Эксцэнтрысытэт
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Эксцэнтрысытэ́т — лікавая характарыстыка канічнага перасеку. Эксцэнтрысытэт інварыянтны адносна рухаў плоскасьці й пераўтварэньняў падабенства.
Усе нявыраджаныя канічныя перасекі, акрамя акружнасьці, можна апісаць наступным спосабам:
Абярэм на плоскасьці кропку F і прамую d і задамо рэчыўны лік e>0. Тады геамэтрычнае месца кропак, для якіх адлегласьць да кропкі F і да прамой d адрозніваецца ў e раз, зьяўляецца канічным перасекам.
Кропка F завецца фокусам канічнага перасеку, прамая d — дырэктрысай, лік e — эксцэнтрысытэтам.
У залежнасьці ад эксцэнтрысытэту, атрымаецца:
- пры e<1 — эліпс;
- пры e=1 — парабала;
- пры e>1 — гіпэрбала.
Для акружнасьці лічаць e=0.

