — шахматыстаў уваходзяць у ФІДЭ, дзе самы высокі рэйтынг мае Сайфудын Аёўбі (2178 пунктаў). Адным з самых папулярных відаў спорту ў Аўганістане зьяўляецца старажытная гульня бузкашы.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б http://www.rferl.org/section/Afghanistan/149.html Аўганская служба радыё «Свабода»
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Аўганістан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||
|
||||||||