Амэрыканскае Самоа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Amerika Sāmoa
American Samoa
Амэрыканскае Самоа
Сьцяг Амэрыканскага Самоа Герб Амэрыканскага Самоа
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: "Samoa, Muamua Le Atua"
Месцазнаходжаньне Амэрыканскага Самоа
Афіцыйная мова ангельская, самоа
Сталіца Пага Пага, Фагатога
Найбуйнейшы горад Пага Пага
Урад залежная тэрыторыя
Джордж Буш
Тагіёла Лулафона
Плошча
 - Агульная
 - Адсотак вады
212-е месца ў сьвеце
199 км²
-
Насельніцтва
 - Агульнае (2007)
 - Шчыльнасьць
- месца ў сьвеце
68 200
353/км²
СУП
 - Агульны (-)
 - на душу насельніцтва
- месца ў сьвеце
-
-
Валюта Даляр ЗША (USD)
Часавы пас
 - улетку
UTC-11 (UTC-11)
-11 (UTC-11)
Незалежнасьць
-
-
Дзяржаўны гімн ««The Star-Spangled Banner, Amerika Samoa»»
Аўтамабільны знак -
Дамэн верхняга ўзроўню .as
Тэлефонны код +1684
Мапа Амэрыканскага Самоа

Амэрыканскае Самоа (па-ангельску: American Samoa, на-самоа: Amerika Sāmoa) – залежная тэрыторыя ЗША, якая знаходзіцца ва ўсходняй частцы архіпэлягу Самоа і на атоле Сўэінз у Ціхім акіяне. Астатнія выспы архіпэлягу належаць незалежнай краіне Самоа.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Выспы былі заселеныя 3000 гадоў таму. Эўрапейцы высадзіліся тут у 1606 годзе, калі выспы былі адкрытыя гішпанскім вандроўцам дэ Куірасам, але аб іх забылі а новае адкрыцьцё выспаў для эўрапейцаў адбылася ў 1722 годзе. У 1768 годзе экспэдыцыя Буганвіля правяла дасьледаваньне выспаў. У 1889 годзе архіпэляг Самоа быў падзелены на заходнюю частку (сучаснае незалежнае Самоа), якая дасталася Германіі і ўсходнюю (сучасная Амэрыканскае Самоа), якая дасталася ЗША. Вялікабрытанія, у замен на адказ ад выспаў Самоа, атрымалі выспы Тонга, Ніўе і Саламонавы выспы.

Да 1951 года Ўсходняе Самоа кіравалася ВМС ЗША. У 1948 годзе былі ўведзеныя элемэнты самакіраваньня. Пасьля закрыцьця вайскова-марской базы тэрыторыя была перададзеная пад кіраўніцтва Міністэрства Ўнутраных Спраў ЗША. У 1960 годзе была прынятая першая канстытуцыя тэрыторыі, а ў 1977 годзе прайшлі першыя губэрнатарскія выбары.

[рэдагаваць] Палітыка

Амэрыканскае Самоа зьяўляецца тэрыторыяй залежнай ад ЗША. Згодна з канстытуцыяй 1966 года заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парлямэнту (у верхняй палаце 18 сэнатараў, у ніжняй 20 дэпутатаў), а выканаўчая, ўраду якім кіруе губэрнатар. Губэрнатар выбіраецца на ўсеагульных выбарах. З боку ЗША выспамі кіруе Міністэрства Ўнутраны Спраў (Office of Insular Affairs).

З 1980 года ад Амэрыканскага Самоа выбіраецца дэпутат у Палату Прадстаўнікоў ЗША, які не мае права голасу ў пленарных галасаваньнях, але мае іншыя дэпутацкія прывілеі (на прыклад удзельнічае ў камісіях).

Жыхары Амэрыканскага Самоа ўдзельнічаюць у выбарах прэзыдэнта ЗША.

[рэдагаваць] Геаграфія

Амэрыканскае Самоа, за выключэньнем выспы Сўэінз, знаходзіцца на выспах архіпэлягу Самоа (да Амэрыканскага Самоа адносяцца выспы, якія знаходзяцца на ўсход ад 171°W. Самай вялікай выспай зьяўляецца выспа Тутуіла.

Практычна ўсе выспы маюць вульканічнае паходжаньне, маюць горны рэл’еф, з лававымі палямі, на якіх растуць трапічныя лясы. Выспы абкружаныя каралавымі рыфамі. Выспы Роўз і Сўэінз – каралавыя атолы.

З карысных выкапняў маюцца запасы пемзы. Клімат выспаў трапічны, марскі, зьмякчаецца паўднёва-усходнімі пасатамі. Сярэднегадавая тэмпэратура +26° C, тэмпэратура ліпеня +24° C, сьнежня +32° C. Ападкаў выпадае 3000 – 4000 мм штогод. Сэзон дажджоў цягнецца з лістапада да сакавіка, у гэты час здараюцца ўраганы. Сухі сэзон цягнецца з красавіка да кастрычніка. На выспах існуе нястача прэснай вады.

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Амэрыканскае Самоа дзеліцца на 3 акругі і 2 атола:

Акругі і атолы дзеляцца на 74 раёна (атол Роўз – незаселены).

[рэдагаваць] Эканоміка

Асновай прамысловасьці выспаў зьяўляецца рыбапераапрацоўка. У сфэры паслугаў і турызьме, значная доля належыць дзяржаве. У невялікіх памерах вядзецца здабыча пемзы. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца: ананасы, бананы, копра, садавіна, папая, хлебнае дрэва. Існуе міжнародны аэрапорт Тафуна.

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі зьяўляюцца Аўстралія, Новая Зэляндыя, Фіджы, Самоа, Рэспубліка Карэя, Японія, Кітай.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Па этнічнаму складу тэрыторыя складаецца: самаанцы – 89%, танганцы – 4%, эўрапейцы і амэрыканцы – 2%, астатнія – 5%. Прыкладна 80% вернікаў – пратэстанты, 20% - каталікі.

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі


Краіны Акіяніі
LocationOceania.png Аўстралія · Вануату · Кірыбаці · Маршалавы выспы · Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі · Науру · Новая Зэляндыя · Палаў · Папуа-Новая Ґвінэя · Саламонавы выспы · Самоа · Тонґа · Тувалу · Фіджы
Іншыя рэгіёны: Амэрыканскае Самоа · Выспа Бэйкера · Выспы Кука · Выспы Піткейрна · Выспы Ўоліс і Футуна · Выспа Гоўланда ·

Атол Джонстана · Кліпэртан · Выспа Норфалк · Выспа Пасхі · Выспа Джарвіс · Ўэйк · Гуам · Какосавыя выспы · Ніуе · Новая Каледонія · Пальміра · Паўночныя Марыяны · Рыф Кінгмана · Такелаў · Француская Палінэзія