Краіна
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Краі́на – геаграфічная тэрыторыя, што мае вызначаныя межы, карыстаецца дзяржаўным сувэрэнітэтам ці знаходзіцца пад ўладай іншай дзяржавы. Уся тэрыторыя Зямлі (за выключэньнем Антарктыды) падзеленая паміж краінамі. На цяперашні момант налічваецца 192 прызнаныя краіны: 191 краіны-ўдзельніцы ААН і Ватыкан.
[рэдагаваць] Краіна і дзяржава
Хоць паняткі краіна і дзяржава часта выкарыстоўваюцца як сынонімы, паміж імі існуе істотная розьніца. Панятак дзяржава абазначае ў першую чаргу палітычную сыстэму ўлады, усталяваную на пэўнай тэрыторыі, у той час як панятак краіна адносіцца больш да культурных, агульнагеаграфічных (агульнасьць тэрыторыі) і іншым фактарам. Панятак краіны зьяўляецца менш афіцыйным, чым панятак дзяржавы.
Напрыклад, Брытанская імпэрыя зьяўляючыся адзінай дзяржавай, якая складалася з шматлікіх краінаў (мэтраполія і мноства калёній). Іншы прыклад: сучасная Польшча і Польшча камуністычнай эпохі — краіна тая ж, а дзяржава іншая.

