Месяц (спадарожнік)
Ме́сяц — адзіны натуральны спадарожнік Зямлі і пяты па велічыні ў Сонечнай сыстэме. Сярэдняя адлегласьць ад цэнтру Зямлі да цэнтру Месяца — 384 403 км, што адпавядае каля 30 дыямэтрам Зямлі.
З-за малой вагі і гравітацыі на месяцы практычна адсутнічае атмасфэра. Неба заўсюль чорнае. Днём тэмпэратура на паверхні Месяца падымаецца да +120 °C, ноччу можа апусьціцца да −160 °C.
Зьмест |
Паверхня Месяца [рэдагаваць]
| Бачны бок Месяца | Нябачны бок Месяца |
Паверхня Месяца пакрытая рэгалітам (сумесью пылу і скальных абломкаў), таўшчыня якога можа складаць ад аднаго да дзясяткаў мэтраў.
Месяцовыя моры [рэдагаваць]
Месяцовыя моры прадстаўляюць сабой вялізныя, некалі залітыя базальтавай лавай нізіны. Раней гэтыя ўтварэньні лічылі звычайнымі марамі, запоўненымі вадою, аднак калі гэта было абвергнута, мяняць назву ня сталі. Месяцовыя моры займаюць каля 40% бачнай плошчы Месяца.
Касьмічныя дасьледваньні [рэдагаваць]
- 4 сакавіка 1959 — Піянэр-4 праляцеў у 60 000 км ад Месяца
- 13 верасьня 1959 — упершыню Месяца дасягнуў касьмічны апарат «Месяц-2»
- 7 кастрычніка 1959 — КА Месяц-3 сфатаграфаваў адваротны бок Месяца
- 21 ліпеня 1969 — Ніл Армстранг стаў першым чалавекам, які сышоў на паверхню Месяца
- 17 лістапада 1970 — КА Месяц-17 на Месяц дастаўлены першы самаходны апарат - Месяцаход-1
- Сьнежань 1972 — Гарысан Шміт стаў апошнім чалавекам, які пабываў на Месяцы па праграме «Апалён»
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Месяц (спадарожнік) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па астраноміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |