Маршалавы астравы
| Маршалавы астравы Aolepān Aorōkin M̧ajeļ Republic of the Marshall Islands |
|||
|
|||
| Нацыянальны дэвіз: Jepilpilin ke ejukaan | |||
| Дзяржаўны гімн «Forever Marshall Islands» |
|||
![]() |
|||
| Афіцыйная мова | Маршальская, ангельская | ||
| Сталіца | Маджура | ||
| Найбуйнейшы горад | Маджура | ||
| Форма кіраваньня | Рэспубліка Джурэланг Зэдкая |
||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
213-е месца ў сьвеце 181 км² нязначны |
||
| Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
205-е месца ў сьвеце 62 000 342,5/км² |
||
| СУП • агульны (2001) • на душу насельніцтва |
220-е месца ў сьвеце $115 млн $2900 |
||
| Валюта | Даляр ЗША (USD) |
||
| Незалежнасьць — ад ЗША |
21 кастрычніка 1986 |
||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .mh | ||
| Тэлефонны код | +692 | ||
Маршалавы астравы, афіцыйна Рэспубліка Маршалавы астравы — адна з краінаў Мікранэзіі ў заходняй частцы Ціхага акіяна, знаходзіцца на поўначы ад Науру і Кірыбаці, на ўсходзе ад Аб’яднаных краін Мікранэзіі, на поўдні ад амэрыканскай тэрыторыі Атола Ўэйк.
Зьмест |
Гісторыя[рэдагаваць]
Астравы адкрытыя ў 1526 годзе гішпанцам Алонза дэ Салазарам. Наступным эўрапейцам, які прыбыў на астравы быў ангелец Джон Маршал, у гонар якога астравы і атрымалі сваю назву. У 1885 годзе астравы былі заселеныя нямецкай гандлёвай кампаніяй і празь некалькі гадоў яны сталі часткай пратэктарату нямецкай Новай Гвінэі. Японія акупавала іх у выніку Першай сусьветнай вайны і кіравала імі пад мандатам Лігі Нацыяў. Пад час Другой сусьветнай вайны Злучаныя Штаты Амэрыкі захапілі астравы ў 1944 годзе. У 1979 годзе была абвешчана рэспубліка Маршалавы астравы, незалежнасць якой афіцыйна была аб’яўлена 21 кастрычніка 1986 году.
Адміністрацыйнае дзяленьне[рэдагаваць]
Адміністрацыйна Маршалавы астравы падзяляюцца на 25 раёнаў, якія адпавядаюць колькасьці заселеных астравоў.
Геаграфія[рэдагаваць]
Краіна складаецца з 25 атолаў і 5 ізаляваных астравоў. Асноўныя атолы і астравы дзеляцца на дзьве групы: «Ланцуг Ратака» і «Ланцуг Раліка». Дзьве траціны насельніцтва краіны жывуць на атолах Маджура (сталіца) і Эбэе. Астатнія атолы і астравы малазаселеныя з-за недахопу працы і слабага эканамічнага разьвіцьця. На некаторых атолах жыцьцё зусім традыцыйнае і ежа складаецца з таго, што людзі самі зловяць і вырасьцяць. У гарадах асноўнай часткай ежы зьяўляецца рыс.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Маршалавы астравы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||
