Злучаныя Штаты Амэрыкі
| Злучаныя Штаты Амэрыкі United States of America |
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: In God We Trust (афіцыйны) E Pluribus Unum (традыцыйны) |
|||||
| Дзяржаўны гімн «The Star-Spangled Banner» |
|||||
| Афіцыйная мова | няма (ангельская ў 28 штатах) | ||||
| Сталіца | Вашынгтон | ||||
| Найбуйнейшы горад | Нью-Ёрк | ||||
| Форма кіраваньня | Дэмакратычная фэдэратыўная рэспубліка Барак Абама Джо Байдэн |
||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
3-е/4-е месца ў сьвеце 9 826 630 км² 6,76% |
||||
| Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
3-е месца ў сьвеце 305 880 000 31/км² |
||||
| СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
1-е месца ў сьвеце $14,334 трлн $47 025 |
||||
| Валюта | Амэрыканскі даляр (USD) |
||||
| Часавы пас • улетку |
UTC (UTC ад -5 да -10) UTC (UTC (розьніцца)) |
||||
| Незалежнасьць -Абвешчаная -Прызнаная |
ад Вялікабрытаніі 4 ліпеня 1776 3 верасьня 1783 |
||||
| Аўтамабільны знак | USA | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .us | ||||
| Тэлефонны код | +1 | ||||
Злу́чаныя Шта́ты Амэ́рыкі (Задзіночаныя Гаспадарствы Паўночнай Амэрыкі), ЗША (па-ангельску: The United States of America) — дзяржава ў Паўночнай Амэрыцы. Гэта фэдэратыўная дзяржава, якая падзяляецца на 50 штатаў і адну фэдэральную акругу Калюмбія. Гістарычна склаўся падзел ЗША на тры галоўныя рэгіёны: Поўнач, Поўдзень і Захад.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
-
Глядзіце таксама: Дзікі Захад
Людзі на тэрыторыі ЗША ўпершыню зьявіліся, паводле ацэнак архэолягаў, ад 12 да 40 тыс. гадоў таму. Як мяркуецца, яны трапілі сюды праз Аляску, якая ў той час злучалася з Азіяй.
Гісторыі ангельскіх паселішчаў, зь якіх пасьля сфармаваліся ЗША, пачалася з заснаваньня Джэймстаўна ў Віргініі (1607). У 1696, прыняцьце чарговага закона аб мараплаўстве і ўсталяваньне новага міністэрства гандлю Вялікабрытаніі заклалі асновы імпэрскай сыстэмы. На працягу дзевяці дзесяцігодзьдзяў ўтварыліся 13 калёніяў, там разьвілася сыстэма рабаўладаньня, укараніліся ангельская культура, ангельская мова і брытанскія палітычныя інстытуты.
Наступны пэрыяд каляніяльнай гісторыі (1696—1763) быў адзначаны малаважнымі зьменамі ў сыстэме імпэрскай адміністрацыі і пераўтварэньнем практычна ўсіх бакоў жыцьця калоніяў. У гэты час адбываўся няўхільны рост насельніцтва, разьвівалася дынамічная, арыентаваная на экспарт, эканоміка, умацоўваўся аўтарытэт асамблей — незалежных інстытутаў прадстаўнічай улады, рэлігійнае і культурнае жыцьцё калёніяў дзівіла сваёй разнастайнасьцю. Усе сем дзесяцігодзьдзяў былі апаленыя пажарамі эўрапейскіх войнаў, якія дакочваліся і да амэрыканскіх берагоў. Гэтыя войны спрыялі кансалідацыі калёніяў з мэтраполіяй у агульным змаганьні супраць французаў і гішпанцаў, што ўгрунтаваліся ў Амэрыцы. У выніку гэтых войнаў іспанцаў выціснулі з Флорыды, а французаў — з Канады, і ад 13 калоніяў была адведзена пагроза зьнешняй агрэсіі.
У 1763 брытанскі ўрад паспрабаваў замацаваць свой кантроль над амэрыканскімі паселішчамі. Новае імпэрскае заканадаўства выклікала бурную рэакцыю ў калёніях. У выніку дзесяцігадовага супрацьстаяньня і лютага змаганьня ў 1776 калёніі прынялі Дэклярацыю незалежнасьці. Да 1783 мяцежныя калёніі заваявалі незалежнасьць сілай зброі і ўтварылі вольную канфэдэрацыю пад назовам Злучаныя Штаты Амэрыкі. У 1789 сувэрэннымі грамадзянамі некалькіх штатаў была ўхваленая канстытуцыя, якая заклала асновы новай дзяржавы.
Паводле першага перапісу 1790, у краіне пражывалі каля 4 млн чалавек. За пэрыяд з 1790 па 1815 колькасьць насельніцтва падвоілася, а да 1860 дасягнула 31,5 млн. На працягу першай паловы XIX стагодзьдзя адбывалася міграцыя амэрыканцаў на захад. Насельніцтва Паўночна-Заходняй тэрыторыі, дзе ўтварыліся штаты Агая, Індыяна, Ілінойс, Мічыган і Вісконсін, узрасло з 51 тыс. у 1800 да 6,9 млн у 1860. За той жа пжрыяд колькасьць насельніцтва Новай Ангельшчыны ўзрасла з 1,2 млн чалавек да 3,1 млн. У 1790 у складзе насельніцтва пераважалі выхадцы з Брытанскіх выспаў, але былі таксама прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў (немцы, валійцы, французы, швайцарцы, галяндцы). Этнічны склад насельніцтва фактычна заставаўся нязьменным аж да наплыву нямецкіх і ірляндзкіх імігрантаў у 1840—1850-х гадах. У 1790 афрыканцы, якія былі дастаўленыя сюды ў якасьці рабоў, складалі пятую частку ўсяго насельніцтва, аднак з-за заняпаду тытуняводзтва ўвоз рабоў скарачаўся. Падчас Вайны за незалежнасьць у большасьці штатах увоз рабоў быў забаронены, і ў 1808 Кангрэс ЗША заканадаўча замацаваў гэтую забарону. Аднак падпольны гандаль рабамі квітнеў яшчэ доўгія гады. Падчас рэвалюцыі рабы ў большасьці паўночных штатаў здабылі волю, аднак ім рэдка даводзілася атрымаць усе грамадзянскія правы.
[рэдагаваць] Прырода
[рэдагаваць] Будова паверхні
Асноўную частку тэрыторыі ЗША па асаблівасьцях рэльефу дзеляць на восем правінцыяў: Апалачы, Берагавыя раўніны, Унутраныя ўзвышшы, Унутраныя раўніны, узвышша ля возера Верхняга, Скалістыя горы, Міжгорныя плято і Ціхаакіянскія Берагавыя горы. Аляска і Гавайскія выспы таксама зьяўляюцца самастойнымі правінцыямі.
Найвышэйшы пункт краіны — Мак-Кінлі (6193 м).
[рэдагаваць] Клімат
ЗША адрозьніваюцца вялікай разнастайнасьцю кліматычных умоваў. На асноўнай тэрыторыі краіны вылучаюць дзьве галоўныя кліматычныя вобласьці — Усходнюю і Заходнюю. Мяжа паміж імі праходзіць прыкладна ўздоўж мэрыдыяна 100° з.д.
Усходняя вобласьць у цэлым характарызуецца вільготным кліматам зь сярэдняй гадавой колькасьцю ападкаў ад 500 мм уздоўж мэрыдыяна 100° з.д. да больш 1500 мм на паўднёвым усходзе. Асноўная крыніца ападкаў — цёплае вільготнае паветра, якое паступае з боку Мэксіканскага заліва, і — у значна меншай ступені — з боку Атлянтычнага акіяна. Тэмпэратуры ў гэтай вобласьці больш залежаць ад шыраты мясцовасьці, чым ад вышыні паверхні, і даволі раўнамерна падвышаюцца з поўначы на поўдзень. У выніку лета на поўначы кароткае і цёплае, на поўдні працяглае і гарачае, а зіма на поўначы доўгая і халодная, на поўдні кароткая і вельмі цёплая.
Вялікая частка Усходняй вобласьці падвержана частым зьменам надвор’я, галоўным чынам таму, што струмені цёплага паветра з поўдня часта перарываюцца масамі халоднага паветра, якое пранікае з поўначы. Асабліва зьменлівае надвор’е ў Новай Ангельшчыне, дзе ветраныя дажджлівыя пэрыяды хутка зьмяняюцца бясхмарнымі і сухімі.
У Заходняй вобласьці горны рэльеф аказвае вялікі ўплыў на цыркуляцыю атмасфэры. Калі вільготныя паветраныя масы, якія рухаюцца ад Ціхага акіяна на ўсход, падымаюцца над высокімі гарамі, там выпадаюць ападкі. Адпаведна наветраныя заходнія схілы гор значна лепш забясьпечаныя вільгацьцю, чым шырокія арыдныя тэрыторыі, разьмешчаныя з зацішнога боку ў дажджавым цені гор. Хоць у цэлым Заходняй вобласьці ўласьцівыя арыдны клімат, сярэдняя гадавая колькасьць ападкаў вагаецца ад меней 120 мм у пустыні Санора да больш 2500 мм у некаторых мясцовасьцях Берагавых хрыбтоў.
Тэмпэратуры ў Заходняй вобласьці залежаць ад шыраты і вышыні мясцовасьці, а ў прыбярэжных раёнах адчуваецца ўзьдзеяньне акіяна. Самыя высокія часткі гор знаходзяцца ў зімовых умовах, тады як у самых паўднёвых пустынях вялікую частку года пераважае гарачае надвор’е. Скалістыя горы абараняюць іх ад уварваньня халодных паветраных мас з поўначы.
[рэдагаваць] Рэкі і азёры
Амаль усе рэкі асноўнай тэрыторыі ЗША упадаюць у Атлянтычны акіян і Ціхі акіян. Вялікая частка рачнога сьцёку накіроўваецца ў Мэксыканскі заліў (які зьяўляецца часткай Атлянтычнага акіяну). Яго вадазборны басэйн распасьціраецца да Скалістых гор на захадзе, Апалачаў на ўсходзе і мяжы з Канадай на поўначы. Некаторыя рэкі, як напрыклад Рыа-Грандэ, цякуць непасрэдна ў Мэксыканскі заліў. Большасьць рэкаў належыць да гіганцкай сыстэмы, сфармаванай р. Місысыпі (даўжыня — 3757 км) і яе галоўным прытокам р. Місуры (даўжыня — 4127 км).
Мноства рэкаў, пераважна кароткіх, упадае ў Атлянтычны акіян. Самыя доўгія зь іх, працягласьцю ў некалькі сотняў кілямэтраў, пачынаюцца ў Апалачах. Сьцёк з вобласьці Вялікіх азёр накіраваны на паўночны ўсход па р. Сьвятога Ляўрэнція, якая ўпадае ў Атлянтычны акіян на тэрыторыі Канады.
На Захадзе ЗША сыстэмы рэкаў Калумбія, Каларада і Сакрамэнта-Сан-Хоакін утвораць асноўныя вадазборныя басэйны і ўпадаюць у Ціхі акіян. Аднак у арыдных і семіарыдных раёнах, аддаленых ад узьбярэжжа акіяна, мноства пересыхаючых рэкаў і некалькі рэкаў са сталым сьцёкам упадаюць у азёры ў замкнёных катлавінах.
Невялікая частка тэрыторыі ЗША, пераважна ў штатах Мінесота і Паўночная Дакота, прымеркаваная да вадазборнага басэйна, сьцёк зь якога накіраваны да поўначы праз воз. Вініпэг, р. Нэльсан і Гудзонаў заліў у Паўночны Ледавіты акіян.
У ЗША знаходзіцца мноства азёраў. Самае вялікае зь іх — воз. Мічыган (57 440 кв. км), адзінае зь пяці Вялікіх азёраў, цалкам зьмешчанае ў межах ЗША. Другое па памерах Вялікае Салёнае возера ў штаце Юта (2850 кв. км).
[рэдагаваць] Расліннасьць і жывёльны сьвет
[рэдагаваць] Ахова прыроды
[рэдагаваць] Палітыка
[рэдагаваць] Адміністрацыйнае дзяленьне
Дзяржава складаецца з 50 штатаў, якія зьяўляюцца раўнапраўнымі суб’ектамі фэдэрацыі, і сталічнай фэдэральнай акругі Калюмбія. Кожны штат мае сваю канстытуцыю, заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўлады.
Штаты падзяляюцца на графствы (у Люізіяне гістарычна склаўся тэрмін «прыход» (па-ангельску: parish); у Алясцы ужываюць тэрмін «баро» (па-ангельску: borough)), — драбнейшыя адміністрацыйныя адзінкі, звычайна якія ня маюць істотных урадавых функцыяў. Найболей вядомай функцыяй графстваў зьяўляецца кіраваньне дзяржаўнымі школамі. Мясцовым жыцьцём населеных пунктаў кіруюць муніцыпалітэты.
[рэдагаваць] Геаграфія
Злучаныя Штаты ўтвараюць чацьвертую паводле плошчы краіну ў сьвеце пасьля Расеі, Канады й Кітаю. Кантынэнтальная частка ЗША займае тэрыторыю ад Атлянтычнага да Ціхага акіяна, ляжыць паміж Канадай, Мэксыкай і Мэксыканскай затокай. Аляска — самы вялікі паводле плошчы штат. Ён аддзелены ад кантынэнтальнай часткі Канадай, берагі Аляскі — на Ціхім і Паўночным акіяне. Гаваі ўтвараюць архіпэляг у Ціхім акіяне на паўднёвы захад ад Паўночнай Амэрыкі. Пуэрта-Рыка — выспа ў Карыбскім моры. Тэрыторыя краіны амаль цалкам знаходзіцца ў Заходнім пашар’і Зямлі (выключэньне — толькі тэрыторыя Гуама і заходняя частка Аляскі).
[рэдагаваць] Тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел
Дзяржава складаецца з 50 штатаў, якія зьяўляюцца раўнапраўнымі суб’ектамі фэдэрацыі, і сталічнай фэдэральнай акругі Калюмбія.
Кожны штат мае сваю канстытуцыю, заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўлады.
Штаты падзяляюцца на графствы (у Люізіяне гістарычна склаўся тэрмін «прыход» (parish); у Алясцы ужываюць тэрмін «баро» (borough), — драбнейшыя адміністрацыйныя адзінкі, якія звычайна ня маюць істотных урадавых функцыяў. Найболей вядомай функцыяй графстваў зьяўляецца кіраваньне дзяржаўнымі школамі. Мясцовым жыцьцём населеных пунктаў кіруюць муніцыпалітэты.
[рэдагаваць] Эканоміка
Эканоміка ЗША — буйнейшая нацыянальная эканоміка сьвету. СУП ЗША ў 2008 г. склаў 14,3 трлн долл. Даход на душу насельніцтва — 46,8 тыс. дал. зьяўляецца адным з самых высокіх у сьвеце (краіна ўваходзіць у першую дзесятку). Разам з тым для ЗША характерныя высокі зьнешні доўг (13,6 трлн долл. у 2008), вялікія карпаратыўныя даўгі і запазычанасьці па іпатэцы, нізкі ўзровень ашчаджэньняў, падзеньне цэнаў на нерухомасьць (праблема інвесьціраваньня), вялікі плацёжны дэфіцыт. Узровень беспрацоўя — 9,5% (травень 2009). Асноўныя сэктары: сельская гаспадарка (0,9%), прамысловасьць (20,6%), сфэра паслуг (78,5%).
Асноўныя галіны прамысловасьці: нафтаперапрацоўка, металургія, машынабудаваньне, аэракасмічная, хімічная, электронная, харчовая, ваенная прамысловасьць.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Паводле колькасьці насельніцтва краіна займае трэцяе месца ў сьвеце, саступаючы толькі Кітаю і Індыі. Насельніцтва у 2008 г. склала 304,453,816 чалавек. Самым густанеселеным штатам з’яўляецца Каліфорнія з насельніцтвам у 36,893,799 чалавек. Паводле Бюро перапісу, самы хуткі рост насельніцтва з 1990 па 2000 год назіраўся ў штатах Нэвада (66,3%), Арызона (40%) і Каларада (30.6%).
-
Глядзіце таксама: Greencard
[рэдагаваць] Гаспадарка
Эканоміка ЗША — буйнейшая нацыянальная эканоміка сьвету. ВУП ЗША ў 2008 склаў 14,3 трлн дал. Даход на душу насельніцтва — 46,8 тыс. дал. зьяўляецца адным з самых высокіх у сьвеце (краіна ўваходзіць у першую дзясятку).
Разам з тым для ЗША характэрныя высокая зьнешняя запазычанасьць (13,6 трлн дал. у 2008), вялікія карпаратыўныя даўгі і запазычанасьці па іпатэцы, нізкі ўзровень ашчаджэньняў, падзеньне цэнаў на нерухомасьць (праблема інвэставаньня), вялікі плацёжны дэфіцыт. Узровень беспрацоўя — 9,5% (травень 2009).
Асноўныя сэктары: сельская гаспадарка (0,9%), прамысловасьць (20,6%), сфэра паслугаў (78,5%).
Асноўныя галіны прамысловасьці: нафтаперапрацоўка, мэталюргія, машынабудаваньне, аэракасьмічная, хімічная, электронная, харчовая, ваенная прамысловасьць.
[рэдагаваць] Рэлігія
[рэдагаваць] Адукацыя і культура
Адукацыя ў ЗША пераважна дзяржаўная, кантралюецца і фінансуецца на трох узроўнях: фэдэральным, штата, мясцовым. Існуе разгалінаваная сыстэма дзяржаўных школ. Вышэйшыя навучальныя ўстановы галоўным чынам прыватныя. Узровень адукацыі ў ЗША — 97%, аднак паводле перапісу 2003 толькі 84,5% амэрыканцаў ад 25 гадоў і старэй мелі сярэднюю адукацыю. Па гістарычных прычынах адукацыя не ўпамінаецца ў Канстытуцыі, з-за чаго рэгулюецца ў асноўным на ўзроўні штата. Адсутнічаюць уніфікаваныя фэдэральныя стандарты для навучальных устаноў.
У горадзе Мантэсума (акруга Сан-Мігель, штат Нью-Мэксыка) дзейнічае адзін з каледжаў міжнароднай супольнасьці — Заходнеамэрыканскі.
[рэдагаваць] Спорт
[рэдагаваць] Узброеныя сілы
Узброеныя сілы Злучаных Штатаў складаюцца з:
- Марской пяхоты
- Сухапутных сілаў
- Ваенна-марскіх сілаў
- Ваенна-паветраных сілаў
- Берагавой аховы
Колькасьць на красавік 2007 года - 1 426 700 чалавек рэгулярнага войска, 1 458 500 чалавек у рэзэрве. Бюджэт 2007 года - 553 млрд. даляраў.
[рэдагаваць] Праваахоўныя органы
Па становішчу на 2007 год ў турмах ЗША заставалася 2 323 000 чалавек, гэта каля 1% ад усяго насельніцтва краіны. Са зьняволеных 2.77 адсотка латынаамэрыканцы, 6.66 адсотка афраамэрыканцы. Для таго, каб пасадзіць у турмы, у 2007 годзе, было затрачана 49 млрд. доляраў ЗША, да 2011 году выдаткі, як чакаецца, дасягнуць 74 млрд. даляраў.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Злучаныя Штаты Амэрыкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (анг.)
| Адміністрацыйныя адзінкі ЗША | |
|---|---|
| Штаты |
Агаё · Аёва · Айдага · Аклагома · Алабама · Аляска · Арканзас · Арызона · Арэгон · Ваёмінг · Вашынгтон · Вірджынія · Вісконсін · Вэрмонт · Гаваі · Джорджыя · Дэлавэр · Заходняя Вірджынія · Іліной · Індыяна · Каларада · Каліфорнія · Канзас · Канэктыкут · Кентукі · Луізыяна · Мантана · Масачусэтс · Мізуры · Мінэсота · Місысыпі · Мічыган · Мэн · Мэрылэнд · Нэбраска · Нэвада · Нью-Гэмпшыр · Нью-Джэрзі · Нью-Ёрк · Нью-Мэксыка · Паўднёвая Дакота · Паўднёвая Караліна · Паўночная Дакота · Паўночная Караліна · Пэнсыльванія · Род-Айлэнд · Тэнэсі · Тэхас · Флорыда · Юта
|
| Фэдэральная акруга |
Вашынгтон, Акруга Калюмбія
|
| Астраўныя тэрыторыі | |
| Зьнешнія малыя выспы | |
| Краіны Паўночнай Амэрыкі | |
|---|---|
|
Антыгуа і Барбуда · Багамы · Барбадас · Бэліз · Гаіці · Гандурас · Гватэмала · Грэнада · Дамініка · Дамініканская Рэспубліка · Злучаныя Штаты Амэрыкі · Канада · Коста-Рыка · Куба · Мэксыка · Нікарагуа · Панама · Сальвадор · Сьвятая Люсія · Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны · Сьвяты Кітс і Нэвіс · Трынідад і Табага · Ямайка
|
|
| Залежныя тэрыторыі |
Амэрыканскія Віргінскія астравы (ЗША) · Ангілья (Вялікабрытанія) · Аруба (Нідэрлянды) · Банэйр (Нідэрлянды) · Баха Нуэва Бэнк (ЗША) · Брытанскія Віргінскія астравы (Вялікабрытанія) · Бэрмудзкія астравы (Вялікабрытанія) · Гвадэлюпа (Францыя) · Грэнляндыя (Данія) · Кайманавы астравы (Вялікабрытанія) · Кліпэртан (Францыя) · Кюрасао (Нідэрлянды) · Мансэрат (Вялікабрытанія) · Мартыніка (Францыя) · Наваса (ЗША) · Пуэрта-Рыка (ЗША) · Саба (Нідэрлянды) · Сінт-Мартэн (Нідэрлянды) · Сінт-Эстатыюс (Нідэрлянды) · Сэн-Бартэльмі (Францыя) · Сэн-Мартэн (Францыя) · Сэн-П’ер і Мікелён (Францыя) · Сэранільля Бэнк (ЗША) · Тэркс і Кэйкас (Вялікабрытанія)
|
| Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы (NATO) | ||
|---|---|---|
| Удзельнікі |
Альбанія · Баўгарыя · Бэльгія · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Злучаныя Штаты Амэрыкі · Ісьляндыя · Італія · Канада · Латвія · Летува · Люксэмбург · Нарвэгія · Нідэрлянды · Нямеччына · Партугалія · Польшча · Румынія · Славаччына · Славенія · Турэччына · Францыя · Харватыя · Чэхія · Эстонія
|
|
| Кандыдаты | ||
| Патэнцыйныя кандыдаты | ||
| Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця (АЭСР) | |
|---|---|
|
Аўстралія · Аўстрыя · Бэльгія · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Злучаныя Штаты Амэрыкі · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Ізраіль · Канада · Карэя · Люксэмбург · Мэксыка · Нарвэгія · Нідэрлянды · Новая Зэляндыя · Нямеччына · Партугалія · Польшча · Славаччына · Славенія · Турэччына · Фінляндыя · Францыя · Чэхія · Чылі · Швайцарыя · Швэцыя · Японія
|
|
| Арганізацыя па бясьпецы й супрацы ў Эўропе | |
|---|---|
| Чальцы |
Азэрбайджан · Альбанія · Андора · Армэнія · Аўстрыя · Баўгарыя · Беларусь · Босьнія і Герцагавіна · Бэльгія · Ватыкан · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грузія · Грэцыя · Данія · Злучаныя Штаты Амэрыкі · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан · Канада · Кіпр · Кыргыстан · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Македонія · Малдова · Мальта · Манака · Нарвэгія · Нідэрлянды · Нямеччына · Партугалія · Польшча · Расея · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Таджыкістан · Туркмэністан · Турэччына · Узбэкістан · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія
|
| Партнэры |
Альжыр · Аўганістан · Ізраіль · Манголія · Марока · Паўднёвая Карэя · Тайлянд · Эгіпет · Японія · Ярданія
|
| Гэта — накід артыкула пра Злучаныя Штаты Амэрыкі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |