Зямля
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Зямля (неадназначнасьць).
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зямля́ — трэцяя ад Сонцы плянэта Сонечнай сыстэмы.
Найбуйная з плянэт зямной групы і адзінае вядомае на дадзены момант плянэтарнае цела, населенае жывымі істотамі. Плянэта ўтварылася каля 4,5 млрд гадоў таму назад і неўзабаве пасьля гэтага набыла свой адзіны натуральны спадарожнік — Месяц. Зямлі насяляюць разумныя істоты — людзі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Зямля ў Сонечнай сыстэме
Зямля рухаецца вакол Сонцы па эліптычнай арбіце з хуткасьцю прыкладна роўнай 30 км/c (106 000 км/гадзіну)[1], круцячыся пры гэтым вакол уласнай восі з хуткасьцю на экватары 465 м/сек (1674 км/гадзіну). Але хуткасьць руху Зямлі па арбіце нясталая: у ліпені яна пачынае паскарацца (пасля мінаньня афэлію), а ў студзені — зноў пачынае запавольвацца (пасьля мінаньня пэрыгелія).
[рэдагаваць] Будынак Зямлі
[рэдагаваць] Унутраны склад
Зямля мае слоісты будынак. Яна складаецца з цьвёрдых сылікатных абалонак (кары й мантыі) й мэталічнага ядра. Вонкавая частка ядра вадкая, а ўнутраная — цьвёрдая.
[рэдагаваць] Зямная кара
Зямная кара — гэта верхняя частка цьвёрдай зямлі. Ад мантыі аддзеленая мяжой з рэзкім падвышэньнем хуткасьцяў сэйсмічных хваль — мяжой Махаровіча. Бывае два тыпа кары — кантынэнтальная й акіянічная. У будынку кантынэнтальнай кары вылучаюць тры геалягічных пласта: ападкавы чахол, гранітны і базальтавы. Акіянічная кара складзеная пераважна пародамі асноўнага складу, плюс ападкавы чахол. Зямная кара падзеленая на розныя па велічыні літасфэрныя пліты, якія рухаюцца адносна адзін аднаго. Кінэматыку гэтых рухаў апісвае тэктоніка пліт.
[рэдагаваць] Мантыя Зямлі
Мантыя — гэта сылікатная абалонка Зямлі, складзеная пераважна пэрыдатытамі — пародамі, якія складаюцца з сылікатаў магнію, жалеза, кальцыя і інш. Частковае плаўленьне мантыйных парод спараджае базальтавыя і ім падобныя расплавы, якія фармуюць пры ўздыме да паверхні зямную кару.
Мантыя складае 67 адсоткаў усёй масы Зямлі і каля 83 % усяго аб'ёму Зямлі. Яна распасьціраецца ад глыбінь 5 — 70 кілямэтраў ніжэй межы з зямной карай, да мяжы з ядром на глыбіні 2900 км. Мантыя разьмешчаная ў велізарным дыяпазоне глыбінь, і з павелічэньнем ціску ў рэчыве адбываюцца фазавыя пераходы, пры якіх мінэралы набываюць усё больш шчыльную структуру. Найболей значнае ператварэньне адбываецца на глыбіні 660 кілямэтраў. Тэрмадынаміка гэтага фазавага пераходу такая, што мантыйнае рэчыва ніжэй гэтай мяжы ня можа пранікнуць праз яе, і наадварот. Вышэй межы 660 кілямэтраў знаходзіцца верхняя мантыя, а ніжэй, адпаведна, ніжняя. Гэтыя дзьве часткі мантыі маюць розны склад і фізычныя ўласьцівасьці. Хоць зьвесткі аб складзе ніжняй мантыі абмежаваныя, і лік прамых дадзеных вельмі невяліка, можна ўпэўнена сьцьвярджаць, што яе склад з часоў фармаваньня Зямлі зьмяніўся значна менш, чым верхняй мантыі, якая спарадзіла зямную кару.
Цеплаперанос у мантыі адбываецца шляхам павольнай канвекцыі, пасродкам пластычнай дэфармацыі мінэралаў. Хуткасьці руху рэчыва пры мантыйнай канвекцыі складаюць парадку некалькіх сантымэтраў у год. Гэтая канвекцыя прыводзіць у рух літасфэрныя пліты (глядзіце тэктоніка пліт). Канвекцыя ў верхняй мантыі адбываецца паасобна. Існуюць мадэлі, якія мяркуюць яшчэ больш складаную структуру канвекцыі.
[рэдагаваць] Ядро Зямлі
Ядро складаецца з жалеза-нікелявага сплава з прымешкай іншых сыдэрафільных элементаў.
Таксама існуе тэорыя, паводле якой мэталічнае ядро плянэты складаецца з мэталічнага вадароду, гіпатэтычнага рэчыва, уласьцівасьці якога невядомыя сучаснай навуцы.
[рэдагаваць] Гідрасфэра
Гідрасфэра — сукупнасць усіх водных запасаў Зямлі. Вялікая частка вады засяроджаная ў акіяне, значна менш — у кантынэнтальнай рачной сеткі й падземных водах. Таксама вялікія запасы вады маюцца ў атмасфэры, у выглядзе аблокаў й вадзянога пару.
Частка вады знаходзіцца ў цьвёрдым стане ў выглядзе ляднікоў, сьнежнага полага, і ў вечнай мерзлаце, складаючы крыёсфэру.
[рэдагаваць] Атмасфэра
Атмасфэра — газавая абалонка, якая акружае плянэту Зямля. Сукупнасьць падзелаў фізыкі й хіміі, якія вывучаюць атмасфэру, прынята зваць фізыкай атмасфэры. Атмасфэра вызначае надвор'е на паверхні Зямлі, вывучэньнем надвор'я займаецца мэтэаралёгія, а доўгімі варыяцыямі клімата — кліматалёгія.
[рэдагаваць] Біясфэра
Біясфэра — гэта сукупнасьць частак зямных абалонак (літа-, гідра- і атмасфэра), якая заселеная жывымі арганізмамі, знаходзіцца пад іх уздзеяньнем і занятая прадуктамі іх жыцьцядзейнасьці.
[рэдагаваць] Геаграфічныя зьвесткі
Плошча
- Паверхня: 510,073 мільёнаў км2
- Суша: 148,94 мільёнаў км2
- Вада: 361,132 мільёнаў км2
- 70,8 % паверхні плянэты пакрыта вадой, і 29,2 % суша
Сухапутныя межы Працягласьць сухапутных меж складае 251 480 км
Узбярэжжа 356 000 км
Агульны лік атамаў, якія складаюць Зямлю, прыкладна 1050.
(Некаторыя крыніцы прапануюць разглядаць Эўропу і Азію, іншыя наадварот аб'ядноўваюць Эўразію і Афрыку ў Эўрафразію)
[рэдагаваць] Выкарыстаньне сушы
- ральля 10 %
- сталыя пасевы 1 %
- сталыя пашы 26 %
- лясы і лясістыя мясцовасьці 32 %
- гарады 1,5 %
- іншае 30 % (на 1993 год)
Паліўныя землі: 2 481 250 км2 (на 1993 год)
[рэдагаваць] Антрапагеаграфія
На Зямлі пражывае прыблізна 6,5 млрд чалавек (дадзеныя на 25 лютага 2006 гады). Паводле прагнозаў, насельніцтва Зямлі дасягне сямі мільярдаў у 2013 году і 9,1 млрд у 2050 (паводле адзнак ААН у 2005 году). Чакаецца, што асноўная доля росту насельніцтва прыйдзецца на разьвiваючыяся краіны. Шчыльнасьць насельніцтва у розных частках Зямлі моцна адрозніваецца.
Лічыцца, што толькі адна восьмая паверхні Зямлі прыдатная для жыцьця чалавека, паколькі тры чвэрці паверхні плянэты пакрытыя акіянамі, а палову сушы займаюць пустыні, высокія горы і іншыя няпрыдатныя для жыцьця віды мясцовасьці.
Найболей выдаленым на поўнач селішчам зьяўляецца Алерт, разьмешчанае на выспе Элсмір у Канадзе. Самой паўднёвай кропкай, дзе пражывае чалавек, лічыцца паўднёвая палярная станцыя ім. Амундсэна-Скота у Антарктыцы, зьмешчаная амаль на самім Паўднёвым канцавоссі.
На 2004 год парадку 400 чалавек пабывалі за межамі Зямлі.
[рэдагаваць] Жыцьцё
Зямля — адзіная вядомая плянэта, што мае жыцьцё. Сукупнасьць усіх формаў жыцьця на Зямлі называюць біясфэрай. Лічыцца, што жыцьцё на Зямлі ўзьнікла (або было прынесенае звонку) прыблізна 3,5 млрд. гадоў таму.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны стан
На Зямлі налічваецца 267 адміністрацыйных утварэньняў, уключаючы дзяржавы, залежныя тэрыторыі і інш. У Зямлі няма вярхоўнага ўрада плянэтарнага маштабу. Уся паверхня сушы, за выключэньнем Антарктыды і некаторых нейтральных тэрыторый на Блізкім Усходзе, падзеленая паміж незалежнымі дзяржавамі.
У якасьці ўсеагульнай міжнароднай арганізацыі была заснаваная Арганізацыя Аб'яднаных Нацый. Гэтая структура ўяўляе сабой пляцоўку для міжнародных дыскусій, гэтакі форум зь вельмі абмежаванай здольнасьцю прымаць законы і адсочваць іх выкананьне.
На Зямлі ёсьць дамінуючыя дзяржавы, якія падпарадкоўваюць сабе большасьць астатніх цывілізаваных дзяржаў і распаўсюджваюць сваю культуру. У старажытныя часы такой была Асырыйская імпэрыя (1353—609 гг. да н. э.). Потым яе зьмяніла Старажытная Грэцыя у пэрыяд элінізму (III—II у. да н. э.). Затым узвысілася Рымская імпэрыя (754 да н. э. — 476 н. э.). У нядаўнім мінулым лідэрамі зьяўляліся ЗША і СССР.
Пасьля распаду СССР сусьветным лідэрам сталі Злучаныя Штаты Амэрыкі.
[рэдагаваць] Гісторыя Зямлі
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Зямля — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ↑ Хуткасць руху Зямлі па арбіце, роўная ў сярэднім 29,765 км/сек, вагаецца ад 30,27 км/сек (у пэрыгеліі) да 29,27 км/сек (у афэліі). Плянэта Зямля ў Вялікай савецкай энцыкляпэдыі
| п • а • р Сонечная сыстэма | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
|
|
||||||
| Сонца • Геліясфэра Геліяабалонка Геліяпаўза Hydrogen wall |
Плянэты ☾ = спадарожнік(-і) ∅ = кольца (-ы) |
Мэркурый | Вэнэра | Зямля ☾ | Марс ☾ | |
| Юпітэр ☾ ∅ | Сатурн ☾ ∅ | Уран ☾ ∅ | Нэптун ☾ ∅ | |||
| Карлікавыя плянэты | Цэрэра | Плютон ☾ | Эрыс ☾ | |||
| Малыя целы Сонечнай сыстэмы |
Астэроіды (малыя плянэты) |
Групы й сямействы: Вулканоіды • Калязямныя астэроіды • Галоўны пояс астэроідаў Траянскія астэроіды • Кентаўры • Нэптунскія траянцы • Спадарожнікі астэроідаў • Мэтэароіды |
||||
| Глядзіце таксама сьпіс астэроідаў, а таксама значэньні імёнаў астэроідаў. | ||||||
| Транс- нэптунавыя аб'екты |
Пояс Койпэра — Плютына: Аркус • Іксіён — Кьюбівана: 2002 UX25 • Варуна • 1992 QB1 • 2002 TX300 • 2003 EL61 • Квавар • 2005 FY9 • 2002 AW197 |
|||||
| Расьсеяная кружэлка: 2002 TC302 • 2004 XR190 • Сэдна | ||||||
| Камэты | Сьпісы пэрыядычных і непэрыядычных камэт • Дамоклоіды • Воблака Аорта | |||||
| Глядзіце таксама астранамічныя аб'екты, сьпіс аб'ектаў сонечнай сыстэмы і Партал:Астраномія | ||||||

