Ніл Армстранг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ніл Армстранг

Ніл Олдэн А́рмстранг (па-ангельску: Neil Alden Armstrong, нар. 5 жніўня 1930 году ў Уапаканэта, Агаё — пам. 25 жніўня 2012 году) — амэрыканскі астранаўт, кіраўнік місіі Апалён-11, першы чалавек які ступіў на паверхню Месяца (21 ліпеня 1969 году).

Навучаўся ва Ўнівэрсытэце Пэрд’ю (ступень бакаляўра). Ступень магістра атрымаў ва Ўнівэрсытэце Паўднёвай Каліфорніі.

Першапачаткова быў пілётам Вайскова-марскіх сілаў ЗША, удзельнічаў у Карэйскай вайне, быў выбраны ў групу астранаўтаў у 1962 годзе. Быў рэзэрвовым пілётам у місіі Геміні 5, галоўным пілётам у Геміні 8, рэзэрвовым пілётам у Геміні 11, намесьнікам кіраўніка місіі Апалён-8, а потым кіраўніком місіі Апалён-11.

Быў віцэ-адміністратарам па справах аэранаўтыкі NASA зь ліпеня 1970 году да жніўня 1971 году, калі пакінуў пасаду для таго каб стаць прафэсарам інжынэрыі Ўнівэрсытэту Цынцынаці. Быў удзельнікам Нацыянальнай камісіі па справах Космасу (National Commission on Space) з 1985 да 1986 году, а потым Прэзыдэнцкай Камісіі па дасьледаваньні прычынаў катастрофы шатла «Чэленджэр» у 1986 годзе.

Жанаты, мае двух дзяцей, жыве ў штаце Агаё.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ніл Армстрангсховішча мультымэдыйных матэрыялаў